Беларускі электронны праект Mustelide

Беларускі праект Mustelide выступіць на Tallinn Music Week 2016 двойчы

46
(абноўлена 11:31 15.03.2016)
Гарадскія сцэны Tallinn Music Week будуць знаходзіцца ў самых розных месцах – ад кафэ і гандлёвых цэнтраў да аўтобусаў і трамваяў.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. 31 сакавіка ў сталіцы Эстоніі стартуе трохдзённы музычны фестываль Tallinn Music Week, беларусы гэтым разам выступяць і ў дадатковай праграме, якая будзе адбывацца ўдзень на 19 гарадскіх сцэнах, распавялі арганізатары фестывалю. 

 

Галоўная канцэртная праграма мерапрыемства будзе адбывацца па вечарах на 30 клубных сцэнах гораду. Уваход на гарадскія сцэны ў адрозненні ад вячэрняй праграмы будзе вольным. Арганізатары абралі для гэтай часткі беларускі электронны праект Mustelide.

"Мэта гарадскіх сцэн — данесці святочны настрой да ўсяго горада. Напрыклад, вы ідзеце звыклым маршрутам па сваіх штодзённых справах, як раптам з-за кутана вуліцу выязджае трамвай з жывой музыкай", — распавядае Раймонд Пылдмаа, мэнэджэр праграмы гарадскіх сцэн фестывалю Tallinn Music Week.

Беларускі праект Mustelide выступіць і ў межах вячэрняй праграмы фестывалю. Таксама ў Талін ад Беларусі ў гэтым годзе едуць маладыя рокеры Teleport, фолк-электроншчыкі Pawa і бітмэйкер Awlnight. Партнёр фестываля ў Беларусі — сайт Experty.by.

Шоўкейс-фестываль Tallinn Music Week штогод збірае таленты з Еўропы і іншых краін свету. У гэтым годзе ў асноўнай праграме на ім выступяць 237 артыстаў з 33 краін. Акрамя музычнай праграмы для наведвальнікаў Tallinn Music Week прадугледжана арт-праграма, дызайн-маркет, праграма кафэ і рэстаранаў, а таксама Tallinn Craft Beer Weekend. Да 20 сакавіка агульны квіток на ўсе дні і ўсе канцэрты фестывалю каштуе 50 еўра. Дадатковая інфармацыя пра фэст і расклад выступаў на афіцыйным сайце www.tmw.ee

46
Тэги:
Музычныя жанры, Музыка, Tallinn Music Week, Талін, Эстонія, Беларусь
Каментары