Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазель

Мэрыя Рыгі вырашыла зняць сцягі IIHF пасля ліста Фазеля

25
(абноўлена 12:49 25.05.2021)
Напярэдадні прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея звярнуўся з просьбай вярнуць на ранейшае месца дзяржаўны сцяг Беларусі ці зняць сцягі IIHF.

МІНСК 25 тра - Sputnik. Мэр Рыгі Марцінс Стакіс паведаміў, што ўлады горада здымуць сцягі IIHF ў адказ на ліст Рэнэ Фазеля, пра гэта кіраўнік горада напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

Напярэдадні прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель распавёў, што накіраваў ліст мэру Рыгі з просьбай вярнуць дзяржаўны сцяг Беларусі на ранейшае месца, а акцыю па замене сцяга назваў непрымальнай.

Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс ў перадачы "900 секунд" на тэлеканале TV3 заявіў, што замена сцяга Беларусі на стэндзе сцягоў краін-удзельніц чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе - адэкватная палітычная рэакцыя і сігнал, што Латвія не прызнае кіруючы рэжым суседняй дзяржавы.

Замена сцяга

У панядзелак у Рызе, дзе цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, афіцыйны сцяг Беларусі быў заменены на бел-чырвона-белы. Замену ўласнаручна правялі міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс і мэр Рыгі Марцінс  Стакіс.

В Риге повесили бело-красно-белый флаг на ЧМ по хоккею
© REUTERS / JANIS LAIZANS
У Рызе павесілі бел-чырвона-белы сцяг на ЧС па хакеі

Гэта выклікала рэакцыю ў адказ у Беларусі: пасла Латвіі выклікалі ў МЗС і запатрабавалі пакінуць краіну ўсіх супрацоўнікаў пасольства, пакінуўшы толькі аднаго тэхнічнага работніка для нагляду за будынкам.

Рэакцыя Беларусі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей назваў інцыдэнт са сцягам "цынічным зневажаньнем ўсіх норм міжнароднага права, фактычна актам дзяржаўнага вандалізму".

"Паслу ўручана адпаведная нота пратэсту. Мы не можам пакінуць падобнага роду правакацыйныя дзеянні без адказу. Таму паслу прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін, усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу таксама прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін і пакінуць тут аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для догляду за будынкам", - падкрэсліў кіраўнік МЗС рэспублікі.

Пазіцыя Федэрацыі хакея Беларусі

У сувязі з інцыдэнтам Федэрацыя хакея Беларусі накіравала афіцыйную ноту на адрас прэзідэнта IIHF, аргкамітэта чэмпіянату свету ў Рызе і кіраўніцтва Федэрацыі хакея Латвіі.

Па словах кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава, замена дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь ацэньваецца як акт глыбокай непавагі і беспрэцэдэнтнага ціску ў адносінах да спартсменаў, якія прадстаўляюць Беларусь на ЧС па хакеі - 2021.

"Мы глыбока абураны, што ў адсутнасць палітычнага інструментара прадстаўнікі замежных дзяржаў лічаць магчымым зрабіць спорт пляцоўкай палітычных разбіральніцтваў", - падкрэсліў Дзмітрый Баскаў.

Чытайце таксама:

25
Тэги:
Беларусь, IIHF, Рэнэ Фазель, сцяг, Рыга
Будынак пасольства ЗША у Мінску

Чарвякоў: санкцыі супраць Беларусі - спроба падзяліць рынкі

3
(абноўлена 09:29 21.06.2021)
Злучаныя Штаты з 3 чэрвеня аднавілі санкцыі ў дачыненні да дзевяці прадпрыемстваў беларускага нафтахімічнага комплексу.

МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў назваў санкцыі "спробай падзяліць рынкі і выпхнуць канкурэнтаў", гэтыя ж працэсы ён бачыць сёння і ў дачыненні да Беларусі.

Паводле яго слоў, калі прааналізаваць сусветны вопыт, то ні разу санкцыі не дасягалі сваёй палітычнай мэты.

"Але пад гэтымі санкцыямі хавалася іншае, хаваліся пытанні, звязаныя з падзелам рынкаў, з выштурхоўваннем канкурэнтаў, і тыя ж працэсы мы бачым сёння ў дачыненні да Беларусі. І што мы ў дадзеным выпадку павінны рабіць як дзяржава? Абараняць, натуральна, свой эканамічны інтарэс. І для гэтага быў распрацаваны план", - сказаў у эфіры тэлеканала АНТ Чарвякоў.

Эфект ад санкцый

Раней ён адзначаў, што цяпер пралічваецца эфект ад санкцый, "у гэтым кірунку мы досыць актыўна працуем". У прыватнасці, ацэньваецца ўплыў кожнага элемента санкцый.

"Таму на дадзены момант яшчэ заўчасна казаць (пра ўздзеянне на эканоміку - Sputnik), але праца гэтая вядзецца і, дастаткова, актыўна", - запэўніў міністр.

Чарвякоў адзначыў, што санкцыі - гэта магчымасць для беларускай эканомікі паглядзець пад зусім іншым вуглом на новыя рынкі і партнёраў. У прыватнасці, гаворка ідзе аб павароце да Азіі.

"Асноўныя каналы, па якіх будуць нівеліраваны страты і крыніцы гэтых страт, гэта тыя выдаткі, якія звязаны з часовымі выдаткамі, перыядам, калі трэба перанакіраваць таварныя патокі. Гэтыя выдаткі могуць скласці за адзін раз да 3% ВУП. Па тых таварных пазіцыях і групах, па якіх уведзены санкцыі", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, Беларусь за пяць месяцаў 2021-га года прырасла на 3,1% і перакрыла тое падзенне, якое было ў 2020 годзе.

Чарвякоў падкрэсліў, што ўдалося спрацаваць з плюсам, перакрыўшы страты падчас пандэміі.

"Гэта сведчыць аб тым, што ў нас ёсць патэнцыял. Тое, што мы не спыніліся ў 2020 годзе, дало нам пэўны імпульс. І гэты імпульс даў магчымасць нам захаваць тэмп і хутчэй увайсці на рынкі, на якіх, натуральна, нашы канкурэнты трошкі адсталі", - дадаў ён.

Санкцыі ЗША супраць Беларусі

Раней стала вядома, што з 3 чэрвеня Злучаныя Штаты аднавілі санкцыі ў дачыненні да 9 прадпрыемстваў беларускага нафтахімічнага комплексу.

У красавіку Мінфін і дзярждэпартамент ЗША анансавалі аднаўленне санкцый у дачыненні да дзевяці дзяржпрадпрыемстваў, у спіс патрапілі, у прыватнасці, "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc, "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк шкловалакно".

Амерыканскія ўлады паэтапна ўводзілі санкцыі супраць прадпрыемстваў Беларусі з 2007 года, але ў 2015 годзе выпусцілі ліцэнзію аб часовым вывадзе дзевяці прадпрыемстваў з-пад санкцый. Затым гэтае рашэнне рэгулярна прадаўжалася на фоне паляпшэння адносін Беларусі з заходнімі краінамі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года Вашынгтон папярэдзіў пра заканчэнне ліцэнзіі 26 красавіка і пра тое, што яна не будзе падоўжана "у сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі". Мінфін ЗША абвясціў, што гэтая ліцэнзія дапускае неабходны час для згортвання ўсіх сувязей з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, і будзе дзейнічаць да 3 чэрвеня.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Мінск, ЗША, рынак, Беларусь, санкцыі, Аляксандр Чарвякоў
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай

8
(абноўлена 09:03 21.06.2021)
Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай, паведамілі напярэдадні на тэлеканале Расія 1.

Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

Таксама 22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку, Пуцін ускладзе кветкі да Магілы Невядомага салдата і выступіць з прамовай.

У панядзелак, 21 чэрвеня, ён сустрэнецца ў Крамлі з дэпутатамі Дзярждумы, а на тыдні правядзе нараду з членамі ўрада.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
прэзідэнт, Вялікая Айчынная вайна, артыкул, Уладзімір Пуцін