Кружэлка The Beatles

Лютаўскі Blowup распачынаецца ў НЦСМ

37
(абноўлена 13:27 03.02.2016)
Лютаўскую праграму дыскусійнага клуба Blowup Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў адкрые паказ фільму "Калі альбомы кіравалі светам".

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Дыскусійны клуб НЦСМ распачне сваю працу ў лютым з паказу дакументальнай стужкі тэлеканала BBC "Калі альбомы кіравалі светам" рэжысёра Стыва О'Хэгана, распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Стужка была знята ў 2013-м годзе і распавядае пра "Залатую эру" доўгайграючых вінілавых кружэлак з сярэдзіны 1960-х і да канца 1970-х гг.

Cтужка распавядае пра феномен грамзапіса — альбомах рок-музыкі, якія назаўсёды змянілі яе аблічча.

У фільме выкарыстаны відэаінтэрв'ю з вядомымі гуртамі і выканаўцамі: The Beatles, Blondie, Bob Dylan, Michael Jackson, Mike Oldfield, The Sex Pistols, Slash, The Who і іншымі.

Паказ фільма і яго абмеркаванне пасля прагляду адбудзецца ў НЦСМ (вул. Някрасава, 3), 3 лютага, пачатак а 19-й, кошт квіткоў складае 30 тыс. рубёў. 

37
Тэги:
Дакументальнае кіно, Мастацтва, культура і мастацтва, Кіно, НЦСМ, Мінск, Беларусь
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

41
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

41
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

38
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

38
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Які сёння дзень: 20 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 20 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 19:48 18.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто семдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 194 дні.

Якія падзеі адбыліся 20 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 чэрвеня

  • У 1606 годзе ў Магілёве пачалося паўстанне мяшчан, якоедоўжылая 4 гады.
  • У 1948 годзе ў Вязынцы адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Хто нарадзіўся 20 чэрвеня

  • 1566 год: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль шведскі.
  • 1740 год: Юзаф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1928 год: Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак.
  • 1939 год: Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысёр.
  • 1963 год: Сяргей Кавалёў, беларускі драматург і літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кампазітар Жак Афенбах і аўстралійская і амерыканская кінаактрыса Ніколь Кідман.

20 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сёмуху (Троіцу) - галоўнае двунадзесятае пераходзячае свята, якое адзначаецца на 50-ы дзень пасля Вялікадня (уваскрэсення Ісуса Хрыста).

Таксама вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота Анкірскага, якога ў народзе празвалі Фядот Ураджайнік.

У гэты дзень сяляне асабліва спадзяваліся на тое, што хутка пойдуць дажджы, таму што калі будзе суха, калоссе загіне і не будзе ураджаю. Але калі непагадзь прыйдзе да таго, як калоссе нальецца, яно будзе бедным і нават пустым.

Непагадзь маглі прадказаць дым ад кастра, які сцеліцца нізка па зямлі, а таксама шум у лесе. Калі чуваць грымоты, дрэннае надвор'е будзе яшчэ доўга.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень