Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка гарантаваў беларусам іншых прэзідэнтаў

26
(абноўлена 16:54 19.03.2021)
Ён адзначыў важнасць народнага адзінства ў Беларусі, асабліва ў гэты няпросты час, які перажывае ўвесь свет.

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Беларусь не будзе нікому кланяцца і стаяць на каленях, а ў краіне з'явяцца іншыя прэзідэнты, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання прадпрыемства "Малочны Мір".

"Жывём як можам, і не горш за іншых. Таму трымайцеся сваёй зямлі. Будуць у вас іншыя прэзідэнты. Я вам гарантую. Тады вы, параўнаўшы ўсё, зразумееце. А цяпер проста набярыцеся цярпення", - сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў важнасць народнага адзінства, асабліва ў гэты няпросты час, які перажывае ўвесь свет. Паводле яго слоў, трэба быць бліжэй адзін да аднаго, не кідацца ў розныя бакі і ўсё гэта перажыць.

"Свет ашалеў, і людзі ў гэтым свеце страцілі арыентацыю. А ў гэты момант не трэба кідацца ў розныя бакі. Таму я і абвясціў гэты год Годам народнага адзінства", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што пераважная большасць людзей хоча жыць мірна і спакойна, а сацыялягічныя даследаванні паказваюць: людзі баяцца страціць стабільнасць і парадак у краіне.

"Гэта дарагога каштуе. Людзі зразумелі, што яны маглі ці могуць страціць. І нам гэтага дапусціць нельга", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

26
Тэги:
Беларусь, адзінства, прэзідэнт, беларусы, Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

6
(абноўлена 12:08 15.04.2021)
За два апошнія тыдні кіраўнікі дзяржаў сазваніліся ўжо двойчы, папярэдняя размова адбылася 2 красавіка.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.

У паведамленні адзначаецца, што прэзідэнты закранулі шэраг тэм, абмеркаваўшы не толькі развіццё беларуска-расійскіх адносін, але і пытанні міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, лідэры абмеркавалі графік будучых сустрэч і больш падрабязна спыніліся на візіце ў Мінск расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна.

У прэс-службе Крамля раскрылі падрабязнасці гутаркі прэзідэнтаў. У прыватнасці, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі тэму карабахскага ўрэгулявання. Нагадаем, напярэдадні завяршыўся двухдзённы афіцыйны візіт беларускага лідэра ў Баку, дзе ён правёў перамовы з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым.

"У кантэксце толькі што праведзенага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан закранута тэма нагорнакарабахскага ўрэгулявання", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнікі дзяржаў таксама выказалі настрой на ўмацаванне саюзніцкіх адносін.

Гэта другая тэлефонная размова кіраўнікоў дзяржаў за апошнія два тыдні. Папярэдняя адбылася 2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Тады прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку барацьбу з каронавірусам, знешнія пагрозы, а таксама падрыхтоўку да правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
размова, дзяржава, кіраўнік, Тэлефон, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Ратонда Капітолія ў Вашынгтоне

ЗША плануюць увесці новыя санкцыі супраць Расіі

5
(абноўлена 11:24 15.04.2021)
Новыя рэстрыкцыі будуць накіраваны на пашырэнне забароны на аперацыі з расійскімі дзяржаўнымі даўгавымі абавязацельствамі.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Новыя санкцыі Вашынгтона супраць Масквы будуць накіраваны супраць расійскага суверэннага доўгу, паведамляе газета New York Times са спасылкай на крыніцы.

Раней агенцтва Bloomberg паведаміла са спасылкай на ўласныя крыніцы, што ЗША увядуць санкцыі супраць прыблізна 12 расіян і 20 расійскіх арганізацый. Амерыканскія ўлады таксама вышлюць дзесяць расійскіх дыпламатаў па абвінавачванні ва ўмяшанні ў выбары і кібератаках.

Расію абвінавачваюць без доказаў

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў раней заявіў, што Масква ніколі не была датычная да кіберзлачынстваў. У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава адзначыла, што абвінавачванні ў адрас Расіі аб датычнасці да масавай хакерскай атацы на амерыканскія федэральныя ведамствы не маюць пад сабой доказаў.

Паводле інфармацыі газеты Wall Street Journal, прэзідэнт Джо Байдэн выдасць указ аб пашырэнні забароны на гандлёвыя аперацыі амерыканскіх банкаў з расійскімі дзяржаўнымі даўгавымі абавязацельствамі.

"Сонечны вецер" кібератак

Агенцтва па кібербяспецы і інфраструктурнай бяспецы ЗША у студзені бягучага года разам з ФБР заявіла аб маштабнай кібератацы на кліентаў фірмы па камп’ютэрнай бяспецы SolarWinds, за якой нібыта стаіць Расія.

У выніку былі атакаваны амерыканскія ўрадавыя ўстановы, што было расцэнена, як спроба атрымаць разведкай інфармацыю. Затым стала зразумела, што хакерам не ўдалося атрымаць доступ да важнай інфармацыі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю тэлеканалу ABC News заявіў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін "заплаціць" за нібыта меўшае месца ўмяшанне ў выбары ў Злучаных Штатах.

Расія абвяргае абвінавачванні ў спробах ўмяшання ў выбарчы працэс у замежных дзяржавах. Па словах прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, іх можна назваць "абсалютна галаслоўнымі".

Чытайце таксама:

5
Тэги:
дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы, абавязацельства, аперацыі, забарона, Расія, санкцыі, ЗША