Акадэмія навук

Першы кангрэс беларускай культуры пройдзе ў Мінску

39
(абноўлена 16:45 05.05.2016)
Праблемы нацыянальнай культуры, мовы і літаратуры абмяркуюць на Першым міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры ў Мінску.

МІНСК, 27 кра — Srutnik. Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры" ладзіць Першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, паведамляецца на сайце кангрэсу.

Арганізатарамі мерапрыемства значацца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтар даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Галоўнай мэтай Міжнароднага навуковага кангрэсу беларускай культуры абвяшчаецца "захаванне гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры".

У Міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры плануецца ўдзел больш за 300 навукоўцаў па культуралогіі, гісторыі, этнаграфіі, літаратура- і мовазнаўстве з Аўстрыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Ірана, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Японіі.

Арганізатары зазначаюць, што "ва ўсе перыяды грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця культура з'яўляецца адным з важнейшых інстытутаў развіцця краіны, а захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры і перспектывы іх развіцця — асноўнай сістэмнай задачай, якая забяспечыць стабільнасць і росквіт незалежнай Беларусі".

На кангрэс запрошаны прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, а таксама іншыя сябры ўраду.

Кангрэс пройдзе 5-6 мая 2016 году. Адкрыццё адбудзецца ў Вялікай канфэрэнц-залі Прэзідыюму НАН Беларусі.

39
Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, традыцыі, Культура, культура і мастацтва, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Каментары