Выява Караткевіча на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску

Зоркі спорту, кіно і эстрады прачытаюць Караткевіча

114
(абноўлена 12:06 23.03.2016)
Урыўкі з прозы беларускага пісьменніка і песні на словы класіка прагучаць у выкананні Тэа, Чаркашынай, Рыжыкавай і іншых.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Вечар, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча пройдзе ў Вялікім тэатры 29 сакавіка.

У гэты вечар на адной сцэне гледачы ўбачаць бронзавага прызёра Лонданскай Алімпіяды-2012 Любоў Чаркашыну, саліста Вялікага тэатра Беларусі лаўрэата міжнародных конкурсаў Іллю Сільчукова, акцёра, рэжысёра, мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева, тэлевядучую, спявачку і аўтара песень Вольгу Рыжыкаву, акторку тэатра і кіно Алену Дуброўскую, спевака Тэа, а таксама творчую сямейную пару — тэлевядучую Наталлю Бібікаву і яе мужа, акцёра Андрэя Бібікава.

Працягнецца вечар на галоўнай сцэне Вялікага тэатра операй "Сівая легенда" — у стварэнне гэтага твора сваю працу і талент уклалі кампазітар Дзмітрый Смольскі і аўтар лібрэта Уладзімір Караткевіч.

Рэжысёр-пастаноўшчык — Міхаіл Панджавідзэ. У антракце гледачы змогуць прыняць удзел у конкурсе на мастацкае чытанне твораў Караткевіча.

Удзельнікі і пераможцы будуць узнагароджаны падарункамі і сувенірамі ад Вялікага тэатра, а таксама атрымаюць магчымасць узяць аўтограф у любімых зорак. У фае тэатра Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры арганізуе выставу "Быў. Ёсць. Буду… ", прысвечаную Уладзіміру Караткевічу, дзе можна будзе ўбачыць рэдкія фатаграфіі пісьменніка, яго рукапісы і нават пачуць голас Уладзіміра Сямёнавіча — з архіўных запісаў.

114
Тэги:
Літаратура, культура і мастацтва, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Уладзімір Караткевіч, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

38
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

38
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

11
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

11
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Прэпараты ў кабінеце навукова-даследчай лабараторыі

У Расіі распрацоўваюць кроплі, якія даюць імунітэт супраць каронавіруса

0
(абноўлена 15:38 30.05.2020)
У Новасібірскам навуковым цэнтры "Вектар" працягваюцца клінічныя даследаванні вакцын ад каронавіруса. Што гэта за прэпараты і калі нарэшце завяршыцца іх распрацоўка?

МІНСК, 30 мая - Sputnik. Як у Расіі праводзяцца выпрабаванні вакцын супраць COVID-19 і калі іх плануюць завяршыць, распавёў гендырэктар навуковага цэнтра "Вектар" Рынат Максютаў.

Цяпер некалькі дзясяткаў лабараторый па ўсім свеце спрабуюць распрацаваць вакцыну супраць каронавіруса. Актыўна працуюць і расійскія навукоўцы. Яны плануюць завяршыць клінічныя выпрабаванні ўжо да верасня гэтага года.

Варыянты вакцын

У навуковым цэнтры першапачаткова даследавалі 25 варыянтаў вакцын. Затым былі абраныя тры варыянты, якія паказалі найбольшую эфектыўнасць і з'яўляюцца найбольш простымі ў вытворчасці.

"Вакцыны адрозніваюцца не толькі па сваім функцыянальным пачатку, але і па спосабе і схеме імунізацыі, так адзін з нашых прэпаратаў, ён не ідзе па класічнай схеме ўвядзення ўнутрацягліцава, а схема ўвядзення інтэрназальная, то бок, фактычна яна проста закапваецца ў нос", - удакладніў у эфіры тэлеканала "Расія 1" Рынат Максюта.

Выпрабаванні на жывёлах

Вакцыны выпрабоўваліся ў лабараторных умовах на прыматах. Па словах Максютава, жывёлы добра перанеслі вакцыны ад каронавіруса, непажаданых рэакцый не выявілася, тэмпература ў іх не павышалася. Калі пацвердзіцца, што вакцына цалкам бяспечная, яе пачнуць апрабаваць на добраахвотніках.

Выпрабаванні на людзях

Клінічныя даследаванні плануецца пачаць у канцы чэрвеня - пачатку ліпеня, а завяршыць - у сярэдзіне верасня. Для гэтага ўжо адабралі 300 добраахвотнікаў. Канчатковую групу сфарміруюць за сем дзён да пачатку даследаванняў. Тыя, хто ўжо перахварэў на каронавірус, у яе не трапяць.

Выпрабаванні вакцыны для дзяцей і пажылых людзей пачнуцца пасля атрымання станоўчых вынікаў і рэгістрацыі прэпарата. Адбудзецца гэта, па прагнозах Максютава, не раней 2021-га года.

Раней віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава казала, што ў Расіі вядзецца распрацоўка 47 вакцын ад новай каронавіруснай інфекцыі на 14 платформах.

Фарміраванне імунітэту

Па дадзеных расійскіх навукоўцаў, імунітэт да сезонных ВРВІ, а таксама супраць выяўленых раней каронавірусаў наўрад ці дапаможа ад COVID-19.

Як удакладніў генеральны дырэктар цэнтра "Вектар", новы каронавірус значна адрозніваецца ад раней выяўленых. Таму ў цяперашні час няма падстаў лічыць, што наяўнасць імунітэту да сезонных варыяцый каронавіруса забяспечыць абарону ад COVID.

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія