"Варкрафт" за дзень вырваўся ў лідэры беларускага кінапракату

© "Интерфильм Дистрибьюшн"Кадр з фільма "Варкрафт"
Кадр з фільма Варкрафт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дакладны рэйтынг самых касавых фільмаў у рэспубліканскім пракаце скласці практычна немагчыма, бо многія дыстрыб'ютары не раскрываюць інфармацыю аб зборах.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Экранізацыя аднайменнай гульні "Варкрафт" узначаліла рэйтынг касавых збораў гэтага тыдня пасля першага дня пракату, паведамілі Sputnik ў кампаніі "Інтэрфільм Дыстрыб'юшн".

Кадр з буктрэйлера мабiльнагa кiно фестывалю velcom Smartfilm - Sputnik Беларусь
Лепшыя беларускія буктрэйлеры пакажуць на міжнародным кінафэсце

"Варкрафт" — фэнтэзі-фільм, зняты па матывах аднайменнай гульні. Бюджэт стужкі склаў каля 160 мільёнаў даляраў, таксама карціна лічылася адной з самых чаканых прэм'ер года. Зрэшты, кінакрытыкі ў цэлым дрэнна адгукнуліся аб "Варкрафце", што не паўплывала на касавыя зборы.

У першы дзень фільм сабраў 1882 мільёны рублёў, гэта значыць каля 95,5 тысячы долараў ЗША. У Беларусі прэм'ерныя паказы фільма наведала 34,5 тысячы чалавек. Для кампаніі "Інтэрфільм Дыстрыб'юшн" гэты паказчык з'яўляецца рэкордным. Агулам "Варкрафт" паказваюць у 68 залах рэспублікі, а ў буйных гарадах яго не могуць паглядзець толькі жыхары Наваполацка — ім давядзецца ехаць у Полацк.

Назваць "Варкрафт" самым касавым фільмам у рэспубліцы па першаму дню пракату нельга. Зімой новая частка "Зорных войнаў" за чатыры дні сабрала 860 мільёнаў рублёў (каля 470 тысяч долараў, а паглядзелі яе 190 тысяч чалавек). Таксама высокія паказчыкі набралі "Трансформеры: Эпоха вынішчэньня" і "Міньёны".

Зрэшты, многія дыстрыб'ютары не раскрываюць інфармацыю пра зборы і колькасць гледачоў, таму скласці дакладны спіс самых касавых у гісторыі Беларусі фільмаў не ўяўляецца магчымым.

Стужка навiн
0