Эка-арт у Цэнтры сучасных мастацтваў

Раскрываем сакрэты: чаму малююць дзеці

37
“Дзеці. Мастацтва. Творчасць” – гэта серыя лекцыяў аб тым, чаму дзеткам важна маляваць. А таксама як нам, дарослым, паводзіцца, калі побач малюе дзіця.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў сумесна з галерэяй "Ў" ладзіць шэраг лекцый "Дзеці. Мастацтва. Творчасць". Бліжэйшая лекцыя мастака-дызайнера Лены Гіль "Эстэтыка дзяцячага малюнка" адбудзецца 23 красавіка ў 17.00, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Падчас лекцыі будзе закрануты шэраг пытанняў — пра што малююць дзеці, што хочуць бачыць дарослыя, які досвед транслюе маленькі мастак у сваіх малюнках, і ці варта дарослым навязваць свой. Таксама на лекцыі будуць абмяркоўваць што такое шаблоны добрага і злога і сутворчасць дарослага і дзіцяці.

"Гэта лекцыя для тых бацькоў, якім цікава даведацца больш аб дзіцячых малюнках, чаму ў іх можна навучыцца, што падгледзець і на што звярнуць увагу", — распавялі арганізатары мерапрыемства.

Лектар Лена Гіль — не толькі мастачка, але і маці двух хлопчыкаў і суаўтар іх абраных малюнкаў. Мастачка належыць да кагорты шчаслівых людзей, якія застаюцца дзецьмі і ў сталым узросце, не губляючы яскравага бачання свету. "Мы малявалі на зямлі палкамі, на шпалерах самапіскай і фарбай — на аркушах белай паперы. Памятаеце як гэты працэс захапляў?"

Дзіцячая творчасць
© Photo : НЦСМ
Дзіцячая творчасць

Лекцыя адбываецца ў межах серыі мерапрыемтсваў "Дзеці.Мастацтва.Творчасць", арганізатарам якіх выступаюць "Дзіцячыя творчыя майстэрні" Галерэі "Ў". На працягу красавіка і мая бацькі і педагогі будуць мець магчымасць атрымаць практычныя веды аб дзіцячай творчасці ад сапраўдных мастацтвазнаўцаў, педагогаў і мастакоў, якія актыўна працуюць з дзецьмі.

"Дзеці. Мастацтва. Творчасць" — гэта серыя лекцыяў пра тое, чаму дзеткам важна маляваць. А таксама як нам, дарослым, паводзіцца, калі побач малюе дзіця. Гэта серыя лекцыяў аб творчасці як базавай патрэбе дзіцяці, аб мастацтве як дадатковай прыладзе развіцця мыслення, аб крэатыўнасці і прыязнасці, а галоўнае — аб тым, як уваходзіць у кантакт з гэтымі ўсімі дзівоснымі працэсамі.

Лекцыя "Эстэтыка дзіцячага малюнка" разлічана на дзяцей ад 2 да 10 гадоў, кошт квіткоў складае 15 тыс. рублёў.

ПЛАН СЕРЫІ ЛЕКЦЫЙ "ДЗЕЦІ. МАСТАЦТВА.ТВОРЧАСЦЬ":

16 красавіка (13.00)

"Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва".

Сафія Садоўская, "Дзіцячыя Творчыя Майстэрні"

Музей Азгура (вул. Азгура, 8), уваход па квітках музея — 30 тыс. рублёў.

23 красавіка (17.00)

"Эстэтыка дзіцячага малюнка". Заняткі вядзе Лена Гіль — мастак-дызайнер, дзіцячы педагог. Сустрэча адбудзецца ў Нацыянальным Цэнтры Сучаснага Мастацтва па адрасе вул. Някрасава, 3, уваход па квітках — 15 тыс. рублёў.

12 мая (18.00)

"Як разглядзець талент?". Занятак вядзе Наталля Няборская, студыя малявання "Калякі-малякі".

Сустрэча адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь па адрасе: вул. Леніна, 20), уваход па квітках: дарослы — 50 тыс. рублёў, студэнцкі — 25 тыс. рублёў.

18 мая (19.00)

"Чаму дзеці малююць?". Вядоўца сустрэчы Юрый Іваноў, дзіцячая студыя "Востраў".

Заняткі пройдуць у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва па адрасе: пр. Незалежнасці, 47, былы Музей сучаснага мастацтва), уваход па квітках — 15 тыс. рублёў.

37
Тэги:
Дзеці, Мастацтва, НЦСМ, Мінск, Беларусь
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

37
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

37
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

36
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

36
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Кашалёк з грашыма

Белстат: рэальныя даходы беларусаў за 4 месяцы выраслі больш чым на 3%

12
(абноўлена 17:35 15.06.2021)
Большая частка даходаў насельніцтва па-ранейшаму фарміруецца за кошт аплаты працы, якая перавышае 60% ад усіх наяўных даходаў.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - красавіку бягучага года павялічыліся на 3,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

Структура рэальных даходаў беларусаў выглядае наступным чынам:

  • аплата працы - 64,0%
  • даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход - 7,5%
  • трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,3%
  • даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,2%

У адпаведнасці з беларускай метадалогічй рэальнымі размяшчанымі даходамі лічацца грашовыя даходы, з якіх ужо вылічаны падаткі, зборы і ўнёскі, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Белстат ў пачатку чэрвеня распаўсюдзіў інфармацыю, што ў траўні гэтага года індэкс спажывецкіх цэн у параўнанні са снежнем 2020 года склаў 105,2%. Прагнозны паказчык росту інфляцыі пры гэтым павялічылі ў гадавым вымярэнні з 5% да 7%.

Раней міністэрства эканомікі прадставіла прагноз, паводле якога ў 2021 годзе беспрацоўе не павінна перавысіць 4,4%, а даходы насельніцтва ў намінальным выражэнні павялічацца на 7%.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Праца, даходы, Белстат