Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка назваў Пуціна сваім сябрам, а на Зяленскага "не трымае зла"

52
(абноўлена 16:04 06.01.2021)
Мінск таксама плануе працаваць з Вашынгтонам - з кім Беларусь плануе сябраваць, а з кім "выбудоўваць адносіны", распавёў прэзідэнт краіны.

МІНСК, 6 сту – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка назваў сваім сябрам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Пра тое, што лічыць Пуціна сябрам, Лукашэнка распавёў у інтэрв'ю праграме "Дзеючыя асобы" з Наілей Аскер-задэ. Журналістка выклала фрагмент праграмы ў сваім Telegram-канале.

Кажучы пра стасункі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, Лукашэнка адзначыў, што зла на яго не трымае.

"Я зла не трымаю на Валодзю Зяленскага. Але з калена бы я з ім не вітаўся", - сказаў Лукашэнка.

У кароткім трэйлеры-анонсе праграмы закранулі таксама пытанне адносін з Вашынгтонам. Лукашэнка адзначыў, што плануе выбудоўваць адносіны з ЗША.

"І мы хочам і будзем выбудоўваць адносіны з імі", - сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

52
Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Уладзімір Зяленскі
Хабар

Беларусь палепшыла пазіцыі ў індэксе карупцыі Transparency International

0
(абноўлена 13:22 28.01.2021)
У абноўленым рэйтынгу Беларусь размясцілася вышэй, чым Расія і Украіна, але ніжэй Літвы, Латвіі і Эстоніі.

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Беларусь размясцілася на 63-м радку ў індэксе карупцыі Transparency International за 2020 год, гэта значыць на тры пункта вышэй, чым годам раней.

Беларусь набрала 47 балаў са 100 магчымых (+2 бала ў параўнанні з 2019-м), дзе нуль балаў ацэньваюцца, як высокая ступень карупцыі, а 100 - поўная адсутнасць карупцыі. Гэта вынікае з дадзеных, апублікаваных на сайце Transparency International*.

Варта адзначыць, што 63-е месца ў гэтым рэйтынгу Беларусь дзеліць з Харватыяй, Кубай і астравамі Сан-Таме і Прынсэп, якія таксама набралі па 47 балаў.

Расія таксама палепшыла свае пазіцыі ў гэтым дакуменце, набраўшы два балы ў параўнанні з 2019-м і падняўшыся на 129-ы радок. У Расіі 30 балаў, столькі ж у Азербайджана, Габона, Малаві і Малі.

Лідзіруюць у індэксе карупцыі, як і ў папярэднія гады, Новая Зеландыя і Данія, у якіх па 88 балаў з 100 магчымых. Таксама сярод лепшых у свеце па гэтым паказчыку Фінляндыя, Швейцарыя, Сінгапур і Швецыя.

Што тычыцца краін з найвышэйшым узроўнем карупцыі, то гэта Самалі, Сірыя, Йемен і Венесуэла. На апошнім 180-м месцы рэйтынгу размясціўся Паўднёвы Судан.

Таксама варта адзначыць, што няўрадавая арганізацыя Transparency International фінансуецца шэрагам краін, у тым ліку ЗША, за кошт прыватных сродкаў, уключаючы Фонд амерыканскага мільярдэра-фінансіста Джорджа Сораса. У абноўленым індэксе паведамляецца не толькі аб зніжэнні ўзроўню карупцыі ў Беларусі і Расіі, але і пра рэкордна высокі ўзровень хабарніцтва ў ЗША.

* Мінюст РФ уключыў гэтую арганізацыю ў пералік НКА, якія выконваюць функцыю замежнага агента

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Беларусь, Рэйтынг, Карупцыя
Сцяжкі Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза

Макей выказаўся аб антыдзяржаўнай дзейнасці некаторых паслоў ЕС

6
(абноўлена 13:02 28.01.2021)
Кіраўнік беларускага МЗС упэўнены: калі пасол займае пазіцыю супраць уладаў краіны, у якой ён знаходзіцца, значыць, ён не павінен быць на гэтай пасадзе.

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Некаторыя паслы з Еўрапейскага саюза распаўсюджваюць у Беларусі інфармацыю антыдзяржаўнай скіраванасці, заявіў журналістам міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей.

"Мы зараз бачым, што некаторыя паслы, якія прадстаўляюць Еўрапейскі саюз, размяшчаюць інфармацыю або пасты антыдзяржаўнай скіраванасці", - сказаў кіраўнік МЗС Беларусі ў чацвер.

Макей звярнуў увагу, што беларускі бок адсочвае, але пакуль не рэагуе на гэтыя факты. "Упэўнены, што дадзім канкрэтную, прадметную і вельмі жорсткую ацэнку гэтых фактаў", - заявіў міністр.

"Мы ў сваёй гісторыі сутыкаліся з падобнымі фактамі, калі ў перыяд абвастрэння спроб з боку нашых заходніх партнёраў былі спробы насаджэння дэмакратыі ў Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўнікі дыпмісій, акрэдытаваных у краіне, не толькі заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, але і самі ўдзельнічалі ў іх. Мы рэагавалі на дадзеныя факты", - дадаў Макей.

Кіраўнік МЗС асабліва падкрэсліў, што "пасол любой краіны павінен спрыяць збліжэнню сваіх краін і народаў, развіццю супрацоўніцтва паміж той краінай, якую ён прадстаўляе і той краінай, у якой ён знаходзіцца".

"Калі ён гэтага не разумее, калі пасол займае адназначна лінію, накіраваную супраць уладаў краіны, у якой ён знаходзіцца, значыць, гэта не той пасол і такі пасол не павінен займаць адпаведную пасаду", - упэўнены Макей.

Раней Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі: 2 кастрычніка і 6 лістапада, трэці - 17 снежня. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спісак" у другім пакеце. Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза. У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве". 18 снежня ў МЗС рэспублікі заявілі, што падрыхтавалі "адчувальны адказ" на чарговыя абмежавальныя меры ЕС.

Нагадаем, паслы Польшчы і Літвы па рэкамэндацыі беларускага МЗС пакінулі Беларусь 5 кастрычніка. Паслоў таксама адклікалі Германія, Латвія, Эстонія, Чэхія, Балгарыя, Вялікабрытанія і Румынія. Але затым яны вярнуліся ў Мінск, акрамя кіраўнікоў дыпмісій Польшчы і Літвы.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Беларусь, Уладзімір Макей, МЗС Беларусі, Еўрасаюз