І ўсе знямелі: як рыхтуецца фестываль нямога кіно і што там пакажуць

© Sputnik / Елена ВасильеваУ музеі Азгура
У музеі Азгура - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Правадыры ў Музеі Азгура насцярожыліся: арганізатары фестывалю нямога кiно завяршаюць падрыхтоўку да мерапрыемства. Sputnik паназіраў за падрыхтоўкай да адкрыцця "Кінема" і склаў для вас план на фестываль.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Фестываль нямога кіно "Кінема" праходзіць у Мінску ўжо ў чацвёрты раз. Фестываль пачнецца 16 чэрвеня і працягнецца амаль месяц —  кожны чацвер у дворыку Музея Азгура можна будзе глядзець нямое кіно з жывым музычным суправаджэннем.

© Sputnik / Елена ВасильеваФестываль "Кінема"
Фестиваль немого кино Кинемо - Sputnik Беларусь
Фестываль "Кінема"

Што глядзім: "Сарамлівы", ЗША, 1924

Рэжысёры: Сэм Тэйлар, Фрэд С. Ньюмайер

У ролях: Гаральд Лойд, Джабіна Ролстан, Рычард Дэніелз, Карлтан Грыфін

Калі глядзім: 16 чэрвеня, 21:30

Гаральд Мідоўз — халасцяк-заіка, які працуе краўцом — пакутуе ад балючай сарамлівасці перад жанчынамі. Аднойчы ён сустрэў дзяўчыну Мэры і без памяці закахаўся ў яе, але неўзабаве дазнаўся, што яна збіраецца выйсці замуж за іншага.

Музыка: Аляксей Пятроў (фартэпіяна)

Што глядзім: "Доктар Джэкі і містэр Хайд", ЗША, 1920

Рэжысёр: Джон С. Робертсан

У ролях: Джон Бэрымор, Чарльз Лэйн, Брэндан Херст, Сесіл Клавелі, Марта Мэнсфілд

Калі глядзім: 23 чэрвеня, 21:30

Доктар Генры Джэкі — паважаны ў грамадстве бліскучы навуковец, тым не менш у сваіх эксперыментах ён заходзіць занадта далёка. Зведаўшы на сабе эксперыментальны прэпарат уласнага вырабу, Джэкіл выпускае ў свет сваю цёмную злавесную палову — містэра Хайда.

Музыка: Ілона Лесь (віяланчэль), Кацярына Рэут (скрыпка), Андрэй Еўдакімаў (гітара), Данііл Залескі (ударныя)

Што глядзім: "Монстар", ЗША, 1925

Рэжысёр: Роланд Уэст

У ролях: Лон Чэйні, Джоні Артур, Гертруда Олмстыд, Хэллу Кулі

Калі глядзім: 30 чэрвеня, 21:30

У правінцыйным мястэчку Данбург загадкавым чынам знікае заможны фермер. Паліцыя не ў стане разабрацца з гэтай справай, і ў гульню ўступае просты клерк Джоні Гудлітл. Доказы прыводзяць яго ў пустуючы санаторый, за якім прыглядае ў адсутнасць гаспадара таямнічы доктар Зіска…

Музыка: Віталь Эпаў (духавыя), Вольга Падгайская (фартэпіяна), Анастасія Папова (скрыпка)

Што глядзім: "Прывід оперы", ЗША, 1925.

Рэжысёр: Руперт Джуліян

У ролях: Лон Чэйні, Мэры Філбін, Артур Эдмунд Кэрью, Норман Кэры

Калі глядзім: 7 ліпеня, 21:30

У парыжскім оперным тэатры адбываюцца загадкавыя і застрашальныя рэчы. Забіты асвятляльнік, у залу для гледачоў пасярод спектакля абвальваецца велізарная жырандоля, падчас прэм'еры прыма губляе голас і яе даводзіцца замяніць малавядомай харысткай.

Музыка: Modular String Trio (Польшча)

Што глядзім: "Жыццё і смерць галівудскага статыста №9413", ЗША, 1928

Рэжысёры: Роберт Флоры, Слаўко Варкапіч

У ролях: Жуль Рокур, Джордж Воя, Адрыян Марш

Калі глядзім: 14 ліпеня, 21:30

Містэр Джонс прыбывае ў Галівуд у надзеі стаць зоркай, але мары пра славу абарочваюцца існым кашмарам: на кастынгу яму на лбе пішуць парадкавы нумар прэтэндэнта "9413" і выракаюць на пакутлівае чаканне і здзекі з боку больш удачлівых супернікаў.

Музыка: Аляксандр Хумалай

Што глядзім: "Шукальнік прыгод", ЗША, 1916

Рэжысёр: Чарльз Чаплін

У ролях: Чарльз Чаплін, Эдна Первайнс, Эрык Кэмпбэл, Генры Бергман

Калі глядзім: 14 ліпеня, 21:30

Уцякаючы ад атрада паліцэйскіх, беглы катаржнік прарабляе каскад грандыёзных трукаў: то закопваецца ў пясок, то скідае праследавацеляў з абрыву. Нарэшце, каб пазбавіцца ад арыштанцкай формы, ён кідаецца ў мора.

Музыка: Wёska Project (Весялін Румянцаў), KVSB (Віктар Жук), Grind Out (Аляксандр Мазуркевіч), Вікторыя Жорава

Што глядзім: "Бледнатвары", ЗША, 1922

Рэжысёры: Бастэр Кітан, Эдвард Ф. Клайн

У ролях: Бастэр Кітан, Вірджынія Фокс, Джо Робертс

Калі глядзім: 14 ліпеня, 21:30

Нясмелы натураліст, пераследуючы матылька, трапляе ў лагер індзейцаў, якія толькі што атрымалі ультыматум ад белых нафтапрамыслоўцаў — вызваліць тэрыторыю. Яны гатовыя забіць першага ж бледнатварага, які трапіць да іх, і ім аказваецца натураліст.

Музыка: Vuraj

Стужка навiн
0