Японская лялька

Лялькі з усяго свету збяруцца ў Мінску

39
Наведвальнікі тэматычнай выставы БДУ даведаюцца пра ролю лялькі ў гісторыі чалавецтва і асаблівасцях нацыянальнага касцюма.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Больш за 50 лялек з 47 краін будуць прадстаўлены на тэматычнай выставе "Жанчыны свету ў нацыянальным убранні" ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі ў прэс-службе БДУ.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены экспанаты, сабраныя з асабістых калекцый супрацоўніц БДУ, а таксама прадастаўленыя Цэнтрам японскай культуры Мінска. Для наведвальнікаў прадугледжана адукацыйная праграма — ім распавядуць пра ролю лялькі ў гісторыі чалавецтва, асаблівасцях нацыянальнага касцюма.

"Усе ахвочыя будуць мець магчымасць прайсці майстар-клас па вырабе абрадавых лялек. У прыватнасці, будзе прадэманстравана абрэзкавая тэхніка стварэння лялькі-абярэга. Лічыцца, што тканевыя фігуркі надзелены сілай і прыцягваюць дастатак, любоў і поспех", — распавялі арганізатары мерапрыемства.  

Для ўдзелу ў "марафоне" па вырабе лялек наведвальнікам неабходна прынесці шматкі чырвонай або стракатай тканіны і ваўняныя яркія ніткі.

Выстава распачне сваю працу 4 сакавіка. У цырымоніі адкрыцця возьме ўдзел кіраўніцтва ВНУ, факультэтаў, супрацоўнікі і студэнты, старшыня Саюза жанчын БДУ Ірына Казакова, кіраўнік інфармацыйнага Цэнтра японскай культуры Мінска Тацумі Масака.

У дзень адкрыцця ўсіх гасцей мерапрыемства чакае сустрэча з "жывымі лялькамі", якія будуць увасабляць Беларусь, Кітай і Туркмэністан. Іх ролі выканаюць студэнткі-замежніцы БДУ.

Выстава будзе працаваць з 4 па 11 сакавіка ўключна, акрамя 6-8 сакавіка з 10.00 да 16.00. Наведванне выставы будзе ажыццяўляцца па папярэднім запісе па тэлефоне: 8(017) 210 48 36 (Маліноўская Эма Леанідаўна). Уваход на экспазіцыю вольны.

39
Тэги:
Нацыянальная культура, Культурнае развіццё, Стыль жыцця, Выстава, БДУ, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020

Прыгажосць і грацыя: захапляемся беларускімі конікамі

0
(абноўлена 17:08 25.09.2020)
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня, не любаващся яго грацыяй, дакладнасцю і правільнасцю рухаў.

Адзін з такіх людзей - Мікалай Ажог, цяпер пенсіянер, а ў мінулым стагоддзі старшыня аднаго з самых рэнтабельных калгасаў Беларусі "Палеская Ніва" Столінскага раёна. На рэспубліканскай выставе племянной жывёлагадоўлі, якая праходзіла ў Брэсце ў 1998 годзе, ён прапанаваў юнай расіянцы, выпускніцы Новасібірскага Дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Марыне стаць разам з ім стваральнікам коннага завода на базе сваёй гаспадаркі.

Справа ў тым, што 1992 годзе Марына, ураджэнка Краснаярскага краю, па спецыяльнасці заатэхнік, трапіла пры апошнім саюзным размеркаванні НДАУ ў Ганцавіцкі раён, дзе і працавала з коньмі. З тых часоў Марына Ярмоліч з'яўляецца нязменным кіраўніком аднаго з лепшых у краіне конезаводаў у вёсцы Рамель Столінскага раёна.

Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражной пароды. Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і ўнікальных коней, напрыклад, спартыўны конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц народжаная ў Галандыі і набыта за 15 тысяч еўра. Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ. Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Лісяня, Праталінка, Балівар.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik лепшыя кадры з коньмі - гонарам конезаводчыкаў беларускай фермы.

0
  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ў ААТ "Палеская ніва" разводзяць коней ужо больш за 20 гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ферма размешчана на Століншчыне.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Зараз тут змяшчаецца больш за 300 коней, у большай частцы беларускай запражнай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Аднак спецыялісты прадпрыемства вырошчваюць і іншых унікальных коней.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напрыклад, спартыўная конь пароды галандскі цеплакроўны (KWPN) Інфларанц, аматар водных працэдур, народжаны ў Галандыі і набыты за 15 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Другі вараны прыгажун Сансіс набыты палескімі заатэхнікамі ў Германіі за 5 тысяч еўра.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Конеферма ў ААТ "Палеская ніва" была створана з мэтай развядзення і рэалізацыі племянных і спартыўных коней высокай якасці.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Трэнер Наталля Малішэўская любіць пакатацца верхам на Сангрыі.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Увогуле ў рэмельскіх конегадоўцаў добры густ.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Услухайцеся, якія прыгожыя імёны ў цяперашніх лепшых коней конезавода: Інфант, Попел, Алімпіяда, Абляпіха, Лісма, Грэйс, Праталінка, Балівар.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Працаўніца конезавода Лілія Вітун любіць сваіх падапечных.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коні тут ёсць тракененскай, латвійскай пароды.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней вырошчваюць на продаж.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Тут наладжаны поўны цыкл ўзнаўлення коней з арганізацыяй вырошчвання і пачатковага трэнінгу маладняку.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Многія з гэтых коней займаюць першыя месцы на конных выставах у Беларусі і Расіі, удзельнічаюць у розных дысцыплінах коннага спорту.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напэўна няма на свеце чалавека, які не быў бы зачараваны прыгажосцю каня.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Беларуская запражная парода коней была зарэгістраваная ў 2000 годзе, хоць планамерная работа па селекцыі гэтых коней вялася больш за сто гадоў.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Буланы жарабец Кветка нарадзіўся ў Віцебскай вобласці на племферме ААТ "Навасёлкі-Лучай" ў 2009 годзе. Па бацькоўскім баку ён праўнук знакамітага чэмпіёна ВДНХ 1961 года.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    На конеферме ён з'явіўся ў мінулым годзе. У гэтым годзе нарадзілася першая дачка Кветкі Грацыя.

  • Коней купляюць у асноўным беларусы.
    © Sputnik Виктор Драчев

    Коней купляюць у асноўным беларусы.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Як прыватнікі - для аграсядзібаў і пракату, так і спартсмены - верхавых коней для выездкі, канкура і трохбор'я.

  • Коні на конеферме ў ААТ Палеская ніва
    © Sputnik Виктор Драчев

    Прадаць каня за мяжу амаль немагчыма: гэта - адзінкавы тавар, да якога акрамя ўсіх дакументаў прыкладаюцца яшчэ і ветэрынарныя аналізы, многія з якіх можна правесці толькі за мяжой і за немалыя грошы.

Тэги:
Жывёлы, Беларусь