Фотавыстава Сула. Непарыўнае

Сустрэча з фотамастаком Марынай Бацюковай адбудзецца ў НЦСМ

28
(абноўлена 11:12 01.06.2016)
Рэдкую магчымасць пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы з аўтарам многіх выставачных праектаў, даведацца з першых вуснаў сакрэты поспеху іх рэалізацыі прапануе наведвальнікам НЦСМ.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. У межах новага праекта "Персоны" дыскусійнага клуба BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва адбудзецца творчая сустрэча з вядомым беларускім фатографам Марынай Бацюковай.

Марына Бацюкова — фатограф, куратар, намеснік старшыні БГА "Фотамастацтва" творчага саюза фатографаў Рэспублікі Беларусь.

Нарадзілася і працуе ў г. Мінску. Кар'еру фатографа пачала ў Творчых майстэрняў Беларускай акадэміі мастацтваў. Асноўнымі тэмамі фотадаследванняў з'яўляюцца псіхалагічны стан асобы, узаемадачыненні чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве.

Працы выстаўляліся на персанальных і групавых выставах у Беларусі, Славакіі, Літве, Расіі, Украіне, Азербайджане, Грузіі і Арменіі.

"Бывае фотаздымак, які адчуваеш проста фізічна, нават убачыўшы мімаходзь у інтэр'еры або проста на стале, ты вяртаешся да яго ў думках, пачынаеш адчуваць сувязь з тым часам, нейкае невізуальнае прыцягненне. Магчыма, гэта адбываецца ў тым ліку і ад недаказанасці, загадкі. Ты імкнешся раскрыць яе, зразумець, прыдумаць…

І вось ты ўжо аўтар гісторыі, яна разгортваецца паводле прыдуманага табой сцэнарыя, але ты ведаеш, з чаго ён пачынаўся! Ты ўбачыў, адчуў, пачуў гэтую мелодыю, але варта адвесці погляд — і рэальны свет нахлыне сваімі клопатамі, далучыць у колазварот і ўсё пойдзе па-іншаму", - кажа Марына Бацюкова.

Новы праект дыскусійнага клуба і адукацыйнай праграмы BLOWUP "Персоны" паспяхова стартаваў з творчай сустрэчы з Сяргеем Кажамякіным 25 мая 2016 г.

Творчая сустрэча адбудзецца 1 чэрвеня 2016 года ў НЦСМ па адрасе вул. Някрасава, 4.

Уваход па квітках.

28
Тэги:
фатаграфія, НЦСМ, Мінск
Каментары