Дом ўрада

Эпідсітуацыя перашкаджае правядзенню пасяджэння саюзнага Саўміна

9
(абноўлена 12:50 26.11.2020)
Зараз актыўна працуе група высокага ўзроўню Саюзнай дзяржавы, да канца бягучага года намечана правесці яшчэ адну яе сустрэчу.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Пасяджэнне савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў гэтым годзе правесці наўрад ці атрымаецца, такі пункт гледжання выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

Прычына - у неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі, растлумачыў Галоўчанка і дадаў, што трэба вызначыць, калі чарговае пасяджэнне будзе рэальна правесці.

Беларускі прэм'ер пазначыў актуальны парадак: "Гэта наша ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У вашых руках засяроджаны вялікі аб'ём паўнамоцтваў, і вельмі радуе, што ў апошні час фактычна з'явіўся новы імпульс у развіцці Саюзнай дзяржавы", - цытуе Галоўчанка БелТА.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час актыўна працуе група высокага ўзроўню, па яго дадзеных, да канца бягучага года намечана правесці яшчэ адну яе сустрэчу, у сувязі з чым Галоўчанка папрасіў Рапоту даць ацэнку дзейнасці гэтай групы.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы адзначыў, што пытанняў для абмеркавання сабралася шмат. Ён пацвердзіў, што на снежань запланавана яшчэ адно пасяджэнне групы высокага ўзроўню, якая актыўна працуе ў апошні час.

"І, вядома, усё, што можна будзе там вырашыць, мы вырашым", - запэўніў дзяржсакратар СД.

Ён таксама адзначыў, што група праводзіць свае пасяджэнні ў рэжыме анлайн, што ўжо стала звыклым фарматам і дазваляе сабраць любую колькасць удзельнікаў.

9
Тэги:
Саюзная дзяржава, Раман Галоўчанка, Рыгор Рапота
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (42)
Сцягі дзяржаў членаў ЕС у будынку Еўрапейскага Савета ў Бруселі

Пяць краін Еўропы далучыліся да санкцый супраць Беларусі

8
(абноўлена 20:06 15.01.2021)
Цяпер гэтыя дзяржавы будуць весці сваю нацыянальную палітыку ў адпаведнасці з санкцыйным рашэннем Савета ЕС.

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Пяць еўрапейскіх дзяржаў далучыліся да санкцый, уведзеных ЕС у адносінах да Беларусі, паведаміў у пятніцу Савет ЕС.

"Краіны-кандыдаты - Рэспубліка Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама Ісландыя і Нарвегія, якія ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную прастору, далучаюцца да гэтага рашэння Савета (пра санкцыі - Sputnik)", - гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што пасля дадзенага кроку гэтыя дзяржавы будуць весці сваю нацыянальную палітыку ў адпаведнасці з рашэннем Савета ЕС.

Раней Еўрасаюз двойчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка і 6 лістапада, трэці - 17 снежня. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спісак" у другім пакеце. Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза. У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве". 18 снежня ў МЗС рэспублікі заявілі, што падрыхтавалі "адчувальны адказ" на чарговыя абмежавальныя меры ЕС.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
ЕС, Беларусь, санкцыі
Джо Байдэн

Рэпетыцыю інаўгурацыі Байдэна перанеслі па меркаваннях бяспекі

10
(абноўлена 10:51 16.01.2021)
У Вашынгтоне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, сцягваюцца дадатковыя сілы паліцыі і войскі.

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Выбраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адклаў рэпетыцыю сваёй інаўгурацыі, якая была запланавана на нядзелю 17 студзеня, паведамляе выданне Politico.

Рэпетыцыя пройдзе на дзень пазней - 18 студзеня. Таксама Байдэн перадумаў дабірацца цягніком у Вашынгтон на інаўгурацыю - як заявілі ў ФБР, "па меркаваннях бяспекі". Раней кіраўнік разведвальнага ведамства паведамляў, што напярэдадні інаўгурацыі адсочваюцца патэнцыйныя пагрозы гвалту, у тым ліку - пагрозы ў інтэрнэце і магчымасць узброеных пратэстаў.

Ужо цяпер у горад сцягваюць дадатковыя сілы правапарадку: паліцыю і войска. Зрэшты, меры бяспекі ў сталіцы ЗША і без таго былі ўзмоцненыя пасля спробы захопу Капітолія.

З 7 студзеня ў Вашынгтоне дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі, ён будзе доўжыцца да 15:00 (23:00 па Мінску) 21 студзеня. Таксама ўведзена каменданцкая гадзіна.

Нагадаем, беспарадкі ў Вашынгтоне ўспыхнулі 6 студзеня. Прыхільнікі пакуль яшчэ дзеючага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа прарваліся ў будынак Кангрэса у дзень афіцыйнага зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх пераможцам стаў Джо Байдэн. У выніку сутыкненняў з паліцыяй загінулі мінімум пяць чалавек.

Пасяджэнне Кангрэса прыйшлося перапыніць, аднак неўзабаве праваахоўнікі змаглі ўзяць сітуацыю пад кантроль. У дачыненні да ўдзельнікаў беспарадкаў заведзена больш за 170 спраў.

Інаўгурацыя новага прэзідэнта ЗША адбудзецца 20 студзеня.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
ЗША, Кангрэс ЗША, інаўгурацыя

У жыцці за палярным кругам ёсць адзін плюс - і вось ён. Відэа

0
(абноўлена 14:49 16.01.2021)
Ніколі не бачылі паўночнага ззяння? Глядзіце на відэа, які выгляд на неба адкрыўся жыхарам пасёлка ў Мурманскай вобласці. Не грэе - затое як свеціць!

За звыклай для паўночных шырот, але вельмі відовішчнай прыроднай з'явай - паўночным ззяннем - маглі назіраць жыхары пасёлка Ура-Губа ў Мурманскай вобласці.

На кадрах, знятых з ужываннем тэхналогіі паскоранай кіназдымкі таймлапс, захавана палатно нябеснага святлення смарагдавых адценняў з пурпурнымі бакамі.

Aurora Borealis, або паўночнае ззянне - гэта свячэнне верхніх слаёў атмасфер планет, якія валодаюць магнітасфэрай, з прычыны іх узаемадзеяння з зараджанымі часціцамі сонечнага ветру.

Глядзіце на відэа, як выглядае адна з галоўных ці, па меншай меры, прыгожых прычын пажыць за палярным кругам.

0
Тэги:
Паўночнае ззянне