Барахолка

Open-шафа і Open-heart: барахолка да дня закаханых

50
(абноўлена 16:34 26.01.2016)
Чарговую барахолку зладзяць у сталіцы 13 лютага.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Культурная барахолка напярэдадні Дня усіх закаханых пройдзе ў бары "Хуліган".

"Рамантыка і любоў будуць літаральна лунаць у паветры", — абяцаюць арганізатары.

Гасцей OPEN-шафе чакае:

  • эксклюзіўнае адзенне ад мінскіх моднікаў і модніц;
  • дызайнерскае адзенне і аксэсуары;
  • унікальныя Handmade падарункі, рамантычныя і смешныя, сур'ёзныя і экстраардынарныя, на любы густ, колер і жаданне, якія могуць дззівіць "другую палавінку";
  • фуд-корт з самай разнастайнай ежай і напоямі;
  • музыкі ад лепшых мінскіх ды-джэяў.

Напрыканцы ўсіх чакае вечарына ў бары "Хуліган" для шчаслівых пакупнікоў і прадаўцоў па заканчэнні маркета.

Для дызайнераў, якія не зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі, такія мерапрыемствы ці ледзь не адзіная магчымасць прадставіць свае творы грамадскасці.

Дзе: бар "Хуліган"

Калі: 13 лютага, 12.00.

50
Тэги:
Open-шкаф, Барахолкі, Мінск
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

12
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

49
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

49
Тэги:
Мінск, Тэатр

Новы від качак з Амерыкі заўважаны пад Гродна - відэа

0
(абноўлена 18:21 26.01.2021)
Арнітолагі заўважылі на вадаёме пад Гродна новы для Беларусі від качак. Глядзіце на відэа кадры, знятыя каля абласнога цэнтра.

Як паведамілі ў ГА "Ахова птушак бацькаўшчыны", арнітолагі здолелі зняць качку-каралінку, паўночнаамерыканскі від, які змяшчаецца ў Еўропе не толькі ў заапарках, але і ў прыватных асоб.

Самастойна з Амерыкі каралінки могуць даляцець толькі да Ісландыі, таму птушкі гэтага віду, якія назіраюцца на нашым кантыненце, лічацца збегшымі з няволі асобінамі.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
птушка, Гродна, Ахова птушак Бацькаўшчыны