Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка: у краіне даступны кожнаму якасны і дакладны кантэнт

17
(абноўлена 12:40 05.05.2021)
Прэзідэнт Беларусі адзначыў ролю сродкаў масавай інфармацыі ў стварэнні эмацыйнага фону і фарміраванні палітычнай культуры ў грамадстве.

МІНСК, 5 тра - Sputnik. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў супрацоўнікаў сферы інфармацыі і сувязі з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, кожнаму беларусу даступны якасны і дакладны кантэнт, які ствараецца журналістамі, паліграфістамі і сувязістамі. Усё гэта дазваляе аб'ектыўна судзіць аб рэальным жыцці ў краіне.

"Распавядаючы пра падзеі ў краіне і свеце, рэалізуючы актуальныя грамадска-палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, творчыя праекты, вы ствараеце эмацыйны фон і фарміруеце палітычную культуру ў грамадстве", - напісана ў віншавальнай тэлеграме.

Беларускі лідэр лічыць, што грамадзянская пазіцыя работнікаў інфармацыйнай сферы і іх ўменне падчас вонкавага інфармацыйнага ціску абараняць інтарэсы дзяржавы, абараняюць народныя каштоўнасці і незалежнасць краіны.

"Перакананы, што ў Год народнага адзінства вашы талент і крэатыўнасць, кампетэнтнасць і адданасць справе будуць служыць высакароднай місіі ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў", - выказаў упэўненасць ён.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што ў сукупнасці гэта ўмацуе гонар за гераізм у мінулым і дасягненні папярэднікаў, пачуццё датычнасці да сучасных поспехаў, а таксама ўсведамленне адказнасці кожнага за будучыню дзяржавы.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
Грамадства, СМІ, прэзідэнт, кантэнт, Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай

0
(абноўлена 09:03 21.06.2021)
Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай, паведамілі напярэдадні на тэлеканале Расія 1.

Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

Таксама 22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку, Пуцін ускладзе кветкі да Магілы Невядомага салдата і выступіць з прамовай.

У панядзелак, 21 чэрвеня, ён сустрэнецца ў Крамлі з дэпутатамі Дзярждумы, а на тыдні правядзе нараду з членамі ўрада.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
прэзідэнт, Вялікая Айчынная вайна, артыкул, Уладзімір Пуцін
Праграма Падарожнічаю без COVID-19

З 1 ліпеня ўезд у Расію з Беларусі будзе магчымы па мабільнай праграме

24
(абноўлена 19:28 18.06.2021)
Праграма "Падарожнічаю без COVID" можа стаць абавязковай для прыезджых у Расію з краін ЕАЭС, у тым ліку з Беларусі.

МІНСК, 19 чэр – Sputnik. На пасяджэнні Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў напярэдадні было ўзнята пытанне аб тым, каб урэгуляваць усе перамяшчэнні ў перыяд пандэміі.

З 1 ліпеня выкарыстанне мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID-19" стане абавязковым для людзей, якія прыязджаюць у Расію з краін-членаў ЕАЭС. З 1 верасня такім будзе патрабаванне для грамадзян СНД.

"Усім краінам настойліва рэкамендавалі далучыцца", - заявіў на пасяджэнні віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Авярчук.

Навошта гэта трэба

Выступаючы раней на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, Авярчук падкрэсліў, што амаль усе ўрады ў свеце такія абмежаванні на перамяшчэнні людзей для сябе ўвялі, за вельмі рэдкім выключэннем.

"Нас гэта прывяло да таго, што мы таксама пачалі знаходзіць тэхналагічныя рашэнні, каб зняць гэтыя абмежаванні. Нарадзілася праграма "Падарожнічаю без COVID", якую мы плануем з пачатку ліпеня зрабіць абавязковай для дзяржаў-членаў ЕАЭС, па меншай меры, для ўезду ў Расійскую Федэрацыю", - цытуе Авярчука РІА Навіны.

У красавіку гэтага года на пасяджэнні міжурадкамісіі з удзелам кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў Казані прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін заявіў, што развіццё мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID" дазволіць хутчэй аднавіць бяспечныя пасажырскія зносіны.

Зараз у праграме ў акне "краіна адпраўлення" можна выбраць шэсць дзяржаў: Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расію і Таджыкістан. Іх жа можна паказаць у акне "краіна прыбыцця".

Беларусь далучылася да праекта ЕАЭС "Падарожнічаю без COVID-19" у сакавіку 2021 года. Перадаваць дадзеныя ў сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг ва ўзаемадзеянні з беларускім Міністэрствам аховы здароўя.

Праграма "Падарожнічаю без COVID-19"

Гэтая мабільная платформа была створана Еўразійскім банкам развіцця, яна дазваляе хутка знайсці пералік верыфікаваных лабараторый, здаць тэст на каронавірус, вынікі якога патрапяць у агульную з ЕАЭС сістэму. Пасля гэтага грамадзянін, які атрымаў адмоўны тэст, зможа бесперашкодна перамяшчацца паветраным транспартам у межах ЕАЭС без лішняй папяровай цяганіны. Спампаваць праграму можна бясплатна на Google Play і App Store.

У красавіку ўрад Расійскай Федэрацыі зрабіў тэрмін уезду па праграме бестэрміновым.

Чытайце таксама:

24
Тэги:
ЕАЭС, "Падарожнічаю без COVID-19", мабільная праграма, Беларусь, Расія, уезд