Ноч музыкі ў Маскве

У Мінску адзначаць Дзень народзінаў Шапэна

34
(абноўлена 17:08 23.02.2016)
Акрамя адмысловай музычнай праграмы наведвальнікаў мерапрыемства чакаюць конкурсы, віктарыны і прызы.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. У грамадска-гандлёвым цэнтры "Сталіца" пройдзе музычная імпрэза, прымеркаваная да 206-й гадавіне са дня нараджэння выбітнага кампазітара Фрыдэрык Шапэна.  

Для аматараў класічнай музыкі арганізатарамі мерапрыемства распрацавана адмысловая праграма: выступленне вучняў і настаўнікаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Шапэна г. Мінска, канцэрт квартэта "Акварэль", прэзентацыя анімацыйнага фільма "Казкі старога піяніна. Шапэн", выступленне Аляксандра Музыкантава (фартэпіяна).

Акрамя выканання твораў Шапэна, арганізатарамі запланаваны конкурсы, віктарыны, прызы; а напрыканцы мерапыремства — салодкі пачастунак.

Польскі кампазітар, піяніст-віртуоз і педагог Фрыдэрык Шапэн нарадзіўся 1 сакавіка 1810 года бліз Варшавы. Ён з'яўляўся аўтарам шматлікіх твораў для фартэпіяна і найбуйнейшым прадстаўніком польскага музычнага мастацтва.

Шапэн нанова вытлумачыў многія жанры: адрадзіў на рамантычнай аснове прэлюдыю, стварыў фартэпіянную баладу, паэтызавалі і драматызаваў танцы — мазурку, паланез, вальс; ператварыў скерца ў самастойны твор. Узбагаціў гармонію і фартэпіянную фактуру; спалучаў классичность формы з меладычным багаццем і фантазіяй.

Сярод музыкаў існуе легенда, што твор Шапэна нельга сыграць двойчы цалкам аднолькава.

Мерапрыемства пройдзе 26 лютага ў гандлёвым цэнтры "Сталіца", пачатак а 17-й гадзіне, уваход на мерапрыемства вольны. 

34
Тэги:
падзеі і даты, Культура, Фрыдэрык Шапэн, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Лукашэнка: мы павінны зрабіць новую Канстытуцыю

Лукашэнка: мы павінны зрабіць новую Канстытуцыю

0
(абноўлена 08:55 10.07.2020)
Паводле слоў прэзідэнта, усе перамены, якія адбудуцца ў рэспубліцы, будуць ісці толькі канстытуцыйным шляхам.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што "майдана" ў Беларусі не будзе, а ўсе змены ў краіне пройдуць праз ўнясенне паправак у Канстытуцыю.

У чацвер беларускі лідар у Мінску правёў сустрэчу з прадстаўнікамі найбуйнейшых СМІ, дзе зрабіў шэраг важных заяў. Мерапрыемства працягвалася каля пяці гадзін.

"Удасканальваючы, мы павінны пачынаць з Канстытуцыі. Калі пачнем з "майдана", мы перакрэслю сваю гісторыю", - цытуе БелТА словы Лукашэнкі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што рэспубліцы патрэбна новая Канстытуцыя, наспелі змены, для якіх прыйшоў час. "Вы мне скажаце, якія патрэбныя вам змены", - сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што, магчыма, з'явяцца прапановы аб пераразмеркаванні ўладных паўнамоцтваў, але з улікам таго, каб не дапусціць сутыкнення галін улады.

"Трэба ўзяць галаву ў рукі і, ствараючы новую Канстытуцыю, выразна зразумець, чаго мы хочам, якая павінна быць наша краіна. Я гатовы на ўсё. Толькі не страціць суверэнітэт і незалежнасць", - заявіў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, усе перамены, якія адбудуцца ў рэспубліцы, будуць ісці канстытуцыйным спосабам, а не па дарозе якога-небудзь "майдана".

Незалежнасць не прадаецца

Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі пракаментаваў здагадкі, што скарэктаваць палітыку дзеючага прэзідэнта можна за ўмоўную суму грошай. Гэта, у прыватнасці, па яго словах, выказваў галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў.

"Учора-пазаўчора ў аглядзе я прачытаў, наш сябар Венедыктаў: "Вось, Лукашэнка - гэта пытанне коштаў, - кажа. - Прапануйце Лукашэнку добрую цану"... Слухайце, няма той цаны, якую яны могуць мне заплаціць, каб я пайшоў на іх умовы. Няма той цаны", - сказаў прэзідэнт у эфіры тэлеканала АНТ.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца. "Трэба яму (Венедыктаву - Sputnik) патэлефанаваць і сказаць, што няма той цаны, за якую я магу прадаць Беларусь", - сказаў прэзідэнт.

У Лукашэнкі таксама пыталіся пра краіны, якія можна было б назваць "нашымі". На думку беларускага лідара, абсалютна "нашых" для Беларусі краін у свеце цяпер няма.

"Няма. Няма. Калі інтарэсы ў нейкім сегменце, сектары супалі, гэта нашы. Цяпер ідзе перадзел свету, не дзяльба, а перадзел свету. І ў гэтай сітуацыі галоўнае адказаць на пытанне: а дзе наша, пра будучыню, дзе наша месца", - сказаў Лукашэнка.

0
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Канстытуцыя, Беларусь