МІНСК, 8 лют — sputnik. Беларускія школьнікі ў чаканні выступлення The Neighbourhood, які адбудзецца 27 лютага 2016 года, у Мінску зладзілі флэшмоб у сацсетках.
Прыхільнікі The NBHD з Беларусі ідуць у нагу з усім светам: прытрымліваюцца пэўнага стылю, з трапятаннем чакаюць кожнай новай песні і, вядома, масава скупляюць квіткі на канцэрт.
"Спраўдзілася мая мара", "Плакала ад шчасця, калі даведалася пра канцэрт", "Я такі шчаслівы, я так рады, што ў мяне ёсць ты" — гэта толькі нешматлікія з апісанняў да фота з першымі набытымі білетамі.
На канцэрт збіраюцца прыехаць прыхільнікі з усіх гарадоў Беларусі, у сетках ужо шукаюць спадарожнікаў на доўгачаканае шоу. Сваіх куміраў меламаны жадаюць сустрэць флэшмобам: апрануцца выключна ў чорна-белых танах, у стылі кліпаў і фота групы.
Амерыканскі гурт, які гучна заявіў пра сябе чарты таму ва ўсім свеце, выступіць у беларускай сталіцы ўпершыню. Зусім нядаўна калектыў выпусціў свой другі поўнафарматны альбом Wiped out! Такім чынам, сэт-ліст будзе складацца з песень абедзвюх альбомаў гурта.
"Нэйбы" папулярныя па ўсім свеце. Іх канцэрт у Мінску чакаюць ані не менш, чым у якім-небудзь Лос-Анжэлесе. Калі ў маёй гімназіі даведаліся пра канцэрт, усе былі ў шоку і тыдзень гаварылі толькі пра гэта. Гурт слухаюць многія мае сябры. Я б не сказала, што гэта толькі хіпстэры, проста падлеткі. Ўсім падабаюцца тэксты "нэйбаў". Амаль кожны дзень у стужцы твітэра або інстаграма я бачу ў сяброў цытаты з іх песень. Больш за ўсё я люблю R.I.P. 2 My Youth і Sweater Weather. Дарагі Санта, падары мне квіток на канцэрт The NBHD!", — вось такое жаданне ў Леры Русецкай, вучаніцы 8 класа гімназіі № 1 г. Барысава.
Першы беларускі канцэрт The Neighbourhood адбудзецца 27 лютага ў сталічным Prime Hall, кошт квіткоў складае ад 600 да 850 тыс рублёў.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Справаздачу пра папярэднія вынікі стрэс-тэстаў БелАЭС у Бруселі плануюць падрыхтаваць да сакавіка. Тэсты правядзе Еўрапейская група рэгулятараў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG), пра гэта паведамілі ў прэс-службе Еўракамісіі.
Апублікуюць даклад да пачатку камерцыйнай эксплуатацыі станцыі, якая чакаецца ў сакавіку.
"Наша мэта - падрыхтаваць папярэднюю справаздачу аб выніках стрэс-тэстаў БелАЭС, у тым ліку па ключавых пытаннях бяспекі, апублікаваць гэтыя дадзеныя і перадаць іх Беларусі да камерцыйнага запуску", - паведамілі ў Еўракамісіі.
Беларусь ужо правяла свае стрэс-тэсты БелАЭС па працэдуры Еўрапейскага саюза на добраахвотнай аснове. Пацверджана надзейнасць атамнай станцыі на выпадак стыхійных бедстваў - землятрусаў, паводак і тэхнагенных аварый.
Візіт еўрапейскіх экспертаў у Астравец павінен быў адбыцца яшчэ ў снежні. Але сустрэчу перанеслі, бо беларускі рэгулятар не прыняў удзел у адным з тэхнічных пасяджэнняў з удзелам экспертаў ENSREG у фармаце відэаканферэнцыі. Наступнай датай прыезду прызначана 8 лютага.
Беларусь завяршае будаўніцтва АЭС у Гродзенскай вобласці па перадавым расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам МАГАТЭ. Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны.
Фізічны пуск першага энергаблока станцыі адбыўся 20 жніўня, а 3 лістапада ён быў уключаны ў агульную энергасістэму краіны. Афіцыйная цырымонія яго запуску з удзелам прэзідэнта Беларусі прайшла пазней - 7 лістапада, дзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіне патрэбна яшчэ адна такая станцыя.
Турбіна першага блока Астравецкай АЭС спынілася 8 лістапада - на пяты дзень пасля яго ўключэння ў энергасістэму Беларусі. Як запэўніў кіраўнік будаўніцтва Віталь Палянін, гэта не паўплывала на бяспеку атамнай станцыі і графік выконваемых работ.
Пасля таго, як была праведзена замена трансфарматараў напружання і выпрабавана цеплаэнергетычнае абсталяванне, першы энергаблок ўключылі ў сетку. Першы рэактар атамнай станцыі пачаў працу на 50% сваёй магутнасці 21 снежня, на 100%-ю магутнасць ён быў выведзены 12 студзеня.
Чакаецца, што першы блок БелАЭС увядуць у прамысловую эксплуатацыю ў 2021 годзе, а другі - у 2022 годзе.
Чытайце таксама: