Аўтамабіль пасла Літвы каля будынка МЗС Расіі ў Маскве

Масква высылае дыпламатаў Латвіі, Літвы, Эстоніі і Славакіі

10
(абноўлена 14:05 28.04.2021)
Раней улады гэтых краін абвясцілі аб высылцы супрацоўнікаў расійскіх дыпмісій, такім чынам выказаўшы салідарнасць з Прагай.

МІНСК, 28 кра – Sputnik. Расія ў якасці меры ў адказ высылае дыпламатаў Латвіі, Літвы, Эстоніі і Славакіі, заявілі ў МЗС РФ.

Раней міністэрства замежных спраў прыбалтыйскіх краін, а таксама Славакіі ў знак салідарнасці з Чэхіяй абвясцілі аб высылцы супрацоўнікаў пасольстваў Расіі. У прыватнасці, з Літвы высылаюць дваіх расійскіх дыпламатаў, з Латвіі і Эстоніі па адным, са Славакіі траіх.

Сёння ў МЗС Расіі былі выкліканы паслы гэтых краін. Кіраўнікам дыпмісій быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з правакацыйнымі, нічым не абгрунтаванымі дзеяннямі па высылцы супрацоўнікаў расійскіх пасольстваў.

"Пазначана, што Вільнюс, Рыга і Талін працягваюць праводзіць адкрыта варожы курс у адносінах да нашай краіны, прыкрываючыся ў дадзеным выпадку псеўдасалідарнасцю з агульнымі дзеяннямі Чэхіі ў дачыненні да Расіі", - заявілі ў МЗС.

Паслу Славакіі асабліва падкрэслілі, што ілжывая салідарнасць з Прагай у яе правакацыйнай антырасійскай кампаніі наносіць шкоду традыцыйна дружалюбным расійска-славацкім адносінам і канструктыўнаму двухбаковаму супрацоўніцтву.

"Засноўваючыся на прынцыпе ўзаемнасці, запатрабавалі, каб два супрацоўнікі пасольства Літвы, а таксама па адным супрацоўніку пасольстваў Латвіі і Эстоніі пакінулі тэрыторыю Расійскай Федэрацыі ў сямідзённы тэрмін", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве РФ.

У якасці меры ў адказ на дзеянні Браціславы тры супрацоўнікі славацкага пасольства ў Маскве абвешчаны persona non grata. Такім чынам, дыпламаты да 5 траўня павінны пакінуць Расію.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Расія, пасол, Прага, салідарнасць, Славакія, Эстонія, Літва, Латвія, дыпламат, Масква

Паслы Расіі ў Беларусі за 30 гадоў: ад Сапрыкіна да Лук'янава

9
(абноўлена 17:52 12.05.2021)
  • Яўген Лук'янаў
  • Пасол Расіі ў Латвіі Яўген Лук'янаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Дзмітрый Мезенцаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Міхаіл Бабіч
  • Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар
  • Пасол Расіі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве ААТ Магілёўхімвалакно
  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў
  • Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на адкрыцці мемарыяльнай дошкі
  • Дзмітрый Аяцкаў
  • Аляксандр Блахін
  • Вячаслаў Далгоў
  • Валерый Лашчынін
  • Ігар Сапрыкін
Глядзіце ў фотагалерэі Sputnik Беларусь, хто ўзначальваў пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь за апошнія тры дзесяткі гадоў.

Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў прыбыў у Мінск і ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі Уладзіміру Макею. Прызначаны кіраўніком расійскага дыппрадстаўніцтва ён быў 25 сакавіка.

Масква ў трэці раз за апошнія тры гады памяняла свайго пасла ў Мінску. Пасля "пасольскага доўгажыхара" Аляксандра Сурыкава, які ўзначальваў пасольства РФ у Мінску рэкордныя 12 гадоў, на пасаду пасла ў жніўні 2018 года быў прызначаны Міхаіл Бабіч. Ён папрацаваў паслом РФ у Мінску менш за год, пасля чаго прэзідэнт Расіі вызваліў яго ад пасады, а на пасаду кіраўніка дыпведамства прызначыў сенатара Дзмітрыя Мезенцава.

Новы кіраўнік пасольства Расіі Яўген Лук'янаў скончыў Ленінградскі дзяржаўны універсітэт у 1974 годзе з дыпломам па спецыяльнасці "англійская мова і літаратура". Яшчэ ў савецкія часы пачаў працу на дыпламатычнай службе, паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснікам дырэктара Эрмітажа, у Савеце бяспекі РФ. Указ аб яго прызначэнні Уладзімір Пуцін падпісаў 25 сакавіка. Да новай пасады ўзначальваў пасольства РФ у Латвіі.

Гісторыя расійскай дыпмісіі ў Рэспубліцы Беларусь налічвае ўжо амаль 30 гадоў. Першым яго кіраўніком - са жніўня 1992-га па лістапад 1996-га - быў дасведчаны дыпламат Ігар Сапрыкін, які кіраваў таксама дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю пасля развалу СССР. Сапрыкіна ў Мінску змяніў Валерый Лашчынін, выпускнік БДУ, які пачынаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР.

Трэцім паслом Расіі ў Беларусі стаў Вячаслаў Далгоў - з лютага 1999 года па чэрвень 2002-га. Пасля яго дыпмісію ўзначальваў Аляксандр Блахін. А самы кароткі тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе быў у Дзмітрыя Аяцкава, губернатара Саратаўскай вобласці. 14 ліпеня 2005 года ён атрымаў прызначэнне, 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, і як вынік: у Мінск у якасці пасла Аяцкаў так і не даехаў.

Чытайце таксама:

9
  • Яўген Лук'янаў
    Фотохост БРИКС

    Яўген Лук'янаў стаў дзевятым кіраўніком расійскага пасольства ў Беларусі. На дыпламатычнай службе - з савецкіх часоў. Паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснік дырэктара Эрмітажа. З 1993 па 2006 год знаходзіўся на кіруючых пасадах у Дрезднер-банку і ВТБ. З 2012 па 2016 год працаваў у Савеце бяспекі РФ (займаў пасаду памочніка, а затым намесніка сакратара СБ).

  • Пасол Расіі ў Латвіі Яўген Лук'янаў
    Sputnik

    На фота: Яўген Лук'янаў выступае на цырымоніі запальвання Вечнага агню ля мемарыяла савецкім воінам у парку Дубровіна ў Даўгаўпілсе. Да гэтага прызначэння ён узначальваў пасольства РФ у Латвіі.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны на пасаду 30 красавіка 2019 года.

  • Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Да прызначэння ў Мінск быў генеральным сакратаром ШОС, старшынёй камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы. У 1990-1991- народным дэпутатам Ленсавета, кіраўніком прэс-цэнтра Ленгарвыканкама і Ленсавета. Працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбурга. Затым - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта РФ па друку. Узначальваў Цэнтр стратэгічных распрацовак. У 2004 - 2009 гг. - намеснік старшыні Савета Федэрацыі. У 2009-2012 гадах - губернатар Іркуцкай вобласці.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На фота: пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцев 1 верасня 2020 года арыгінальна павіншаваў студэнтаў філіяла РГСУ ў Мінску і даў урок кітайскай мовы. Акрамя таго, кіраўнік дыпмісіі нагадаў ім пра адказнасьць за будучыню. "Я ўпэўнены, што тут сядзяць людзі, якія праз 10-15-20 гадоў возьмуць на свае плечы адказнасць за адносіны паміж Расіяй і Беларуссю", - сказаў пасол.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прымае ўдзел у святкаванні Дня Расіі. Дыпламат асабліва падкрэсліваў у сваіх выступленнях важнасць інтэграцыі для дзвюх краін.

  • Міхаіл Бабіч
    © Sputnik

    Міхаіл Бабіч быў прызначаны на пасаду 24 жніўня 2018 года. Гэта было яго першае дыпламатычнае прызначэнне ў кар'еры. Ён служыў у войску, ваяваў у гарачых кропках. У пачатку "нулявых" працаваў прэм'ерам пасляваеннай Чачні. Затым быў памочнікам міністра эканомікі Расіі, абіраўся дэпутатам Дзярждумы.

  • Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве "Санта Брэмар". За восем месяцаў на пасадзе пасла Бабіч наведаў усе ключавыя вытворчыя прадпрыемствы рэспублікі.

  • Пасол Расіі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве ААТ Магілёўхімвалакно
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Бабіч быў вызвалены ад пасады па просьбе беларускага боку пасля выказванняў аб кошце БелАЭС падчас паслання прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай", - заявілі тады ў беларускім МЗС.

  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Даўжэй астатніх займаў пасаду пасла Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў: з 6 лютага 2006 года па 24 жніўня 2018 года. У 1992-1996 гадах ён займаў пасаду віцэ-мэра Саратава, з 1996 года быў губернатарам Алтайскага краю. Працаваў памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе.

  • Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на адкрыцці мемарыяльнай дошкі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі працягласцю 12 з паловай гадоў Сурыкаў вярнуўся ў родную Сібір.

  • Дзмітрый Аяцкаў
    © Sputnik / Юрий Абрамочкин

    Дзмітрый Аяцкаў да прызначэння ў Беларусь 14 ліпеня 2005 года быў губернатарам Саратаўскай вобласці, аднак у Мінск так і не даехаў: 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Працаваў затым памочнікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ, дарадцам саратаўскага губернатара. З'яўляецца прэзідэнтам Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

  • Аляксандр Блахін
    © Sputnik / Владимир Федоренко

    Аляксандр Блахін узначальваў дыпмісію Расіі ў Беларусі з 26 ліпеня 2002 года да 14 ліпеня 2005 года. Інжынер, народны дэпутат РСФСР. У МЗС з 1992 года. Да прызначэння ў Беларусь працаваў паслом у Азербайджане і міністрам па справах нацыянальнасцяў Расіі. Пасля Беларусі ўзначальваў дыпмісію ў Аўстраліі. З 5 траўня 2011 года займае пасаду пасла Расіі ў Туркменістане.

  • Вячаслаў Далгоў
    © Photo : МИД РФ

    Вячаслаў Далгоў прапрацаваў на гэтай пасадзе з 24 лютага 1999 года па 17 чэрвеня 2002-га. Да гэтага працаваў у пасольствах Вялікабрытаніі, Канады, быў паслом СССР у Аўстраліі, паслом Расіі ў Казахстане. Пасля Беларусі працаваў паслом у Славеніі. З верасня 2005 г. выкладаў на кафедры дыпламатыі МГІМО.

  • Валерый Лашчынін
    © Sputnik / Владимир Федоренко

    Валерый Лашчынін узначальваў пасольства РФ з 25 лістапада 1996 года да 24 лютага 1999 году. Пасля заканчэння БДУ пачаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР. Затым працаваў ў пастаянным прадстаўніцтве СССР пры міжнародных арганізацыях у Жэневе. Пасля адстаўкі з пасады пасла працаваў пастпрэдам Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене, намеснікам міністра замежных спраў РФ, пастпрэдам пры ААН у Жэневе.

  • Ігар Сапрыкін
    © Photo : МИД РФ

    Першым кіраўніком дыппрадстаўніцтва Расіі ў Рэспубліцы Беларусь з 7 жніўня 1992 года па 25 лістапада 1996-га быў Ігар Сапрыкін. Акрамя таго, з 27 красавіка 1992-гга па 15 траўня 1993-га ён кіраваў дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю. Наогул, дыпламатычную дзейнасць ён пачаў у 1961 годзе. У паслужным спісе Сапрыкіна значыцца праца ў Вялікабрытаніі, ЦАР, Аўстраліі, Бангладэш, Албаніі. Пасля быў дырэктарам дэпартамента МЗС, паслом па асобых даручэньнях МЗС РФ.

Яўген Лук'янаў

Пасол Лук'янаў распавёў пра прыярытэты сваёй працы ў Беларусі

21
(абноўлена 12:01 13.05.2021)
У Палацы Незалежнасці сёння адбылася ўрачыстая цырымонія, падчас якой новы пасол Расіі ўручыў Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы.

МІНСК, 13 тра - Sputnik. У Расіі рады рашэнню беларускага боку накіраваць свой экспарт у расійскія парты на Балтыцы, сказаў журналістам у Палацы Незалежнасці пасол РФ Яўген Лук'янаў.

У адказ на пытанне, што стане прыярытэтам для пасла Расіі падчас працы ў Беларусі, дыпламат сказаў, што сканцэнтруецца "перш за ўсё на нашай плённай, узаемавыгаднай і эфектыўнай сумеснай працы".

Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што пры прызначэнні на дыпламатычную службу ў беларускую сталіцу яму быў аказаны высокі давер, таму ён шчаслівы прадстаўляць інтарэсы Расіі ў рэспубліцы.

Яўген Лук'янаў таксама пракаменціраваў пераарыентацыю экспарту беларускіх нафтапрадуктаў на расійскія марскія парты на Балтыцы.

"Беларусь сама прыняла гэтае рашэнне. І, больш за тое, усялякае эканамічнае рашэнне заснавана перш за ўсё на эканамічных выгодах. Тут не трэба шукаць лішняй палітыкі. Бізнес, як і грошы, любіць цішыню, прадказальнасць, стабільнасць. Калі беларускім партнёрам выгадна працаваць праз парты Расійскай федэрацыі, мы будзем толькі рады", - канстатаваў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, палац Незалежнасці, Беларусь, Яўген Лук'янаў, пасол
Першая Ласточа адправілася з Мінска ў Маскву з першага пуці станцыі Мінск-Пасажырскі

Хуткасныя цягнікі "Ласточка" за 2 тыдні перавезлі 22 тысячы пасажыраў

11
(абноўлена 17:11 14.05.2021)
Рэйсы Мінск-Масква карыстаюцца высокім попытам, вагоны беларуска-расійскага экспрэса запаўняюцца на 100%

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Хуткасныя цягнікі "Ласточка", якія курсіруюць паміж Мінскам і Масквой, за два тыдні перавезлі 22 тысячы пасажыраў, паведаміла прэс-служба РЧ.

Квіткі на праезд у цягніку паміж сталіцамі Беларусі і Расіі выкупляюцца загадзя. Праязныя дакументы на бліжэйшыя рэйсы ўжо набылі 34,5 тысячы чалавек. Паездкі сталі карацей: замест 9 гадзіны маршрут займае менш сямі. Па Беларусі "Ласточка" рухаецца з хуткасцю 140 кіламетраў у гадзіну, па Расіі - 160.

Новы рэйс Мінск - Масква быў адкрыта 30 красавіка. Цягнікі ходзяць па "люстраным" раскладзе: ранішнія з Беларусі і Расіі адпраўляюцца ў 06:20 і прыходзяць у 13:10, вячэрнія стартуюць у 16:00 і прыбываюць а 22:55.

Для харчавання пасажыраў падрыхтавана меню з трыма рацыёнамі. Паветра і ўзровень вільготнасці кантралююць бартавыя сістэмы. Вагоны падзелены на тры класы абслугоўвання: бізнес, эканом і базавы. Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаны спецыяльныя месцы.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Масква, Мінск, пасажыр, "Ласточка", цягнік