Gregorian спяюць у Мінску рамантыку і рок

© Photo : Прадастаўлена арганізатарамі канцэртуНямецкі гурт Gregorian
Нямецкі гурт Gregorian - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Слухачоў чакаюць і эксперыменты з рок-музыкай – прыхільнікі класічнага рока пачуюць манаскія версіі песень Led Zeppelin "Kashmir" і AC/DC "Hells Bells".

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Гурт Gregorian 1 сакавіка распачаў свой развітальны тур "The Final Chapter" з аншлагу і двух выхадаў "на біс" ў Хельсінкі, у беларускай сталіцы "манахі-гітмэйкеры" выступяць 8 сакавіка.

Афіша развітальнага тура Gregorian - Sputnik Беларусь
Ад Duran Duran да Metallica: топ-5 кавераў ад Gregorian

Арганізатары мінскага канцэрта зазірнулі ў сэт-ліст развітальнага тура Gregorian і даведаліся што можа чакаць беларускіх прыхільнікаў гурта.

Адкрывала развітальны канцэрт у Хельсінкі песня "Masters Of Chant" — эпічная арыгінальная кампазіцыя з вакалам Амеліі Брайтман з развітальнага альбома гурта, які выйшаў зусім нядаўна. Яе можна лічыць неафіцыйным гімнам калектыва, паколькі менавіта такую назву (з рознымі нумарамі) насілі ўсе альбомы калектыву. З гэтай жа кампазіцыяй калектыў прымаў удзел у адборы на "Еўрабачанне" ад Германіі і атрымаў мноства хвалебных водгукаў.

Gregorian — гэта музыка гармоніі і пяшчоты. Нядзіўна, што палова песень у кожным выступе гурта — гэта песні пра каханне. У цяперашняй праграме гучаць каверы на Seal "Kiss From A Rose", Hurts "Stay" The Everly Brothers, "Crying In The Rain" і "Con Te Partiro", якую Andrea Bocelli калісьці запісаў у дуэце з Сарай Брайтман, старэйшай сястрой Амеліі, якая зараз выступае ў Gregorian.

Арганізатары сцвярджаюць, што не абыдзецца і без эксперыментаў з рок-музыкай. "Прыхільнікі класічнага року пачуюць энергічныя "манаскія" версіі песень Led Zeppelin "Kashmir" і AC / DC "Hells Bells". Больш маладой аўдыторыі прыйдуць да спадобы гіты Him і Nine Inch Nails, якія часам гучаць нечакана кранальна і меладычна", — распавялі Sputnik арганізатары канцэрту.

Gregorian завяршаюць кар'еру на безумоўнай высокай ноце, з належным калектыву такога ўзроўню размахам.

"На кожны канцэрт тура гурт прывозіць з сабой пятнаццаць тон дэкарацый, касцюмаў, гукавога, светлавога і піратэхнічнага абсталявання. Старанна падабраныя дэкарацыі, святло і спецыяльныя эфекты шматкроць узмацняюць ўражанне ад музыкі — гэта шоў, якое нельга прапусціць", — падсумавалі суразмоўцы агенцтва.

Нямецкі гурт Gregorian выступіць у сталічным Палацы спорту з развітальнай праграмай "The Final Chapter" 8 сакавіка; пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 605 да 1 750 тыс. рублёў.

Стужка навiн
0