Старшыня ўрада РФ Міхаіл Мішусцін

Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін наведае Беларусь у бліжэйшы час

14
(абноўлена 14:12 09.03.2021)
У цяперашні час бакі прапрацоўваюць парадак дня для сустрэчы, у якой акцэнт робіцца на эканамічным узаемадзеянні дзвюх краін.

МІНСК, 9 сак – Sputnik. Дыялог на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі - найважнейшая ўмова інтэграцыйнай работы, сказаў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў у эфіры РБК.

Паводле яго слоў, цяпер ідзе падрыхтоўка да візіту прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мишусціна ў Беларусь, дзе ў яго запланаваны перамовы з беларускім калегам Раманам Галоўчанкам.

"Парадак дня той жа самы - мы павінны стаць мацней сумесна. Мы павінны знаходзіць пункты прыкладання сіл на сумесныя вытворчасці. Мы павінны адысці ад імгненных спрэчак, а нават калі яны і ёсць, не рабіць з іх сусветную трагедыю", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

Пасля чаго дадаў, што гэта не дасць падстаў пакепліваць над адносінамі дзвюх краін: "Самае галоўнае - мы павінны пацвердзіць стратэгію эканамічнага ўзаемадзеяння".

"Гэтая сустрэча (прэм'ераў Расіі і Беларусі - Sputnik) будзе таксама паспяхова на гэта працаваць", - падсумаваў Дзмітрый Мезенцаў.

Нагадаем, што папярэдняя сустрэча прэм'ераў дзвюх краін прайшла ў студзені ў Маскве. На перамовах закраналіся пытанні барацьбы з пандэміяй, актуальныя напрамкі расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
краіна, сустрэча, парадак дня, дзень, Беларусь, Міхаіл Мішусцін, Расія, прэм'ер
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (144)
Старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін

Мішусцін: усе нашы міністры працуюць над паляпшэннем адносін з Беларуссю

6
(абноўлена 15:57 16.04.2021)
У беларускі сталіцы расійскі прэм'ер, які прыбыў з афіцыйным візітам, падчас перамоў на вышэйшым узроўні павінен абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з рэспублікай, у тым ліку інтэграцыйную тэматыку.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Расце лічба ўзаемнага тавараабароту, які паступова аднаўляецца, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін падчас перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.

Па словах Мішусціна, напярэдадні візіту ён абмеркаваў гэтую тэму з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым удакладніў, што падтрымлівае кантакты з кіраўніком беларускага ўрада Раманам Галоўчанкам.

"Усе нашы міністры, прадстаўнікі ведамстваў працуюць як над паляпшэннем нашых адносін, так і над надзённымі праблемамі", - запэўніў кіраўнік расійскага ўрада.

Усё аднаўляецца

Міхаіл Мішусцін звярнуў увагу, што пачаў аднаўляцца ўзаемны тавараабарот, пра што сведчаць лічбы, якія растуць.

"Мы зафіксавалі, што падзенне пасля каронавіруса было значным. Цяпер гэта ўсё аднаўляецца", - удакладніў ён.

"Мы аднаўляем і паветраныя зносіны. 30 красавіка з Масквы ў Мінск павінна "паляцець" "Ласточка" (фірменны цягнік - Sputnik). Мы гэта вітаем. Слава Богу каронавірусная інфекцыя адыходзіць", - адзначыў кіраўнік урада РФ.

Ёсць пытанні

Пасля чаго дадаў, што яшчэ ёсць шмат пытанняў. Медыкі папярэджваюць пра рызыкі, якія могуць утрымлівацца ў розных варыяцыях штамаў каронавіруса.

Расійскі прэм'ер выказаў надзею, што сумесныя меры па супрацьдзеянні інфекцыі прынясуць свой плён і асабліва адзначыў, што ў канцы сакавіка ў Беларусі пачаўся выраб расійскай вакцыны "Спутник V".

Інтэграцыя сістэм

"Наша ўзаемадзеянне ў галіне прамысловасці, энергетыкі, транспарту, інфраструктуры, будаўніцтва вельмі актыўнае. 2021 год - гэта год Расіі ў Беларусі, а наступны Беларусі ў Расіі. Нашы культурныя сувязі, абмен прадстаўнікамі культуры, будзе інтэнсіфікаваны", - сказаў ён.

Міхаіл Мішусцін паведаміў, што падпісаў са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам адпаведную праграму культурнага супрацоўніцтва.

"Сёння мы паглядзім, як можна інтэграваць нашы сістэмы. Я даўно ведаю беларускіх калег з Мытнай службы, з Падатковай службы. Гэта высокія прафесіяналы. Але нашы сістэмы, паколькі яны ўзаемадзейнічаюць ў пастаянным рэжыме (увесь таваразварот), павінны быць інтэграваныя", - таксама канстатаваў ён.

На яго думку, інтэграцыя будзе на карысць Саюзнай дзяржаве.

"Выгада, а ні ў якім разе нейкія паглынанні. Мы так гэта і бачым. Паспрабавалі разгледзець магчымасці гэтай інтэграцыі на аснове лепшых тэхналогій, якія прапануе і беларускі, і расійскі бок. Сёння пагаворым пра гэта, мы рыхтаваліся з Раманам Аляксандравічам (Галоўчанкам - Sputnik) да гэтай падзеі", - растлумачыў пазіцыю расійскі прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Урад, Інтэграцыя, рэспубліка, Расія, перамовы, візіт, прэм'ер, сталіца, Беларусь, Адносіны, Міністры, Міхаіл Мішусцін
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (144)
Камеры і журналісты

Інфармацыйная бяспека: праект закона аб СМІ прыняты ў другім чытанні

12
(абноўлена 14:37 16.04.2021)
У адпаведнасці з праектам закона, у Беларусі пракурорам дазволяць блакіраваць інтэрнэт-рэсурсы і сеткавыя выданні.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Беларускія дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект аб змене законаў па пытаннях СМІ, у адпаведнасці з якім уведзены больш жорсткія патрабаванні да сродкаў масавай інфармацыі ў кантэксце пытанняў нацыянальнай бяспекі.

Першае чытанне праекта закона прайшло ў Авальнай зале на мінулым тыдні, ён быў прыняты аднагалосна. Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі.

Прадстаўляючы праект закона дэпутатам, намеснік старшыні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, былы міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што яго прыняцце будзе садзейнічаць найбольш эфектыўнаму забеспячэнню інфармацыйнай бяспекі дзяржавы і рэалізацыі канстытуцыйных праў грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi.

Як ранняе паведамляла агенцтва, у адпаведнасці з праектам закона ў Беларусі пракурорам дазволяць блакіраваць інтэрнэт-рэсурсы і сеткавыя выданні, калі тыя распаўсюджваюць інфармацыю, здольную нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам.

Абмежаваць доступ могуць у выпадку, калі такія выданні "распаўсюджваюць звесткі, накіраваныя на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або змяшчаюць заклікі да такой дзейнасці", а таксама за інфармацыю, якая "можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам".

У праекце закона таксама пашыраны пералік відаў інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена. Таксама ўтрымліваецца норма аб абмежаванні замежнага ўплыву на інфармацыйны рынак, выключыўшы наяўную прэферэнцыю для СМІ, у статутным фондзе якіх прысутнічаюць замежныя інвестыцыі больш за 20%.

Акрамя гэтага, праектам закона прапануецца пашырыць падставы для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі СМІ. Спіс прычын для абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу або сеткаваму выданню ў новым праекце таксама стаў шырэй, а такое рашэнне можа прымаць не толькі Мінінфарм, але і пракуроры.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
інтэрнэт-рэсурсы, сеткавыя выданні, Інтэрнэт, пракурор, Беларусь, СМІ, закон, праект, Бяспека
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі

Па вадзе як па глебе: беларускія танкісты могуць і так відэа

0
(абноўлена 20:01 14.04.2021)
Танкі не толькі не баяцца бруду, яны лёгка перамагаюць і водныя перашкоды. Глядзіце ў роліку, як беларускія танкісты вучацца пераадольваць брод пад вадой.

Мала проста навучыцца кіраваць шматтоннай баявой машынай на палігоне, таму ў вучэбнай праграме падрыхтоўкі танкавых экіпажаў ёсць такі элемент, як кіраванне танка па дне вадаёма.

Складанасць заключаецца ў тым, што, калі Т-72 пераадольвае водную перашкоду, механікі аказваюцца ніжэй воднага гарызонту. У такіх умовах беларускі танкіст павінен быць максімальна сканцэнтраваны, таму што машыну ён вядзе строга па прыборах.

Вядома, ніхто проста так "не кідае" курсантаў 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра на баявой машыне ў ваду. Спачатку  будучым танкістам трэба будзе вывучыць тэорыю і навучыцца кіраваць тэхнікай на электронным трэнажоры.

Акрамя гэтага, курсанты праходзяць і курс лёгкавадалазнай падрыхтоўкі, каб больш упэўнена адчуваць сябе ў экстрэмальных сітуацыях. Як Т-72 рассякае водную роўнядзь, глядзіце на відэа.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
ролік, танкі, відэа, глеба, вада