Расійскі дыпламат Дзмітрый Мезенцаў

Пуцін вызваліў Мезенцава ад пасады пасла ў Беларусі

28
(абноўлена 21:23 19.03.2021)
Адпаведны ўказ расійскі прэзідэнт падпісаў у пятніцу 19 сакавіка: Мезенцаў стаў дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы.

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін вызваліў Дзмітрыя Мезенцава ад выканання абавязкаў пасла ў Беларусі.

"Вызваліць Мезенцава Дзмітрыя Фёдаравіча ад абавязкаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь", - гаворыцца ва ўказе кіраўніка дзяржавы.

Як раней паведамлялі СМІ, Мезенцаў можа стаць дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы, змяніўшы на гэтай пасадзе Рыгора Рапоту.

Дзясятага сакавіка камітэт Дзярждумы Расіі па справах СНД рэкамендаваў кандыдатуру Яўгена Лук'янава на пасаду пасла РФ у Беларусі.

Як часта мяняліся расійскія паслы ў Беларусі

Масква ў трэці раз за апошнія тры гады мяняе свайго пасла ў Мінску.

Пасля "пасольскага доўгажыхара" Аляксандра Сурыкава, які ўзначальваў пасольства РФ у Мінску рэкордныя 12 гадоў, на пасаду пасла ў жніўні 2018 года быў прызначаны Міхаіл Бабіч. Ён папрацаваў паслом РФ у Мінску менш за год, пасля чаго прэзідэнт Расіі вызваліў яго ад пасады, а на пасаду кіраўніка дыпведамства прызначыў сенатара Дзмітрыя Мезенцава. Апошні кіраваў пасольствам амаль два гады.

Чытайце таксама:

28
Тэги:
Дзмітрый Мезенцаў, Уладзімір Пуцін
Ізраільскі сцяг у Іерусаліме

Лукашэнка: лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены

3
(абноўлена 09:32 15.04.2021)
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што сучасныя Беларусь і Ізраіль прытрымліваюцца прынцыпаў роўнасці і ўзаемапавагі.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рывліна з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці.

"Гістарычныя лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены дзякуючы шматгадовым традыцыям самаахвярнасці і падтрымкі. Наша дружба загартавана памяццю аб узаемадапамозе падчас самых складаных выпрабаванняў, якія выпалі на долю чалавецтва", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.

На думку беларускага лідэра, сучасныя Беларусь і Ізраіль з'яўляюцца перакананымі прыхільнікамі прынцыпаў роўнасці і ўзаемапавагі.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дадзеныя каштоўнасці ляжаць у аснове адносін паміж краінамі, якія носяць адкрыты характар.

"Упэўнены, што ў найбліжэйшай будучыні мы здолеем вярнуцца да звыклага ладу жыцця і істотна ажывіць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах нашага агульнага інтарэсу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Ізраіль, Беларусь, дзяржава, кіраўнік, яўрэі, беларусы, Аляксандр Лукашэнка
Салдаты НАТА

Разведвальныя цэнтры НАТА з'яўляюцца каля меж Саюзнай дзяржавы - Мінабароны

9
(абноўлена 09:17 15.04.2021)
Беларускі прэзідэнт раней падкрэсліваў, што "супакойвацца" нельга, як бы ні "закалыхвалі" размовамі аб звычайных вучэннях сваіх сіл ЗША і НАТА.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. НАТА працягвае весці актыўныя дзеянні каля граніц Беларусі і Расіі, гэта выяўляецца ў разгортванні разведвальных цэнтраў і ўдасканаленні аб'ектаў ваеннай інфраструктуры, заявіў начальнік Генштаба УС Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч на пасяджэнні Ваеннага камітэта АДКБ у Маскве.

У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ. У сваім выступленні Гулевіч асабліва звярнуў увагу на аспектах, уласцівых Усходне-еўрапейскаму рэгіёну.

"У сувязі з гэтым быў адзначаны працяг актыўнасці блока НАТА каля меж Расіі і Беларусі: разгортванне разведвальных цэнтраў і цэнтраў перавозак, удасканаленне аб'ектаў ваеннай інфраструктуры, у тым ліку па прыёме кантынгентаў, і іншых працэсаў", - паведамілі ў Мінабароны Беларусі падрабязнасці пасяджэння.

У пачатку красавіка стала вядома, што Мінск і Масква рыхтуюць новую праграму пагранічнай бяспекі на 2023-2027 гады, па якой будзе ўзмоцнена ахова ўчастка мяжы рэспублікі з Польшчай.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў вайскоўцам, што "супакойвацца" нельга, як бы ні "закалыхвалі" размовамі аб звычайных вучэннях сваіх сіл ЗША і НАТА. У снежні 2020 года, начальнік галоўнага ўпраўлення генштаба УС Беларусі Руслан Касыгін заявіў, што краіны НАТА захоўваюць высокі ўзровень разведвальнай дзейнасці і палётаў баявой авіяцыі непадалёку ад беларускай дзяржаўнай мяжы.

Напярэдадні кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што Расія прымае меры ў адказ на пагрозы з боку НАТА, падчас кантрольнай праверкі на заходнія рубяжы перакінуты дзве арміі і тры злучэнні ПДВ.

Сёння ж сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў падкрэсліў, што ва ўмовах росту актыўнасці ЗША і НАТА у Чорным моры Расія вымушана прымаць меры па забеспячэнні ўласнай бяспекі, але зацікаўлена ў палітычным урэгуляванні сітуацыі.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
ЗША, прэзідэнт, Саюзная дзяржава, мяжа, НАТА, разведвальныя цэнтры
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі