МІНСК, 19 кра — Sputnik. У інтэрнэце адбылася прэм'ера відэакліпа на песню "Заставайся сабой", — загалоўную кампазіцыю саўндтрэку да мультфільма "Волки и овцы: Бе-е-езумное превращение" ("Ваўкі і авечкі: Шалёнае ператварэнне"), распавялі арганізатары мінскага канцэрта.
Кампазіцыя была напісана амерыканскімі аўтарамі спецыяльна для гэтага міжнароднага праекта, але падышла вакалістцы Каці Іванчыкавай і па мелодыцы, і па настроі.
"Мы з групай адпачывалі апошнія дзянькі ў Тайландзе, калі мне даслалі гэтую песню па-английску. Яна атрымалася цёплай і сонечнай, так што мне захацелася праспяваць яе. Запісалі ў Піцеры з Алегам Баранавым, знялі кліп у той жа дзень, калі была агучка. На вялікім экране мне паставілі мультфільм "Ваўкі і авечкі", гэта задало патрэбны настрой", —распавяла Іванчыкава, якая ў мультфільме таксама агучыла ролю авечкі Ліры.
"Ваўкі і авечкі" — новы праект для сямейнай аўдыторыі ад каманды, якая стварыла шэраг самых папулярных мультфільмаў апошніх гадоў: "Снежная каралева", "Тры асілкі", "Іван царэвіч і Шэры воўк". Рускую версію разам з Іванчыкавай агучвалі Аляксандр Пятроў. Сяргей Бязрукаў, Лізавета Баярская, Андрэй Ражкоў.
22 красавіка ў сталічным Prime Hall гурт IOWA прэзентуе сваю новую праграму "Б'е біт". Прагучаць лепшыя і новыя песні ў суправаджэнні пашыранага складу музыкаў і новага мультымедыйнага шоу. Кошт квіткоў складае ад 500 тыс рублёў.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Расія заявіла пра выхад з Дамовы па адкрытым небе (ДАН), вынікае з паведамлення, апублікаванага на сайце МЗС РФ.
"У сувязі з адсутнасцю прагрэсу ў справе ліквідацыі перашкодаў для працягвання функцыянавання Дамовы ў новых умовах МЗС Расіі ўпаўнаважаны заявіць пра пачатак унутрыдзяржаўных працэдур па выхаду Расійскай Федэрацыі з ДАН", - гаворыцца ў заяве.
"Пасля іх завяршэння адпаведнае апавяшчэнне будзе накіравана дэпазітарыям", - дадалі ў расійскім МЗС.
У міністэрстве нагадалі, што 22 лістапада ЗША "па надуманых падставах" выйшлі з Дамовы па адкрытым небе. У прыватнасці, у Белым доме заяўлялі, што Расія неаднаразова парушала ДАН і выкарыстала яго як інструмент "ваеннага прымусу". У сваю чаргу ў Маскве ўсе абвінавачванні амерыканскага боку адхілялі.
Пасля выхаду ЗША з дамовы, падкрэслілі ў МЗС, быў парушаны баланс інтарэсаў дзяржаў-удзельніц ДАН, "нанесена сур'ёзная шкода яго дзеянню, падарвана роля ДАН як інструмента умацавання даверу і бяспекі".
Расійскі бок выступіў з канкрэтнымі ініцыятывамі па падтрыманні ДАН у новых умовах, але ў Вашынгтоне яны не атрымалі падтрымкі.
Дагавор па адкрытым небе быў падпісаны ў 1992 годзе і стаў адной з мер па ўмацаванні даверу ў Еўропе пасля халоднай вайны. Ён дазваляе краінам-удзельніцам адкрыта збіраць інфармацыю аб узброеных сілах і мерапрыемствах адзін аднаго. Удзельнікамі дамовы да апошняга часу былі 34 дзяржавы.
Чытайце таксама: