Дзяўчаты плятуць купальскія вянкі

У Купалавым доме рыхтуюцца святкаваць Купалле

51
(абноўлена 11:35 16.06.2016)
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, якое славіць сонца і росквіт зямлі.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Імкліва набліжаецца сярэдзіна лета і адно з самых яскравых і любімых беларусамі святаў — Купалле, у якім цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. І сёння згодна з каталіцкім календаром свята адзначаюць 24 чэрвеня, праваслаўным — у ноч з 6 на 7 ліпеня.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адным з першым пачынае святкаваць Купалле і запрашае на Купальскаю ноч у Купалавым доме, якая адбудзецца напярэдадні дня нараджэння Янкі Купалы.

Афіша Купалля ў Купалаўскім музеі
© Фото: прадстаўлена Купалаўскім музеем
Афіша Купальскага свята ў музеі

Адкрыецца свята інтэрактыўнай гульнёй — віктарынай "У пошуках папараць-кветкі" на прызы ад музея Песняра. Да ўдзелу запрашаюцца сямейныя і сяброўскія каманды, якія з дапамогай пуцяводніка адшукаюць музейныя прадметы ў сучасных экспазіцыйных залах.

У парку імя Янкі Купалы ля ганку музея адбудзецца "Купальская містэрыя" у выкананні гурта "Талака" пад кіраўніцтвам В.В.Калацэя і Т.А.Пладуновай кафедры этналогіі і фальклора Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

Удзельнікаў свята чакаюць майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў і старадаўніх песнях і танцах.

 

51
Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, Музеі і бібліятэкі, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Класіка і сучаснасць: палётаць у музеі пад аблокамі (5)
Каментары