МІНСК, 22 сне - Sputnik. Канстытуцыйная рэформа ў Рэспубліцы Беларусь дасць магчымасць выйсці на новы этап удасканалення дыялогу ўлады і грамадства, лічыць пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.
У Беларусі зараз актыўна ідзе падрыхтоўка да канстытуцыйнай рэформы. У гэтым працэсе ўдзельнічаюць дэпутаты, прававеды і шырокая грамадскасць.
Мезенцаў адзначае, што праца па ўдасканаленні галоўнага закона краіны павінна весціся для людзей і будзе спрыяць росту аўтарытэту краіны.
"Парламентарыі Расіі перакананыя, што канстытуцыйная рэформа ў Рэспубліцы Беларусь дасць магчымасць выйсці на новы этап удасканалення дыялогу ўлады і грамадства, пашырыць маштабы сацыяльнага кантракту, калі мільёны грамадзян выступаюць за рост аўтарытэту сваёй краіны, за забеспячэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі, але і за ўмацаванне шматгранных адносін з расіяй", - цытуе Мезенцава РІА "Новости".
У панядзелак у рэжыме відэасувязі прайшла 55-я сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, дзе быў закрануты шэраг знакавых момантаў, у прыватнасці, прыняты бюджэт Саюзнай дзяржавы і план міжнароднай дзейнасці.
Мезенцаў падкрэсліў, што цяпер існуе санкцыйны ціск на Расію і Беларусь і "правілы падвойных стандартаў", таму адным з важных вынікаў сесіі стала пацверджаная гатоўнасць парламентарыяў адказваць "наступальна на несправядлівыя папрокі" заходніх партнёраў.
Пасол сказаў, што расійскія дэпутаты і сенатары падтрымліваюць сваіх калегаў з Нацыянальнага сходу ў рэспубліцы. У прыватнасці, у імкненні чуць людзей, актыўна падтрымліваць агульнанацыянальны дыялог, без усялякага ўмяшання, "ціску і псеўдапасярэдніцтва звонку".
Зараз камісіі Парламенцкага Сходу даручана прапрацаваць ініцыятывы, якія змогуць стаць асновай для саюзных праграм. Гэта памножыць парламенцкае ўзаемадзеянне паміж Расіяй і Беларуссю, дапоўніць новым рэальным зместам міждзяржаўныя адносіны, лічыць Мезенцаў.
МІНСК, 16 сту - Sputnik. Пяць еўрапейскіх дзяржаў далучыліся да санкцый, уведзеных ЕС у адносінах да Беларусі, паведаміў у пятніцу Савет ЕС.
"Краіны-кандыдаты - Рэспубліка Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама Ісландыя і Нарвегія, якія ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную прастору, далучаюцца да гэтага рашэння Савета (пра санкцыі - Sputnik)", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што пасля дадзенага кроку гэтыя дзяржавы будуць весці сваю нацыянальную палітыку ў адпаведнасці з рашэннем Савета ЕС.
Раней Еўрасаюз двойчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка і 6 лістапада, трэці - 17 снежня. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спісак" у другім пакеце. Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза. У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве". 18 снежня ў МЗС рэспублікі заявілі, што падрыхтавалі "адчувальны адказ" на чарговыя абмежавальныя меры ЕС.
Чытайце таксама:
МІНСК, 16 сту - Sputnik. Выбраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адклаў рэпетыцыю сваёй інаўгурацыі, якая была запланавана на нядзелю 17 студзеня, паведамляе выданне Politico.
Рэпетыцыя пройдзе на дзень пазней - 18 студзеня. Таксама Байдэн перадумаў дабірацца цягніком у Вашынгтон на інаўгурацыю - як заявілі ў ФБР, "па меркаваннях бяспекі". Раней кіраўнік разведвальнага ведамства паведамляў, што напярэдадні інаўгурацыі адсочваюцца патэнцыйныя пагрозы гвалту, у тым ліку - пагрозы ў інтэрнэце і магчымасць узброеных пратэстаў.
Ужо цяпер у горад сцягваюць дадатковыя сілы правапарадку: паліцыю і войска. Зрэшты, меры бяспекі ў сталіцы ЗША і без таго былі ўзмоцненыя пасля спробы захопу Капітолія.
З 7 студзеня ў Вашынгтоне дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі, ён будзе доўжыцца да 15:00 (23:00 па Мінску) 21 студзеня. Таксама ўведзена каменданцкая гадзіна.
Нагадаем, беспарадкі ў Вашынгтоне ўспыхнулі 6 студзеня. Прыхільнікі пакуль яшчэ дзеючага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа прарваліся ў будынак Кангрэса у дзень афіцыйнага зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх пераможцам стаў Джо Байдэн. У выніку сутыкненняў з паліцыяй загінулі мінімум пяць чалавек.
Пасяджэнне Кангрэса прыйшлося перапыніць, аднак неўзабаве праваахоўнікі змаглі ўзяць сітуацыю пад кантроль. У дачыненні да ўдзельнікаў беспарадкаў заведзена больш за 170 спраў.
Інаўгурацыя новага прэзідэнта ЗША адбудзецца 20 студзеня.
Чытайце таксама:
За звыклай для паўночных шырот, але вельмі відовішчнай прыроднай з'явай - паўночным ззяннем - маглі назіраць жыхары пасёлка Ура-Губа ў Мурманскай вобласці.
На кадрах, знятых з ужываннем тэхналогіі паскоранай кіназдымкі таймлапс, захавана палатно нябеснага святлення смарагдавых адценняў з пурпурнымі бакамі.
Aurora Borealis, або паўночнае ззянне - гэта свячэнне верхніх слаёў атмасфер планет, якія валодаюць магнітасфэрай, з прычыны іх узаемадзеяння з зараджанымі часціцамі сонечнага ветру.
Глядзіце на відэа, як выглядае адна з галоўных ці, па меншай меры, прыгожых прычын пажыць за палярным кругам.