Урокі музыкі для дарослых зладзяць у Мінску

© Flickr / Nico KaiserRed Piano at Charles de Gaulle Airport, Paris
Red Piano at Charles de Gaulle Airport, Paris - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сталічныя інтэлектуалы змогуць дадаць сабе ў бэкграунд колькі ведаў пра Гендэля і разабрацца з музычнымі тэрмінамі.

МИНСК, 1 лют — Sputnik. Калі вашых ведаў недастаткова для вядзення класічнай інтэлектуальнай гутаркі пра мастацтва, папоўніце бэкграўнд музыкай. У Мінску распачынаюцца музычныя ўрокі для дарослых.

"Гэта зусім не тыя ўрокі музыкі, на якіх мы драмалі ў школе, тут раскажуць пра музыку так, каб яе ў жыцці слухачоў стала больш: сапраўднай, добрай, жывой. А яшчэ пра тое, як музыка змяняе свет. Як музыка ўплывае на рэвалюцыі, а рэвалюцыі — на музыку. Як ўзаемазвязана мысленне, прытомнасць, развіццё і інтэлект — з гармоніяй гукаў вакол. Мэта гэтага праекта — зрабіць так, каб як мага больш людзей ведалі ў музыцы толк", — распавядае арганізатар курсаў Марыя Калеснікава.

Адрозніваць Вівальдзі ад Моцарта, а Рахманінава ад Шенберга — гэта калі не выдатна, дык папросту нармальна. Тут абяцаюць навучыць адрозніваць музычныя эпохі і стылі, у канцы кожнай лекцыі зробяць тэст, а падчас лекцыі можна паўдзельнічаць ў дыскусіі.

Sputnik прапануе азнаёміцца з праграмай лекцый:

  • уводная лекцыя з навуковай і гуманітарнай пунктаў гледжання абгрунтоўвае неабходнасці, бонусы і карысці знаёмства з класічнай музыкай.
  • кароткі агляд музычных эпох: музыка сярэднявечча, рэнесанс, барока, класіцызм, рамантызм, музыка 20-21 стагоддзяў;
  • "Рэвалюцыя пад парыкамі": Бах, Вівальдзі, Гендэль, цікавыя факты з жыцця кампазітараў і ўплыў іх творчасці на развіццё сусветнай культуры;
  • "галантна класіка" — Моцарт, Гайдн, Бетховен: асноўныя стылістычныя адрозненні барока і класіцызму, першыя бунтары і фрылансеры.

Лекцыі чытае Марыя Калеснікава, выпускніца Беларускай Акадэміі музыкі і Вышэйшай школы музыкі ў Штутгарце. Флейтыстка, выкладчык, дырыжор.

Лекцыя будуць праходзіць з 8 па 11 лютага ў прасторы ЦЭХ, вул. Кастрычницкая, 16. Пачатак — 19:00.

Стужка навiн
0