МІНСК, 27 кра — Sputnik. На прэзентацыі госці музея даведаюцца шмат захапляльнага пра беларускiя дэтэктывы, казкi ды іншыя здабыткі нашай культуры і літаратуры.
У імпрэзе возьмуць удзел Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Скобла, Міхась Тычына, спадчыннікі Алеся Адамовіча і Уладзіміра Караткевіча. Будзе спяваць Ксенія Сляшынская.
Серыя "Мая беларуская кніга" аб'ядноўвае папулярныя і малавядомыя творы беларускіх пісьменнікаў: Адама Міцкевіча і Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Яна Баршчэўскага і іншых майстроў слова. Кнігі гэтай серыі — выдатны падарунак усім аматарам беларускай літаратуры.
Мерапрыемства адбудзецца 27 красавіка ў 18:30 у Літаратурным музеі Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а), уваход вольны.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Матэрыялы справы па забойстве журналіста Паўла Шарамета Міністэрства замежных спраў Беларусі гатова прадаставіць украінскаму боку, па лініі адпаведных службаў яны ўжо перададзены Польшчы, Літве і Германіі, заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Раней у СМІ была апублікавана інфармацыя, што Ігар Макар - экс-баец спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" - даў паказанні ў Кіеве па справе Шарамета з-за новых падрабязнасцей, якія ўзніклі ў сувязі з публікацыяй аўдыёзапісу 2012 года, дзе нібыта фігуруюць беларускія спецслужбы.
Глаз зазначыў, што Макар "даўно ўсім знаёмы, таму МЗС з пэўным скепсісам назіраў за ўсёй валтузнёй, якая раскруцілася вакол яго выказванняў".
Ён асабліва адзначыў рэакцыю ўкраінскіх калег, якія, па яго словах, ледзь не вырашылі выбудаваць на гэтым цэлае новае расследаванне "выключна па палітычных прычынах".
Глаз пацвердзіў, што Макар тройчы звяртаўся ў беларускае пасольства ў Літве летам 2020 года, аднак пераследваў відавочныя ашуканскія мэты.
"І з гэтых зваротаў зусім зразумелы ўсе яго матывы. Але мы цярпліва чакалі, калі ж да нас устаноўленым парадкам звернецца ўкраінскі бок па прававую дапамогу, як ён і заяўляў, каб правесці аб'ектыўную праверку", - сказаў Глаз.
Ён падкрэсліў, што да беларускага боку так ніхто і не звярнуўся, таму, паводле яго слоў, узнікаюць слушныя сумневы ў іх жаданні быць аб'ектыўнымі.
"Па лініі адпаведных службаў матэрыялы перададзены Польшчы, Літве і Германіі. У выпадку паступлення гатовы разгледзець і зварот украінскага боку", - дадаў Глаз.
Шарамет загінуў чатыры гады таму, 20 ліпеня 2016 года, у Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля. Паводле інфармацыі МУС Украіны, бомба знаходзілася пад машынай і кіравалася дыстанцыйна.
Па версіі следчых, сяржант Узброеных сіл Украіны Андрэй Антоненка быў арганізатарам забойства Шарамета, а выканаўцам - дзіцячы ўрач Юлія Кузьменка. Па версіі следства, яна закладвала ўзрыўчатку пад аўто разам з Антоненкам.
Аб затрыманні падазроных стала вядома ў снежні 2019 года. Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў тады заявіў, што Нацпаліцыя затрымала трох падазроных. Усяго да забойства, па версіі следства, датычны па меншай меры пяць чалавек.
Чытайце таксама: