Выява твора Андрэя Сакалова на планшэце

Мастак Сакалоў прадставіць Беларусь у культурным праекце "Разам"

114
Андрэй Сакалоў нарадзіўся ў Расіі, але з 13 гадоў жыве ў Беларусі, тут ён упершыню паспрабаваў сябе ў жывапісе, а цяпер прадстаўляе краіну ў міжнародным культурным праекце.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. У Маскве стартуе шматмесячны мастацкі марафон, у якім змогуць прыняць удзел жывапісцы з дзесяткаў краін свету. Да ўдзелу ў міжнародным культурным праекце "Разам" запрошаны мастакі з Беларусі, Арменіі, Ізраіля, Узбекістана, Казахстана і многіх іншых краін. На працягу года мастакі будуць выстаўляцца ў галерэі Kraft Pavlova у Армянскім завулку.

Арганізатары ўпэўнены, што свет мастацтва не ведае дзяржаўных межаў. Магчыма таму права адкрыць шматмесячнай мастацкі марафон далі беларускаму мастаку Андрэю Сакалову, які нарадзіўся ў Расіі, у горадзе Краснаўральск. У 13 гадоў пераехаў з бацькамі ў Мінск, вучыўся на мадэльера, але нечакана для сябе пачаў пісаць карціны.

Ён прадставіць працы ў розных жанрах: калаж (змяшаная тэхніка), абстрактны і фігуратыўны жывапіс.

Паводле слоў Андрэя Сакалова, свет выяўленчага мастацтва прыцягнуў яго пасля таго, як на трэцім курсе Інстытута сучасных ведаў яму далі заданне зрабіць калаж.

Работа художника Андрея Соколова
© Sputnik
Работа художника Андрея Соколова

"Жаданне пазнаваць глыбіню рэчаў нараджае творчыя задумы маіх карцін. Разуменне мною гармоніі свету адбываецца шляхам сузірання звычайных прадметаў мастацтва", — кажа мастак.

Паглядзець працы Андрэя Сакалова можна з 25 сакавіка па 14 красавіка.

"Я назваў выставу сваіх работ Soma. Гэта бажаство, якое кіруе месяцам. То бок, гэта месяц і ёсць", — растлумачыў Андрэй Сакалоў Sputnik Латвія.

Адкрыццё выставы адбудзецца ўвечары 24 сакавіка. Сярод ганаровых гасцей Зураб Цэрэтэлі, намеснік кіраўніка дэпартамента культуры горада Масквы Уладзімір Філіпаў, дырэктар Музея рускай іконы Мікалай Задарожны, член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Людміла Бокава, намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Сяргей Жалязняк, намеснік старшыні Савета міністраў Рэспублікі Крым — пастаянны прадстаўнік рэспублікі Крым пры прэзідэнце РФ Георгій Мурадаў і іншыя.

Міжнародны дабрачынны фонд развіцця рускай культуры Kraft Pavlova ужо не першы год праводзіць таксама маштабны міжнародны праект "Вобразы Расіі", які паспяхова стартаваў у 2012 годзе.

114
Тэги:
Выяўленчае мастацтва, Мастацтва, Выстава, Расія
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

412
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

412
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?