Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў

Лаўроў ацаніў дэмакратыю ў НАТА і перспектывы адносін з Еўропай

17
(абноўлена 10:30 05.03.2021)
Канструктыўнаму супрацоўніцтву з Еўрасаюзам Расія была б рада, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

МІНСК, 5 сак – Sputnik. Палітыку Бруселя ў дачыненні да Масквы пакуль нельга назваць сяброўскай, лічыць Лаўроў.

Нагадаем, Еўрасаюз увёў новыя санкцыі супраць Расіі ў аўторак. У санкцыйны спісак трапілі старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін, дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў, генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў і кіраўнік ФСВП Аляксандр Калашнікаў. Гэта адбіваецца не лепшым чынам на двухбаковых адносінах, адзначае кіраўнік МЗС.

"ЕС свядома разбурыў практычна ўсю інфраструктуру нашых адносін, працягвае практыку ўвядзення аднабаковых нелегітымных санкцый", - сказаў Лаўроў у інтэрв'ю часопісу "Русская мысль".

Адносіны РФ і заходніх краін пагоршыліся з-за сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны і вакол Крыма, які уз'яднаўся з Расіяй пасля рэферэндуму ў 2014 годзе. РФ тады абвінавацілі ва ўмяшанні, ЕС і ЗША увялі супраць яе санкцыі. Масква ў адказ узяла курс на імпартазамяшчэнне і не раз падкрэслівала, што "размаўляць на мове санкцый контрпрадуктыўна".

Дэмакратыя ў НАТА

Турцыя, якая з'яўляецца часткай НАТА, спрабуе праводзіць незалежную знешнюю палітыку. І ў выніку таксама становіцца аб'ектам санкцый, лічыць Лаўроў. На прыкладзе Анкары добра відаць, як у альянсе ідуць справы з дэмакратыяй, дадаў ён.

"У цэлым ні для каго не сакрэт, што Анкара надае вялікае значэнне членству ў Паўночнаатлантычным альянсе і нясе ў гэтай сувязі шэраг агульнанатаўскіх абавязацельстваў. Разам з тым турэцкае кіраўніцтва імкнецца праводзіць незалежную, нацыянальна-арыентаваную знешнюю палітыку", - заявіў Лаўроў.

Адносіны Расіі і ЗША пры Байдэне

Расія не разлічвае, што прыход Байдэна неяк сур'ёзна паўплывае на двухбаковыя адносіны Масквы і Вашынгтона, заявіў Лаўроў. Пры гэтым Расія застаецца адкрытай да сумленнага і ўзаемапаважлівага дыялогу.

"На жаль, у апошнія гады ЗША ідуць па іншым шляху, прычым па-за залежнасці ад унутрыпалітычных раскладаў і ад таго, хто знаходзіцца на чале Белага дома", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.

Ён выказаў надзею, што ў ЗША усё ж такі ўсведамляюць, што сучасныя праблемы ад кантролю над узбраеннямі да каронавіруса можна вырашаць, "толькі забяспечыўшы аб'яднанне ці хаця б спалучэнне намаганняў" усіх вядучых сусветных ігракоў.

"У гэтым сэнсе устойлівае і прадказальнае супрацоўніцтва Расіі і ЗША як гарантаў міжнароднай стабільнасці адпавядае ўзаемным інтарэсам і патрэбам ўсёй сусветнай супольнасці", - дадаў Лаўроў.

Кантроль над узбраеннямі

Таксама ён адзначыў, што казаць пра дэталі працы з ЗША па кантролі над узбраеннямі яшчэ рана. Масква перадала Вашынгтону сваё бачанне будучага "ураўнення бяспекі". Паводле слоў Лаўрова, падаўжэнне ДСНУ стала вынікам сумесных расійска-амерыканскіх намаганняў, а фінальны імпульс працэсу надалі асабіста прэзідэнты Расіі і ЗША.

"Любыя перамовы могуць быць выніковымі, толькі калі ў ЗША будуць гатовы сапраўды ўлічваць расійскія інтарэсы, забяспечваючы рух "у абодва бакі" для дасягнення раўнапраўных, узаемапрымальных дамоўленасцей", - падкрэсліў ён.

Пра тое, што Расія лічыць важным выпрацаваць новае "ураўненне бяспекі" з ЗША, заяўляў раней намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў. Гэта ўлічвала б эвалюцыю як ваенна-тэхнічных, так і ваенна-палітычных аспектаў бяспекі. І ў тым ліку пашырыла б парадак дня будучых перамоваў.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
МЗС РФ, ЗША, Расія, Еўрасаюз, Еўропа, НАТА, дэмакратыя, Сяргей Лаўроў
Будынак КДБ Беларусі

КДБ пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Кастусёва і Фядуты

11
(абноўлена 17:57 13.04.2021)
СМІ ужо другія суткі абмяркоўваюць прапажу лідэра найстарэйшай апазыцыйнай партыі і вядомага палітолага, праваахоўныя органы заявілі аб затрыманні толькі ў аўторак.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі пацвердзіў затрыманне беларускага палітолага, былога члена каманды Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Фядуты, а таксама кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла БелТА са спасылкай на ведамства.

У паведамленні гаворыцца, што Фядута і Кастусёў затрыманы ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы ў парадку артыкула 108 КПК Беларусі па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Поўная інфармацыя па гэтай сітуацыі будзе прадастаўлена пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Прапажа Фядуты

Як паведамляў Sputnik, заява аб згубе Фядуты паступіла ў аддзел МУС Расіі па Прэсненскім раёне Масквы ў ноч на панядзелак. На той момант ён не выходзіў на сувязь больш за суткі.

Хто такі Аляксандр Фядута?

Фядута ў 1994 годзе быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, займаў пасаду начальніка ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У 2005 годзе напісаў першую палітычную біяграфію прэзідэнта Беларусі.

У 2010 годзе ў перыяд выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, разам з ім ствараў грамадзянскую кампанію "Гавары праўду!" (у 2014 годзе скончыў працу ў ёй).

Фядута быў затрыманы 20 снежня 2010 года і змешчаны пад варту, да красавіка 2011 года знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а потым яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Праз месяц Фядута быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у два гады па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Лідэр партыі БНФ

Рыгор Кастусёў з'яўляецца старшынёй партыі "Беларускі народны фронт". Раней у сацсетках БНФ з'явілася інфармацыя аб тым, што ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА КДБ "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.

Паводле інфармацыі СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).

Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010-м вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўнымі органамі, аднак асуджаны не быў.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
орган, палітолаг, партыя, СМІ, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, затрыманне, інфармацыя, КДБ РБ
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Гарады свету. Баку

Лукашэнка выляцеў у Баку

13
(абноўлена 16:01 13.04.2021)
Праграмай двухдзённага візіту прадугледжаны дзве сустрэчы з азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў аўторак 13 красавіка з візітам у Азербайджан. Беларускі борт нумар адзін выляцеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Тэмы перамоў Лукашэнкі і Аліева

Кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца двойчы і правядуць перамовы ў двух фарматах: нефармальным і афіцыйным.

Першая частка перамоў адбудзецца адразу па прыбыцці Лукашэнкі ў Баку. Плануецца, што лідэры ​​дзвюх краін абмяркуюць асноўныя напрамкі беларуска-азербайджанскіх адносін і стратэгічныя пытанні паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва. У сераду абмеркаванне найбольш актуальных тэм адбудзецца як у вузкім, так і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый. Асноўную ўвагу бакі нададуць пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і напаўненню супрацоўніцтва новым зместам.

Размова пойдзе аб паглыбленні прамысловай кааперацыі, рэалізацыі бягучых і перспектыўных праектаў у галіне вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Мяркуецца, што бакі абмяркуюць таксама тэмы супрацоўніцтва ў ахове здароўя, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах.

Як указвае прэс-служба прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Па выніках перамоў чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў.

Сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін

У апошні раз кіраўнікі дзяржаў бачыліся ў лістападзе 2018 года - тады Аліеў прылятаў у Мінск. У рамках гэтага візіту быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Дзяржкамваенпрамам Беларусі і Мінабароны Азербайджана аб развіцці ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне паставак узбраення і тэхнікі супрацьпаветранай абароны.

Лукашэнка ж да гэтага быў у Баку двума гадамі раней - восенню 2016-га. Тады бакі падпісалі планы супрацоўніцтва да 2025 года. У ходзе сустрэчы прэзідэнты дамовіліся аб тым, што ў азербайджанскай правінцыі Гянджа беларусы пабудуюць малочнатаварны комплекс на 1200 галоў жывёлы. Тады ж беларускі бок выказаў цікавасць да перапрацоўкі нафты ў Азербайджане на давальніцкіх умовах.

Супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана

Баку ўваходзіць у топ-15 найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Мінска: у мінулым годзе тавараабарот паміж краінамі наблізіўся да паўмільярда долараў.

Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва ў нафтавай сферы. У 2020 годзе Азербайджан стаў адным з асноўных альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты пасля часовага прыпынення паставак сыравіны ў Беларусь буйнымі расійскімі кампаніямі. У рэспубліку паступіла каля мільёна тон нафты, а ў 2021 годзе закупкі працягнуліся: азербайджанская сыравіна паступае на Мазырскі НПЗ для далейшай перапрацоўкі.

На тэрыторыі Азербайджана працуе вытворчасць па зборцы беларускіх трактароў і камбайнаў, грузавых аўтамабіляў і транспартнай тэхнікі.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Ільхам Аліеў, сустрэча, візіт, праграма, Баку, Аляксандр Лукашэнка