Удзельнікі беларускага ансамбля Песняры

Невядомыя фотаздымкі Мулявіна прадставяць у Палацы Рэспублікі

37
(абноўлена 17:08 23.02.2016)
Аўтар выставы Юрый Іваноў доўгі час сябраваў з легендарным "песняром", многія фота будуць прадстаўлены публіцы ўпершыню.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Выстава пройдзе ў мастацкой галерэі "Універсітэт культуры" ў Палацы Рэспублікі з 26 лютага па 12 сакавіка.

Выстава прымеркавана да 75-годдзя са дня нараджэння Мулявіна і праводзіцца ў межах Года культуры ў Беларусі.

На працягу многіх гадоў вядомы фатограф Юрый Іваноў, адзін з блізкіх сяброў музыканта, зрабіў мноства здымкаў народнага артыста СССР, заснавальніка і мастацкага кіраўніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна, многія з якіх будуць прадстаўлены ўпершыню ў адным з залаў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры".

Юрый Іваноў нарадзіўся ў 1939 годзе ў Сімферопалі. У Беларусі жыве з 1956 года. Працаваў фотакарэспандэнтам у газетах "Знамя юнацтва" і "Савецкая Беларусь", Агенцтве палітычных навінаў, Беларускім тэлеграфным агенцтве, Расійскім агенцтве міжнароднай інфармацыі РИА Новости у Беларусі. На працягу некалькіх гадоў узначальваў аддзел фотаілюстрацый газеты "Культура". Зараз — спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

У 1987 годзе Іваноў увайшоў у лік 100 лепшых фатографаў свету. Прымаў удзел у стварэнні кнігі "Адзін дзень з жыцця Савецкага Саюза" (Collins Publishing, USA). У 1990 годзе яго фотаздымак "Лятучка" была прызнана лепшай фатаграфіяй свету за 10 гадоў (1980-1990).

Юрый Іваноў — адзіны з фотакарэспандэнтаў, хто быў у Віскулях у снежні 1991 года падчас падпісання белавежскіх пагадненняў, якія адзначылі распад Савецкага Саюза.

Іваноў — аўтар шматлікіх здымкаў выбітных палітычных лідэраў, грамадскіх і культурных дзеячаў, спартсменаў. Яго фотаздымкамі ілюстраваны школьныя падручнікі, спецыяльныя выпускі міжнародных выданняў, энцыклапедыі і інш.

Выстава адкрыецца 26 лютага і прадоўжыцца да 12 сакавіка; час працы з 11-й да 19-й штодня, акрамя нядзелі і панядзелка; уваход на выставу вольны.  

37
Тэги:
падзеі і даты, Культура, Жыццё знакамітых людзей, Год Культуры Беларусі, Уладзімір Мулявін, Беларусь
Тэмы:
Мулявіну - 75 (5)
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

26
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

26
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

31
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

31
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары

Кароль вясновага саду цюльпан

0
(абноўлена 17:47 13.05.2021)
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпан Шрэнка
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпан
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
  • Цюльпаны
Без гэтай прыгожай кветкі немагчыма ўявіць сабе травеньскія скверы, вуліцы, сады і кветнікі.

Цюльпаны, вырашчаныя ў цяпліцах, у вялікай колькасці з'яўляюцца ў горадзе і ў сакавіку, але менавіта гэтыя, сагрэтыя доўгачаканым веснавым сонцам, так цешаць вока.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, колькі яркіх і разнастайных гатункаў ёсць у гэтай кветкі, і вас дакладна ахопіць "цюльпанавая ліхаманка".

Глядзіце таксама:

0
  • Цюльпаны
    © Sputnik / Сергей Мальгавко

    Цюльпаны - адны з самых любімых вясновых кветак на свеце.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Евгения Новоженина

    Радзіма цюльпанаў - Блізкі Усход. Яны сведкі шматвяковай гісторыі чалавецтва і нават вінаватыя драм і краху станаў.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Алексей Даничев

    Кветкі цюльпанаў вельмі любілі турэцкія султаны, жадаючы мець у сваіх садках дываны з жывых кветак.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Евгения Новоженина

    У канцы XVI стагоддзя цюльпаны з'явіліся ў Галандыі, спарадзіўшы сапраўдную цюльпанаманію. Многія прамыслоўцы кідалі сваю вытворчасць і браліся за іх развядзенне. У цэнтры Амстэрдама да гэтага часу ёсць дом, набыты калісьці за тры цыбуліны цюльпанаў.

  • Цюльпан Шрэнка
    © Sputnik / Кирилл Брага

    Цюльпан Шрэнка, занесены ў Чырвоную кнігу. Сустракаецца на поўдні і паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі. Лічыцца адным з родапачынальнікаў першых культурных гатункаў. Вывучаць дзікарослыя цюльпаны ў месцах іх натуральнага вырастання пачалі ў XV стагоддзі.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Алексей Мальгавко

    Сапраўдная селекцыйная праца з цюльпанамі пачалася толькі ў канцы XIX стагоддзя. Разнастайнасць відаў і гатункаў цюльпанаў пакарае! Простыя, махрыстыя, папугайныя...

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Алексей Мальгавко

    Махрыстыя цюльпаны ўсіх колераў нагадваюць пухнатыя півоні і складаюць цудоўныя кветкавыя кампазіцыі.

  • Цюльпан
    © Sputnik / Сергей Мальгавко

    Гэты гатунак належыць да класа Дарвінавых гібрыдаў. У гарачае і сонечнае надвор'е кветкі раскрываюцца, як у мака.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Сергей Мальгавко

    Зіхатлівы белы Уайт Прынц ўяўляе новую серыю, атрыманую галандскімі селекцыянерамі.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Алексей Куденко

    Самы шматлікі клас - трыўмф-цюльпаны.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Евгения Новоженина

    Цюльпаны Фостэра адрозніваюцца больш буйнымі бутонамі ў форме чашы.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Сергей Мальгавко

    Гатунак Аладзін належыць да класа лілеякветкавых - з завостранымі адагнутымі пялёсткамі.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Максим Блинов

    Ліліякветкавых цюльпанаў няшмат, але яны выглядаюць вельмі арыгінальна і свежа.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Евгения Новоженина

    Махрыстыя цюльпаны. Вельмі прыгожы клас цюльпанаў - краі пялёсткаў упрыгожвае вострая "махра". На бутонах любога колеру (ад белага да цёмна-фіялетавага) яна стварае ілюзію інею.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Сергей Мальгавко

    Назва цюльпана пайшла ад персідскага слова "цюрбан" - тканіны, якой абмотвалі галаву.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Владимир Вяткин

    У 1753 годзе Ліней апублікаваў у Species plantarum першае навуковае апісанне трох відаў роду Tulipa.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Алексей Даничев

    Сёння бесперапынна абнаўляецца сусветнай фонд, у камерцыйнай культывацыі цюльпанаў налічваецца каля 1800 гатункаў і формаў.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Алексей Мальгавко

    У нашых садках па-ранейшаму правіць баль цюльпан звычайны - сімвал траўня і вясны.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Максим Блинов

    Аднак у горадзе ўсё часцей з'яўляюцца палянкі жоўтых, ліловых, бэзавых.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Алексей Даничев

    Россыпы цюльпанаў ажыўляюць сакавітымі мазкамі гарадскія скверы, вясковыя кветнікі і шматлікія дачныя кветнікі, цешачы вока пасля сумных і шэрых зімовых будняў.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Евгений Биятов

    Вырошчваць цюльпаны нескладана, але яны патрабуюць пэўных высілкаў і ведаў.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Сергей Мальгавко

    Толькі пры добрым асвятленні расліна прыме колер і форму, адпаведную гатунку.

  • Цюльпаны
    © Sputnik / Константин Михальчевский

    У перыяд цвіцення цюльпаны патрабуюць дастатковай вільготнасці глебы, але без пераўвільгатнення.

  • Цюльпаны
    © Sputnik

    За вашу ўвагу кветкі аддзячыць вас прыгажосцю і яркім красаваннем.

Тэги:
кветкі, цюльпан, сад, вясна