Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў

Пасол Лук'янаў: Расія ў бядзе Беларусь не кіне

32
(абноўлена 13:55 10.06.2021)
Дыпламат таксама адзначыў, што для яго стала здзіўленнем ўключэнне Беларусі некаторымі дзяржавамі ў спіс агрэсіўных краін.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Расія не пакіне ў бядзе Беларусь, пра гэта заявіў пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

"Гэта нармальна, гэта натуральна. Мы адзіны славянскі народ. Так, у свой час мы развіваліся па-рознаму", - сказаў пасол.

Ён таксама адзначыў, што для яго стала навінай уключэнне Беларусі некаторымі краінамі ў спіс агрэсіўных краін.

"Гэта навіна для мяне. І вось я думаю, для каго Беларусь можа прадстаўляць небяспеку? Не магу знайсці аб'ектаў для ваеннай экспансіі Беларусі", - заявіў Яўген Лук'янаў.

Павінны інтэграваць эканоміку

Першаснасць эканомікі ў жыцці грамадства відавочная, Расія і Беларусь вызнаюць адну ідэалогію і практыку, мы павінны інтэграваць іх, заявіў Лук'янаў.

"Роля эканомікі ў грамадскім жыцці мне цалкам зразумела - падмурак. Першаснасць гэтага базісу відавочная. Расія і Беларусь вызнаюць адну ідэалогію і практыку. Мы павінны інтэграваць іх, прытым гаворка не ідзе аб паглынанні. Тым не менш, на ўнутраных і знешніх рынках мы не павінны канкурыраваць. Трэба такім чынам выбудаваць нашы адносіны, каб карысць была і Расіі, і Беларусі", - сказаў пасол.

Ён падкрэсліў, што гэта вельмі складаны і далікатны працэс.

Ён таксама звярнуў увагу, што ў спісе агрэсіўных краін былі многія іншыя дзяржавы, у тым ліку і Расия.

"Там былі Паўночная Карэя, Іран ... і Расія там", - сказаў расійскі дыпламат.

Аб саюзных адносінах Беларусі і Расіі

Пасол Лук'янаў адзначыў, што кожная краіна можа сама вырашаць, як успрымаць адносіны Беларусі і Расіі.

"Але я, атрымаўшы прызначэнне ў Беларусь, быў ўсцешаны даверам... Але самае галоўнае для мяне як для пасла - гэта, што мне даецца магчымасць удзельнічаць ва ўнікальным працэс пад назвай Саюзная дзяржава. Калі падумаць пра сутнасць і змест гэтага праекта, то аналагаў у свеце у стварэнні такога праекта паміж дзвюма дзяржавамі, суверэннымі і незалежнымі, няма", - падкрэсліў пасол.

Ён адзначыў, што поспех гэтага праекта дасць свету новы прыклад супрацоўніцтва незалежных краін. А галоўнае, саюзны праект дасць сінэргетычны эфект Беларусі і Расіі.

Вырашаць нечаканыя праблемы

Лук'янаў падкрэсліў, што лідэры Расіі і Беларусі працуюць у прамым кантакце, гэта пацвердзіла і пандэмія.

"Мы можам вырашаць зусім нечаканыя праблемы. Гэта глабальны выклік, праца Расіі і Беларусі, нашых Міністэрства аховы здароўя, спецыялістаў, вучоных, пацвярджае, што разам вынік дасягаецца хутчэй", - адзначыў пасол.

Паводле яго слоў, расійскія спецыялісты завяршаюць тэставанне вакцыны "Спутник V", вырабленай на беларускай зямлі.

"Гэта будзе істотнай дапамогай для дасягнення галоўнай мэты - максімальнай вакцынацыі насельніцтва", - дадаў Лук'янаў.

Любімыя словы на беларускай мове

На прэс-канферэнцыі кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва успомніў, як вывучаў беларускую мову ў школе, назваў некалькі любімых слоў.

"Навальніца, вялсёлка і калыска. Але не звычайная калыска, а прылада, якой лавілі карасёў у брэсцкіх сажалках", - удакладніў Лук'янаў.

Ён дадаў, што доўгі час не практыкаваўся ў вуснай мовы, а зараз спадзяецца гэта кампенсаваць.

Нагадаем, што Яўген Лук'янаў ў сярэдзіне 1960-х гадоў жыў у Брэсце і вучыўся ў мясцовых школах. Цяпер гэта гімназія №1 Брэста, гімназія №6 ім. Маршала Савецкага Саюза Жукава, а таксама сярэдняя школа №4.

Чытайце таксама:

  • Пасол Лук'янаў у Брэсцкай крэпасці: свае вароты нельга адчыняць знутры
  • Лук'янаў: дарожныя карты амаль ўзгоднены, засталася ўсяго адна
  • Пасол РФ: у свеце няма аналагаў адносін паміж Расіяй і Беларуссю
32
Тэги:
Беларусь, дыпламат, Расія, Яўген Лук'янаў, Пасольства РФ у Беларусі
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (173)
Праграма Падарожнічаю без COVID-19

З 1 ліпеня ўезд у Расію з Беларусі будзе магчымы па мабільнай праграме

22
(абноўлена 19:28 18.06.2021)
Праграма "Падарожнічаю без COVID" можа стаць абавязковай для прыезджых у Расію з краін ЕАЭС, у тым ліку з Беларусі.

МІНСК, 19 чэр – Sputnik. На пасяджэнні Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў напярэдадні было ўзнята пытанне аб тым, каб урэгуляваць усе перамяшчэнні ў перыяд пандэміі.

З 1 ліпеня выкарыстанне мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID-19" стане абавязковым для людзей, якія прыязджаюць у Расію з краін-членаў ЕАЭС. З 1 верасня такім будзе патрабаванне для грамадзян СНД.

"Усім краінам настойліва рэкамендавалі далучыцца", - заявіў на пасяджэнні віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Авярчук.

Навошта гэта трэба

Выступаючы раней на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, Авярчук падкрэсліў, што амаль усе ўрады ў свеце такія абмежаванні на перамяшчэнні людзей для сябе ўвялі, за вельмі рэдкім выключэннем.

"Нас гэта прывяло да таго, што мы таксама пачалі знаходзіць тэхналагічныя рашэнні, каб зняць гэтыя абмежаванні. Нарадзілася праграма "Падарожнічаю без COVID", якую мы плануем з пачатку ліпеня зрабіць абавязковай для дзяржаў-членаў ЕАЭС, па меншай меры, для ўезду ў Расійскую Федэрацыю", - цытуе Авярчука РІА Навіны.

У красавіку гэтага года на пасяджэнні міжурадкамісіі з удзелам кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў Казані прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін заявіў, што развіццё мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID" дазволіць хутчэй аднавіць бяспечныя пасажырскія зносіны.

Зараз у праграме ў акне "краіна адпраўлення" можна выбраць шэсць дзяржаў: Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расію і Таджыкістан. Іх жа можна паказаць у акне "краіна прыбыцця".

Беларусь далучылася да праекта ЕАЭС "Падарожнічаю без COVID-19" у сакавіку 2021 года. Перадаваць дадзеныя ў сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг ва ўзаемадзеянні з беларускім Міністэрствам аховы здароўя.

Праграма "Падарожнічаю без COVID-19"

Гэтая мабільная платформа была створана Еўразійскім банкам развіцця, яна дазваляе хутка знайсці пералік верыфікаваных лабараторый, здаць тэст на каронавірус, вынікі якога патрапяць у агульную з ЕАЭС сістэму. Пасля гэтага грамадзянін, які атрымаў адмоўны тэст, зможа бесперашкодна перамяшчацца паветраным транспартам у межах ЕАЭС без лішняй папяровай цяганіны. Спампаваць праграму можна бясплатна на Google Play і App Store.

У красавіку ўрад Расійскай Федэрацыі зрабіў тэрмін уезду па праграме бестэрміновым.

Чытайце таксама:

22
Тэги:
ЕАЭС, "Падарожнічаю без COVID-19", мабільная праграма, Беларусь, Расія, уезд

Пасяджэнне Эканамічнага савета краін СНД - відэа

12
(абноўлена 20:07 18.06.2021)
Кіраўнікі дэлегацый краін Садружнасці абмяркоўвалі пытанні, якія ахопліваюць розныя сферы эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Глядзіце на відэа 90-е пасяджэнне Эканамічнага савета СНД.

У парадак дня пасяджэння, у прыватнасці, было ўключана пытанне аб стварэнні гандлёва-выставачных цэнтраў краін СНД на тэрыторыі ВДНГ у Маскве.

У цяперашні час на тэрыторыі ВДНГ дзейнічаюць павільёны Азербайджана, Арменіі, Беларусі, таксама ў тэставым рэжыме адкрыты павільён Малдовы. Мяркуецца, што ўжо ў гэтым годзе пачнуць працаваць павільёны Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана.

Плануецца, што гэтыя цэнтры прымуць актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў, якія прысвечаны 30-гадоваму юбілею СНД, які адзначаецца ў гэтым годзе.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
відэа, СНД, Эканамічны савет краін СНД, пасяджэнне
Фантан - любімае месца ўсіх дзяцей

Зноў аранжавы ўзровень: спёка ў Беларусі захоўваецца

22
(абноўлена 16:19 20.06.2021)
Дажджоў сіноптыкі па-ранейшаму не прагназуюць, у некаторых раёнах з-за спякоты забаронена наведванне лясоў.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. У дзённы час у пачатку тыдня на большай частцы Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +33 градусаў.

Захаваецца спякота 22-23 чэрвеня, чакаецца малавоблачнае надвор'е, пераважна без ападкаў, вецер будзе дзьмуць умераны і паўднёва-ўсходні, паведамілі ў Белгідрамеце.

Сіноптыкі раяць не забываць асноўныя правілы паводзін у спякоту, асабліва для пажылых людзей: не выходзіць з дому без патрэбы падчас максімальнай сонечнай актыўнасці, абавязкова апранаць галаўны ўбор і браць з сабой ваду. Знаходзячыся на вуліцы, можна часам заходзіць у крамы або гандлёвыя цэнтры з кандыцыянерамі.

Надвор'е ў Беларусі ў пачатку тыдня

У Мінску ў панядзелак ападкаў не чакаецца, тэмпература паветра ноччу да +18, днём паветра прагрэецца да +32C.

У Брэсце невялікая воблачнасць, могуць прайсці кароткачасовыя дажджы (іх верагоднасць сіноптыкі ацэньваюць у 5-10%, тэмпература паветра да +32C, такое ж надвор'е чакаецца і ў Гродне.

У Віцебску без ападкаў і да +33C, а вось у Гомелі сіноптыкі не выключаюць дождж, тэмпература паветра да + 32C. У Магілёве невялікая воблачнасць, таксама магчымы кароткачасовы дождж.

Чытайце таксама:

22
Тэги:
Дождж, сіноптыкі, Беларусь, Аранжавы ўзровень небяспекі