Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Еўрапейскія эксперты не прыедуць на БелАЭС 16-18 снежня - Дзяржатамнагляд

© Photo : пресс-служба Госкорпорации "Росатом"На першым энергаблоку Беларускай АЭС пачалася загрузка ядзернага паліва
На першым энергаблоку Беларускай АЭС пачалася загрузка ядзернага паліва - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У склад групы, якая павінна была наведаць будпляцоўку станцыі, уваходзілі прадстаўнікі Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Украіны і Фінляндыі.

МІНСК, 16 сне - Sputnik. Візіт экспертаў Еўракамісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) на Беларускую АЭС, які планаваўся на 16-18 снежня, не адбудзецца, інфармуе дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Беларусі (Дзяржатамнагляд).

Зіма на Беларускай АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС і пратэсты: Літва і Польшча абяцаюць надаваць Беларусі асаблівую ўвагу

Міністэрства энергетыкі Беларусі 15 снежня абвясціла аб тым, што еўрапейскія эксперты плануюць наведаць пляцоўку будаўніцтва станцыі, у групу павінны былі ўвайсці прадстаўнікі Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Украіны і Фінляндыі.

Сёння Дзяржатамнагляд паведаміў, што візіт місіі ENSREG не адбудзецца. Пры гэтым там падкрэслілі, што афіцыйна беларускі бок пра гэта пакуль не апавяшчалі.

БелАЭС - найважнейшы расийска-беларускі эканамічны праект. Станцыя з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы на аснове перадавога расійскага праекта пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы.

Энергетычны пуск БелАЭС адбыўся 7 лістапада. Урачыстую цырымонію наведаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, які заявіў, што Беларусь у гэты дзень стала атамнай дзяржавай. Раней турбагенератар першага энергаблока Беларускай АЭС быў уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны. Чакаецца, што першы блок БелАЭС увядуць у прамысловую эксплуатацыю ў 2021 годзе, другі - ў 2022 годзе.

Стужка навiн
0