МІНСК, 28 сту – Sputnik. Краінам СНД трэба згуртавацца супраць ўзрослага беспрэцэдэнтнага палітычнага і эканамічнага ціску, заявіў у чацвер журналістам старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў.
"Нядаўнія акцыі, якія прайшлі 23 студзеня на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, кажуць пра спланаванае, скаардынаванае ўздзеянне на нашы краіны з тым, каб дэстабілізаваць ў іх становішча. Здзейсніць не толькі эканамічны ўрон, на што накіраваны санкцыі, але і, скажам так, палітычна дэстабілізаваць абстаноўку. Мы не павінны гэтага ні ў якім разе дапусціць", - заявіў Лебедзеў.
Паводле яго слоў, на Беларусь у якасці цяперашняга старшыні ў СНД ускладаецца "асаблівая адказнасць за аб'яднанне намаганняў у супрацьстаянні беспрэцэдэнтнага націску звонку".
"У міжнароднай практыцы ёсць вельмі дакладныя крытэрыі таго, што маецца на ўвазе пад знешнім умяшаннем ва ўнутраныя справы. Дык вось, публікацыя той інфармацыі, якую вы згадалі ў сваім пытанні, - гэта з'яўляецца, з нашага пункту гледжання, адназначным умяшаннем ва ўнутраныя справы (Расіі)", - сказаў Макей, адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, як ён можа пракаменціраваць інфармацыю на сайце пасольства ЗША са згадваннем месцаў і часу няўзгодненых акцый у шэрагу гарадоў Расіі.
Чытайце таксама:
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Напярэдадні пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў правёў сустрэчу з дзяржсакратаром Савета бяспекі рэспублікі Аляксандрам Вальфовічам, паведамілі ў прэс-службе расійскага пасольства ў Мінску.
"На сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні расійска-беларускага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўны парадак узаемадзеяння ў сферы міжнароднай бяспекі", - раскрылі дэталі сустрэчы ў пасольстве.
У прэс-службе дадалі, што бакі пацвердзілі прыхільнасць курсу стратэгічнага партнёрства, умацаванню кантактаў і развіццю сумесных праектаў у сферы абароны і праваахоўнай дзейнасці.
Сёння прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымаў з дакладам дзяржсакратара Савета бяспекі. Кіраўнік дзяржавы заявіў аб неабходнасці рэфармавання працы СБ. Паводле слоў Лукашэнкі, абапірацца ў гэтай працы трэба на вопыт аналагічных структур у блізкіх краінах. У якасці прыкладу прэзідэнт прывёў Расію і Казахстан.
Акрамя таго, Лукашэнка адзначыў жаданне знешніх сіл расхістаць становішча ў Беларусі.
"На шчасце, мы выявілі ўсе гэтыя цэнтры. Ведаем ўсіх гэтых "змагароў" і збеглых з Беларусі. Але ведаць мала. Гэтаму трэба супрацьстаяць. Як будзем дзейнічаць у выпадку абвастрэння сітуацыі - усё трэба да дробязей прадугледзець з улікам вопыту і Беларусі, і Расіі , і Арменіі, і Кыргызстана, і Украіны (вы бачыце, успыхнула зноў Украіна), і іншых постсавецкіх рэспублік. Мы даўно пра гэта дамаўляліся, і я думаю, што вы ўжо да гэтага гатовы", - сказаў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Гватэмале, гэта ўжо трэцяя краіна Цэнтральнай Амерыкі, якая адобрыла прэпарат, перадае Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
"РФПІ аб'яўляе аб рэгістрацыі расійскай вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V" міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Гватэмала", - распавялі ў фондзе.
Там адзначылі, што рэгістрацыя прэпарата была ажыццёўлена ў паскораным парадку.
"Бяспечная і эфектыўная расійская вакцына прызнана па ўсім свеце і з'яўляецца адным з ключавых інструментаў для барацьбы з пандэміяй", - паведаміў кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.
На дадзены момант расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Аргентыне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, Туркменістане, Венгрыі, ААЭ, Іране, Рэспубліцы Гвінея, Тунісе, Арменіі, Мексіцы, Нікарагуа, Рэспубліцы Сербскай (энтытэт Босніі і Герцагавіны), Ліване, М'янме, Пакістане, Манголіі, Бахрэйне, Чарнагорыі, Сэнт-Вінсэнце і Грэнадынах, Казахстане, Узбекістане, Габоне, Сан-Марына, Гане, Сірыі, Кыргызстане, Гаяне, Егіпце і Гандурасе.
Чытайце таксама:
Дзве расійскія вакцыны прызнаны эфектыўнымі супраць брытанскага "мутанта"