Сірыйцы святкуюць перамогу Башара Асада на выбарах прэзідэнта

На прэзідэнцкіх выбарах у Сірыі перамог Башар Асад

14
(абноўлена 10:25 28.05.2021)
Асада, які знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта больш за 20 гадоў, выбралі на яшчэ адзін сямігадовы тэрмін. Пасля перамогі на выбарах ён заявіў пра пачатак новага этапа ў гісторыі краіны.

МІНСК, 28 тра - Sputnik. На прэзідэнцкіх выбарах у Сірыі перамог дзеючы прэзідэнт САР Башар Асад, набраўшы 95,1% галасоў, заявіў спікер сірыйскага парламента Хамуда Сабаг.

Прэзідэнцкія выбары ў Сірыі адбыліся 26 траўня. Больш як 12 тысяч выбарчых участкаў працавалі з 7:00 да паўночы. Па афіцыйных дадзеных, галасаванне прайшло ва ўсіх правінцыях без парушэнняў.

За Асада прагаласавалі 13 мільёнаў 540 тысяч 860 галасоў - гэта 95,1% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Правам голасам валодаюць 18.107.000 109 сірыйцаў. Другім кандыдатам на пост прэзідэнта краіны быў Махмуд Мерыи, які вылучаўся ад мясцовай партыі "Дэмакратычны апазіцыйны фронт". Ён заявіў, што перамога Асада была сапращднай, і ён паважае жаданне сірыйцаў.

Сам жа Башар Асад пасля абвяшчэння вынікаў падзякаваў грамадзянам за "высокія пачуцці патрыятызму і актыщны ўдзел у гэтым народным волевыяўленні" і заявіў, што ў гісторыі краіны пачынаецца новы этап.

"Давайце з заўтрашняга дня пачнём этап работы для ўмацавання надзеі на будаўніцтва Сірыі такой, якой яна павінна быць", - сказаў ён.

Асад займае пасаду прэзідэнта з 2000 года. Да гэтага кіраўніком дзяржавы быў яго бацька, Хафез Асад. Башар абраны на яшчэ адзін сямігадовы тэрмін.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
краіна, гісторыя, перамога, Сірыя, Выбары
Будынак пасольства ЗША у Мінску

Чарвякоў: санкцыі супраць Беларусі - спроба падзяліць рынкі

0
(абноўлена 09:29 21.06.2021)
Злучаныя Штаты з 3 чэрвеня аднавілі санкцыі ў дачыненні да дзевяці прадпрыемстваў беларускага нафтахімічнага комплексу.

МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў назваў санкцыі "спробай падзяліць рынкі і выпхнуць канкурэнтаў", гэтыя ж працэсы ён бачыць сёння і ў дачыненні да Беларусі.

Паводле яго слоў, калі прааналізаваць сусветны вопыт, то ні разу санкцыі не дасягалі сваёй палітычнай мэты.

"Але пад гэтымі санкцыямі хавалася іншае, хаваліся пытанні, звязаныя з падзелам рынкаў, з выштурхоўваннем канкурэнтаў, і тыя ж працэсы мы бачым сёння ў дачыненні да Беларусі. І што мы ў дадзеным выпадку павінны рабіць як дзяржава? Абараняць, натуральна, свой эканамічны інтарэс. І для гэтага быў распрацаваны план", - сказаў у эфіры тэлеканала АНТ Чарвякоў.

Эфект ад санкцый

Раней ён адзначаў, што цяпер пралічваецца эфект ад санкцый, "у гэтым кірунку мы досыць актыўна працуем". У прыватнасці, ацэньваецца ўплыў кожнага элемента санкцый.

"Таму на дадзены момант яшчэ заўчасна казаць (пра ўздзеянне на эканоміку - Sputnik), але праца гэтая вядзецца і, дастаткова, актыўна", - запэўніў міністр.

Чарвякоў адзначыў, што санкцыі - гэта магчымасць для беларускай эканомікі паглядзець пад зусім іншым вуглом на новыя рынкі і партнёраў. У прыватнасці, гаворка ідзе аб павароце да Азіі.

"Асноўныя каналы, па якіх будуць нівеліраваны страты і крыніцы гэтых страт, гэта тыя выдаткі, якія звязаны з часовымі выдаткамі, перыядам, калі трэба перанакіраваць таварныя патокі. Гэтыя выдаткі могуць скласці за адзін раз да 3% ВУП. Па тых таварных пазіцыях і групах, па якіх уведзены санкцыі", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, Беларусь за пяць месяцаў 2021-га года прырасла на 3,1% і перакрыла тое падзенне, якое было ў 2020 годзе.

Чарвякоў падкрэсліў, што ўдалося спрацаваць з плюсам, перакрыўшы страты падчас пандэміі.

"Гэта сведчыць аб тым, што ў нас ёсць патэнцыял. Тое, што мы не спыніліся ў 2020 годзе, дало нам пэўны імпульс. І гэты імпульс даў магчымасць нам захаваць тэмп і хутчэй увайсці на рынкі, на якіх, натуральна, нашы канкурэнты трошкі адсталі", - дадаў ён.

Санкцыі ЗША супраць Беларусі

Раней стала вядома, што з 3 чэрвеня Злучаныя Штаты аднавілі санкцыі ў дачыненні да 9 прадпрыемстваў беларускага нафтахімічнага комплексу.

У красавіку Мінфін і дзярждэпартамент ЗША анансавалі аднаўленне санкцый у дачыненні да дзевяці дзяржпрадпрыемстваў, у спіс патрапілі, у прыватнасці, "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc, "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк шкловалакно".

Амерыканскія ўлады паэтапна ўводзілі санкцыі супраць прадпрыемстваў Беларусі з 2007 года, але ў 2015 годзе выпусцілі ліцэнзію аб часовым вывадзе дзевяці прадпрыемстваў з-пад санкцый. Затым гэтае рашэнне рэгулярна прадаўжалася на фоне паляпшэння адносін Беларусі з заходнімі краінамі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года Вашынгтон папярэдзіў пра заканчэнне ліцэнзіі 26 красавіка і пра тое, што яна не будзе падоўжана "у сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі". Мінфін ЗША абвясціў, што гэтая ліцэнзія дапускае неабходны час для згортвання ўсіх сувязей з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, і будзе дзейнічаць да 3 чэрвеня.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Мінск, ЗША, рынак, Беларусь, санкцыі, Аляксандр Чарвякоў
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай

6
(абноўлена 09:03 21.06.2021)
Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай, паведамілі напярэдадні на тэлеканале Расія 1.

Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

Таксама 22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку, Пуцін ускладзе кветкі да Магілы Невядомага салдата і выступіць з прамовай.

У панядзелак, 21 чэрвеня, ён сустрэнецца ў Крамлі з дэпутатамі Дзярждумы, а на тыдні правядзе нараду з членамі ўрада.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
прэзідэнт, Вялікая Айчынная вайна, артыкул, Уладзімір Пуцін