Святлана Бень Бенька, вакалістка кабарэ-бэнда Серебряная свадьба на фестывалі Дружба-2015.

“Кабарэ ў квадраце” ад “Серебряной свадьбы” прадставяць у Мінску

70
(абноўлена 13:00 27.01.2016)
Спектакль будзе нагадваць сапраўдны “nu-cabaret”, дзе на адной сцэне сустрэнуцца дзве найбольш вядомыя кабарэ-традыцыі – нямецкая і французская, шмат у чым зусім розныя, але вельмі падобныя сваім жыццялюбствам і яркай формай выкладу.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Гурт прадставіць новае мультымедыйнае шоў, якое балансуе на мяжы канцэрту і музычнага спектакля, з уплеценымі ў канву апавядання скетчамі, маналогамі лірычных герояў і дыялогамі з гледачом.

У праграме — арыгінальныя тэксты і пераклады класічных паэтаў-кабарэтыстаў, а таксама песні гурта, створаныя ў гэтай традыцыі.

"Серебряная Свадьба" будзе пераасэнсоўваць гісторыю класічнага кабарэ і гутарыць са сваімі сучаснікамі аб пытаннях, якія выклікаюць трывогу чалавека на працягу ўсёй яго гісторыі. Такія тэмы як вар'яцтва вайны, лёс звычайнага чалавека ў правінцыйным гарадку, адзінота і галеча, сацыяльнае крывадушнасць паўстануць у гэты вечар перад гледачамі", — распавялі арганізатары мерапрыемтсва.

"Кабарэ ў квадраце" — гэта яркі спектакль, які балансуе на кантрасце пачуццяў. Лёсавызначальныя падзеі зменяцца малюсенькімі эпізодамі, адчай змяняецца пяшчотай, ціхі смутак — нястрымнай весялосцю. Галоўнае месца тут адведзена радасці, фантазіі, самаіроніі, натхненьня, надзеі — усяму таму, што дазваляе маленькаму чалавеку супрацьстаяць суроваму навакольнага свету", — адзначылі арганізатары.

Падчас мерапрыемства "Серебряная Свадьба" правядзе экскурсію па экспазіцыі чалавечай душы ў лепшых традыцыях іранічнага і праніклівага кабарэ.

Музычна-тэатралізаваная імпрэза "Кабарэ ў квадраце" ад "Серебряной свадьбы" адбудзецца 3 красавіка ў ДК "МАЗ", кошт квіткоў складае ад 400 тыс беларускіх рублёў.

70
Тэги:
музычная падзея, Музычныя жанры, Музыка, Святлана Бень, Беларусь
Марат Башараў у спектаклі Граф Люксембург

Марат Башараў стане салістам мінскай Музкамедыі

29
(абноўлена 16:19 15.06.2021)
Заслужаны артыст Татарстана, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Расіі Марат Башараў выйдзе на сцэну Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў ролі Князя Базінэлі ў аперэце Ферэнца Легара "Граф Люксембург".

Вядомы акцёр і тэлевядучы стане салістам мінскага тэатра. Праўда, толькі на два дні. На сцэну Музкамедыі ён выйдзе 22 чэрвеня і 11 ліпеня. У гэтым годзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адзначае 50-годдзе. Удзел медыйнай персоны ў аперэце "Граф Люксембург" - своеасаблівы падарунак верным прыхільнікам гэтай культурнай установы. Дарэчы, за паўстагоддзя на гэтай сцэне было пастаўлена больш за 300 разнажанравых спектакляў.

Марат Башаров в спектакле Граф Люксембург
© Photo : БГАМТ
Марат Башараў у ролі Князя Базінэлі ў аперэце Ферэнца Легара "Граф Люксембург".

Прэм'ера "Графа Люксембурга" там адбылася 25 сакавіка 2012 года. Хоць упершыню гэта аперэта была пастаўлена ў далекім 1909 у Вене. Новае тварэнне Ферэнца Легара мела вялікі поспех у сучаснікаў, не страціў сваёй актуальнасці твор і праз стагоддзе. Дзеянне ў аперэце адбываецца ў Парыжы. Менавіта ў сталіцы кахання і весялосці сустрэліся і пакахалі адзін аднаго збяднелы арыстакрат і таленавітая актрыса…

Дзе: Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (г.Мінск, вул Мяснікова, 44).

Калі: 22 чэрвеня, 11 ліпеня.

Кошт квіткоў: ад 40 да 100 рублёў.

29
Тэги:
артыст, тэатр, Марат Башараў
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

41
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

41
Тэги:
музей, Якуб Колас
Адпачынак на рацэ Прыпяць

За ўсю гісторыю метэаназіранняў: тэмпературны рэкорд чэрвеня пабіты ў Беларусі

9
(абноўлена 17:10 23.06.2021)
Тэмпературныя рэкорды сіноптыкі звычайна фіксуюць у ліпені і жніўні, але ў 2021-м годзе першы летні месяц здзівіў усіх.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. У аўторак у Беларусі быў зафіксаваны тэмпературны рэкорд 35,9 градусы, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі.

Тэмпературныя рэкорды месяца былі ўсталяваны ў аўторак на шэрагу станцый па ўсходзе Беларусі: на большай частцы Гомельскай, Магілёўскай і па ўсходзе Віцебскай і Мінскай абласцей.

"Учора максімум быў зафіксаваны 35,9 градусы на метэастанцыі "Кастрычнік" (Гомельская вобласць). Гэта была самая высокая тэмпература па краіне за ўсю гісторыю назіранняў у чэрвені - парадку 120-130 гадоў", - сказаў Sputnik Бяганскі.

Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра самы гарачы чэрвень, абсалютныя гадавыя рэкорды не перавышаны, так як яны значна вышэй. "Мы пакуль на іх не прэтэндуем. Максімумы характэрны звычайна для ліпеня і жніўня, усе рэкорды звычайна прыпадаюць на гэтыя перыяды", - дадаў начальнік службы.

З 23 па 25 чэрвеня з-за спякоты беларускія сіноптыкі ўсталявалі чырвоны ўзровень небяспекі. У большасці рэгіёнаў слупок тэрмометра падбіраецца да адзнакі +34 градусы.

Белгідрамет прагназуе, што спёка ў Беларусі захаваецца да канца тыдня, але дададуцца дажджы з навальніцамі. У апошнія выхадныя чэрвеня тэмпература пачне зніжацца.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Лета, сіноптыкі, Беларусь, тэмпературны рэкорд, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь