Фотаздымак Яўгена Ціхановіча

Фота + малюнак: выстава мастака, прызнанага Vogue

98
Фотавыстава змесціць працы, у якіх фатаграфія арганічна спалучаецца з малюнкам – у адным творы.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Кніжна-выставачная прастора "Кніжная Шафа" з 27 студзеня па 27 лютага прадстаўляе выставу маладога мастака з Баранавічаў Яўгена Ціхановіча.

"Творчасць Ціхановіча — самастойнае і выразнае, аўтар пасьпяхова і арыгінальна сумяшчае магчымасці фотатэхнікі і малюнака ўручную, працы Яўгена неаднаразова былі прызнаныя лепшымі на сайце часопіса Vogue (Italia)", — распавядаюць арганізатары выставы.

"Фотаздымкі — гэта маё чыста суб'ектыўнае бачанне. Таму, напэўна, я і называю іх фотамалюнкамі. Асноўнае, што аб'ядноўвае ўсе мае працы — гэта іх мастацкі бок. Мне б вельмі хацелася навучыцца ствараць своеасаблівую казачную атмасферу, у якую мог бы акунуцца глядач, сузіраючы мае фота-малюнкі", — адзначае Яўген Ціхановіч.

Выстава адкрыецца сёння ў "Кніжнай шафе", праспект Дзяржынскага 9, а 19.00.

98
Тэги:
Мастацтва, Яўген Ціхановіч, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

412
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

412
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?