Чайник и получашка (автор формы К. Малевич)

Выстава графічнага дызайну "Ідэя!" адкрываецца ў Мінску

32
(абноўлена 10:06 15.06.2016)
Удзельнiкi выставы не абмяжоўваліся тэматыкай, жанрам або фарматам. Галоўная задача экспазіцыі – паказаць ідэю ў творах графічнага дызайну.

МІНСК,15 чэр — Sputnik. Як праз плакат, распрацоўку фірмовага графічнага стылю, знаку, лагатыпу, а таксама дызайн-арт мастак даносіць сваю ідэю публіцы — адказ на гэтае пытанне змогуць атрымаць наведвальнікі выставы графічнага дызайна "Ідэя!" секцыі графічнага дызайна БСМ, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Значная частка экспазіцыі — творы, якія працягваюць і развіваюць традыцыі нацыянальнага графічнага дызайну, традыцыі заснавальнікаў авангарду 20-ых.

Пэўная колькасць работ прысвечана 30-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі і 5-й гадавіне аварыі на Фукусіме.

У межах выставы будзе экспанавацца калекцыя экалагічных плакатаў, якія ўвайшлі ў конкурсны шорт-ліст міжнароднага біенале графічнага дызайну "Залатая Пчала" і міжнароднага трыенале экалагічнага плаката "4-й блок". У гэтай калекцыі прадстаўлены працы як замежных, так і беларускіх аўтараў.

Адкрыццё выставы адбудзецца 15 чэрвеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3), будзе дзейнічаць да 3 ліпеня 2016 года.

 

32
Тэги:
Выстава, Мастацтва, Беларускі саюз мастакоў, Мінск
Каментары