Статуі і японскім парку, архіўнае фота

Сучаснае японскае кіно пакажуць у Мінску

41
Фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі ў кінатэатры "Перамога".

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Тыдзень сучаснага японскага кіно стартуе ў кінатэатры "Перамога" 10 сакавіка, паведамілі ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

Распачнецца тыдзень японскага кіно 10 сакавіка карцінай "Родная зямля" рэжысёра Наа Кубота. Падзеі ў фільме адбываюцца ў зоне адчужэння ў прэфектуры Фукусіма пасля цунамі і аварыі на атамнай станцыі.

У пятніцу, 11 сакавіка у кінатэатры пакажуць фільм "Уз'яднанне" рэжысёра Рэіці Кімідзука. Кінакарціна распавядае гісторыю, якая адбылася пасля землетрусу і цунамі ў Японіі ў 2011 годзе.

У суботу адбудзецца паказ карціны "Кветкі ў небе — феерверк у Нагаока" рэжысёра Набухіка Абаясі. Стужка распавядае пра гісторыю аб выжыванні ў шматлікіх войнах і прыродных бедствах.

Яшчэ адзін фільм Набухіка Абаясі "Сем тыдняў" пакажуць у кінатэатры ў нядзелю, 13 сакавіка. Фільм распавядае пра таямніцу мяжы паміж жыццём і смерцю.

Фільмы пакажуць на мове арыгінала з рускімі субтытрамі. Усе сеансы адбудуцца ў кінатэатры "Перамога" з 10 па 13 сакавіка, уваход вольны. Квіткі можна набыць у фае кінатэатра за гадзіну да пачатку сеанса.

41
Тэги:
Культура, Кіно, Мінск, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Які сёння дзень: 10 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 10 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 11:00 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 174 дні.

Якія падзеі адбыліся 10 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 ліпеня

  • У 1067 годзе на рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў.
  • У 1917 годзе Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Я. Купалы "Раскіданае гняздо".
  • У 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Беларусі.

Хто нарадзіўся 10 ліпеня

  • 1781 год: Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст.
  • 1900 год: Пётра Сергіевіч, беларускі мастак.
  • 1942 год: Пётр Клімук, беларускі касманаўт.
  • 1953 год: Васіль Сахарчук, беларускі паэт.
  • 1961 год: Міхаіл Цыбульскі, беларускі мастацтвазнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму Жан Кальвін, французскі мастак Каміль Пісаро, сербска-амерыканскі фізік Нікола Тэсла і французскі пісьменнік Марсель Пруст.

10 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Самсона Страннапрыімца.

У гэты дзень у вёсках звычайна займаліся нарыхтоўкай сена, каб паспець да працяглых дажджоў, якія пачнуцца зусім хутка. Па прыкметах, калі ў гэты дзень ужо ідзе дождж, да самай восені будзе дажджліва.

Асабліва злыя пчолы, наадварот, прадказвалі засуху.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей