Прэм'ера фільму Экіпаж

Фільм "Экіпаж"вырваўся наперад у расійскім кінапракаце па выніках выходных

31
(абноўлена 14:44 25.04.2016)
Сюжэт "Экіпажа", які прадзюсавала кінакампанія "Тры Тэ" Мікіты Міхалкова, навеяны асобнымі матывамі аднайменнага савецкага фільма-катастрофы Аляксандра Міты(1979).

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Фільм Мікалая Лебедзева з Данілам Казлоўскім у галоўнай ролі пасля мінулых выходных лідзіруе ў расійскім кінапракаце, сабраўшы за першы ўікэнд 485 мільёнаў рублёў, паведамляе сайт kinobusiness.com.

Ролі ў фільме выканалі Уладзімір Машкоў, Агне Грудзітэ, Кацярына Шпіца, Сяргей Шакураў, Сяргей Газараў і іншыя.

Лідэр мінулага тыдня — фільм Джона Фавро "Кніга джунгляў" (The Jungle Book) па матывах твораў Рэдз'ярда Кіплінга заняў другое месца, сабраўшы за выходныя больш 129 мільёнаў рублёў. Агульныя зборы за тры тыдні праката склалі больш за 1,1 мільярда рублёў. Амерыканскі фантастычны баявік Седрык Нікаля-Траяна "Беласнежка і паляўнічы" на трэцім месцы са зборамі больш за 42 мільёнаў рублёў за выходныя (агульныя зборы карціны за два тыдні — больш за 208 мільёнаў рублёў).

На чацвёртым месцы — анімацыйны фільм "Рабінзон Круза: Вельмі заселены" сумеснай вытворчасці Францыі і Бельгіі, які сабраў за ўікэнд больш за 21 мільёны рублёў (агульныя зборы за два тыдні — больш за 68 мільёнаў рублёў). Анімацыйны фільм "Звераполіс" са зборамі за выходныя ў10,2 мільёна рублёў і агульнымі зборамі за восем тыдняў пракату больш за 2,2 мільярда рублёў на пятым месцы.

31
Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Кіно, Мікіта Міхалкоў, Расія
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:49 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень анімацыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 кастрычніка

  • У 1523 годзе ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • У 1925 годзе была створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
  • У 1939 годзе ў Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
  • У 1945 годзе ў Мінску быў закладзены парк Перамогі.
  • У 1999 годзе была заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.

Хто нарадзіўся 28 кастрычніка

  • 1884 год: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра.
  • 1904 год: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
  • 1922 год: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.

28 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.

Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.

Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі насякомых, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей