Аляксандр Лукашэнка ў парламенце

Лукашэнка: наперадзе - санкцыі і цяжкія часы

47
(абноўлена 12:51 26.05.2021)
Беларускі прэзідэнт упэўнены, што санкцыі з боку Захаду можна кампенсаваць на іншых рынках, і што "усё зусім нядрэнна".

МІНСК 26 тра - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў беларусаў, што краіну чакаюць цяжкія часы з-за санкцый Захаду, але запэўніў, што "мы справімся".

Пры гэтым беларускі лідэр адзначыў, што на любыя такія нападкі і санкцыі ўлада будзе рэагаваць жорстка, але не таму, што хочацца "бойкі ў цэнтры Еўропы".

"Мы гэтага не хочам, мы гэтага наеліся. А таму што вы там, на Захадзе, не пакідаеце нам іншага выбару ... Усялякія санкцыі, часовыя цяжкасці - мы з імі справімся, як гэта было да гэтага часу", - цытуе ягоныя словы БелТА.

Асобна адзначыў ён і "тыя тры мільярды", якія рэспубліцы абяцаюць за рэформы, назваўшы гэта "усяго толькі" трэцяй часткай кошту БелАЭС. Паводле яго слоў, за гэтымі рэформамі стаяць знішчэнне беларускай эканомікі, разрабаванне краіны, калі Беларусь "стане жабрацкай за суткі".

"Нам трэба згуртавацца і выстаяць. Ісці сваім шляхам туды, дзе нас чакаюць. Дзе нашы рынкі збыту, дзе нам будзе камфортна, дзе для нас адкрыты дзверы. Мы намецілі меры. Яны будуць звязаныя з развіццём", - сказаў ён.

Лукашэнка захоўвае аптымізм і ўпэўнены, што "усё зусім нядрэнна, нават нечакана нядрэнна" на знешнеэканамічным сектары. І калі Захад не хоча быць суседам Беларусі, то і не трэба.

"Мы санкцыі кампенсуем нашымі актыўнымі дзеяннямі на іншых напрамках на іншых рынках. Заменім няўмольна старэючую Еўропу Азіяй, якая імкліва расце. Псіхалагічна наша грамадства гатова стаць часткай новай Еўразіі, яе фарпостам", - заявіў прэзідэнт.

Санкцыі ЕС супраць Мінска

Еўрасаюз тройчы публікаваў санкцыйныя спісы па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня 2020 года. Аляксандра Лукашэнкі ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце.

У агульнай складанасці ў абмежавальных спісах - 55 прозвішчаў беларускіх грамадзян. Санкцыі закранулі і сем юрыдычных асоб у Беларусі: ААТ "140 рамонтны завод" (прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу ў Барысаве, якое займаецца бронетэхнікай), ААТ "Агат - электрамеханічны завод" (электроніка для ВПК), ААТ "МЗКЦ" (колавая тэхніка для ВПК) , ЗАТ "Белтэхэкспарт" (пастаўкі зброі на экспарт), Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне "Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", Dana Holdings (найбуйнейшы дэвелапер), IT-кампанія ТАА "Synesis" (сістэмы відэаназірання).

Еўрапейскі саюз працягнуў санкцыі да лютага 2022 года. Акрамя таго, цяпер у Брусэлі анансавалі новы - чацвёрты - пакет санкцый у дачыненні да рэспублікі.

Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза і некаторых еўрапейскіх кампаній, сярод якіх Skoda і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea). У ліку мер - прыпыненне дзейнасці і забарона на распаўсюджванне прадукцыі на тэрыторыі рэспублікі.

Чытайце таксама:

47
Тэги:
Захад, прэзідэнт, санкцыі, Аляксандр Лукашэнка
Эмблема НАТА у штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі

НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты

27
(абноўлена 19:57 14.06.2021)
Тым не менш, альянс не падтрымаў прапанову Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты наземнага базіравання, пра гэта гаворыцца ў выніковай заяве саміту альянсу.

У паведамленні таксама ўдакладняецца, што прапанова Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці "не з'яўляецца прымальнай і не выклікае даверу ў НАТА".

Акрамя таго, НАТА пачынае распрацоўку новай Стратэгічнай канцэпцыі альянсу, плануецца, што яна будзе прынята на наступным саміце ў 2022 годзе ў Іспаніі.

Атакі ў космасе

Таксама ў выніковым дакуменце пасля саміту альянсу ў Брусэлі гаворыцца, што краіны НАТА гатовы сумесна рэагаваць на атакі ў космасе, якія "могуць пагражаць росквіту, бяспецы і стабільнасці", а таксама нанесці аналагічную шкоду сучаснаму грамадству, як і звычайныя ўзбраенні.

"Падобныя атакі на аб'екты краін НАТА могуць прывесці да задзейнічання Пятага артыкула Паўночнаатлантычнага дагавора, згодна з якім нападзенне на аднаго члена НАТА у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе разглядацца як нападзенне на іх у цэлым", - адзначаецца ў заяве.

Інцыдэнт з бортам Ryanair

Таксама НАТА падтрымлівае незалежныя расследаванні інцыдэнту з бортам Ryanair у Мінску, гаворыцца ў заяве. І ў прыватнасці, па лініі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).

Альянс заклікае Беларусь выконваць правы чалавека і вызваліць палітвязняў.

"Мы заклікаем Беларусь выконваць нормы міжнароднага права, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных", - гаворыцца ў паведамленні.

Лёс Украіны і Грузіі ў НАТА

Асобна гаворыцца ў заяве і пра будучыню Украіны і Грузіі ў НАТА.

"Мы пацвярджаем рашэнне, прынятае на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе, пра тое, што Украіна стане членам альянсу з Планам дзеянняў па членству ў якасці неад'емнай часткі гэтага працэсу", - пазначана ў дакуменце.

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што НАТА "цвёрда падтрымлівае права Украіны самастойна вызначаць" будучыню і замежнапалітычны курс.

Пацверджана і аналагічнае рашэнне ў дачыненні да Грузіі, прынятае ў Бухарэсце ў 2008 годзе, а таксама прыхільнасць "палітыцы адчыненых дзвярэй" з нагоды далучэння новых членаў.

"Далучэнне Паўночнай Македоніі ў мінулым годзе з'яўляецца яшчэ адным адчувальным пацвярджэннем гэтай прыхільнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

Саміт НАТА у Брусэлі

Саміт НАТА з удзелам лідэраў краін-саюзніц прайшоў у Брусэлі 14 чэрвеня. На сустрэчы абмеркавалі новую стратэгічную канцэпцыю альянсу да 2030 года, закранулі ўзаемадзеянне з Расіяй і Кітаем, умацаванне тэхнічнага развіцця, барацьбу са змяненнем клімату і пагрозы ў кіберпрасторы і космасе.

Чытайце таксама:

27
Тэги:
мараторый, Расія, прапанова, альянс, ядзерныя ракеты, Еўропа, НАТА

Так незвычайней: Елізавета II з'явілася з шабляй на саміце G7 - відэа

10
(абноўлена 13:22 14.06.2021)
На афіцыйным прыёме, які быў прысвечаны сустрэчы кіраўнікоў "вялікай сямёркі", каралева ўласнаручна разрэзала торт.

Каралева Вялікабрытаніі Елізавета II здзівіла ўдзельнікаў саміту G7 - яна вырашыла разрэзаць незвычайным спосабам торт на афіцыйным прыёме ў графстве Корнуэл. Для гэтага яна выкарыстала цырыманіяльную шаблю. Відэа было апублікавана на YouTube-канале The Royal Family Channel.

Мерапрыемства прысвячалася пачатку саміту і прайшло ў батанічным садзе Карнуэла "Праект" Эдем". У ім таксама прынялі ўдзел члены каралеўскай сям'і.

Елізавета II у чарговы раз прадэманстравала сваё пачуццё гумару. Калі ў працэсе нарэзкі торта ёй сказалі, што ёсць звычайны нож, яна ўдакладніла: "Я ведаю, што ёсць, але так больш незвычайна".

Побач з каралевай знаходзіліся жонка прынца Чарльза герцагіня Карнуэльская Каміла Паркер-Боулз і жонка прынца Уільяма герцагіня Кембрыджская Кэтрын Мідлтан.

Елізавета II у рамках саміту адзначылася яшчэ адным жартам, пра гэта паведамляе выданне Independent. Каралева звярнулася да лідэраў краін, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, і сказала: "Мяркуецца, што вы будзеце выглядаць так, як быццам вам гэта падабаецца".

Саміт Групы сямі ("Вялікая сямёрка" ці G7) адбыўся ў англійскім горадзе Карбіс-Бэй.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
каралева, торт, відэа, G7, Саміт, шабля, Елізавета II
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей