Уладзiмiр Мулявiн, 1976 год

Беларускі "Пясняр" скарыў Маскву

227
(абноўлена 17:42 16.06.2016)
Спектакль "Песняры", прысвечаны Уладзіміру Мулявіну, прайшоў у Маскве пры поўным аншлагу.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі 15 чэрвеня 2016 года пры поўным аншлагу прайшоў паказ спектакля "Пясняр", прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну. Маскоўская прэм'ера "Песняра" адбылася ў межах "Беларускіх сезонаў у Маскве", прымеркаваных да Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, паведамляецца на сайце Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага.

Московская премьера Песняра прошла в рамках Белорусских сезонов в Москве
Маскоўская прэм"ера "Песняра" адбылася ў межах "Беларускіх сезонаў у Маскве"

Сёлета Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 75 гадоў. "Яго творчасць не мела межаў, як і шырокая папулярнасць, якая сягала далёка за межы Савецкага Саюза. Песні Мулявіна былі і застаюцца шлягерамі", — падкрэсліў кіраўнік ДКК Сяргей Шарамецьеў, прэзентуючы маскоўскай публіцы спектакль перад паказам.

Гісторыя пра сучасніка, геніяльнага музыканта, заснавальніка і нязменнага кіраўніка вядомага беларускага ансамбля пастаўлена заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянцінай Ераньковай па п'есе маладога драматурга Васіля Дранько-Майсюка. Паводле яе слоў, спектакль пабудаваны ў жанры драматычнага мюзікла.

Спектакль Песняр, посвященный народному артисту СССР Владимиру Мулявину
Спектакль "Пясняр", прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну

Задачай творчай групы пры пастаноўцы спектакля, паводле слоў рэжысёра-пастаноўшчыка, было распавесці пра легендарнага музыку і засяродзіцца менавіта на ключавых кампазіцыях.

Пасля прэм'еры ў сталіцы, "Пясняр" пабываў на гастролях у Гомелі, Брэсце, Гродна, у хуткім часе пастаноўку ўбачаць у Рагачове і Віцебску. Паказ спектакля ў Маскве трупа тэатра называе выключнай падзеяй.

А тыдзень таму ў ДКК Пасольства Беларусі ў Расіі ў межах “Беларускіх сезонаў у Маскве” адбыўся паказ спектакля Сяргея Кавальчыка “Адвечная песня” з рэпертуара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, які маскоўскія гледачы таксама горача віталі.

227
Тэги:
тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Сяргей Кавальчык, Васіль Дранько-Майсюк, Уладзімір Мулявін, Масква
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020

Як даць адпор праціўніку: прыёмы ад чэмпіёна свету Чынгіза Алазава - відэа

0
(абноўлена 09:20 22.10.2020)
Чэмпіён свету па тайскім боксе і К-1 прадэманстраваў простыя прыёмы самаабароны, якія ў небяспечнай сітуацыі дапамогуць і жанчынам, і мужчынам. Глядзіце на відэа Sputnik, як раіць абараняцца Чынгіз Алазаў.

Нават ненавучаны чалавек, які ніколі не займаўся адзінаборствамі, зможа даць адпор суперніку ў выпадку небяспекі. Самым эфектыўным прыёмам для жанчын і мужчын будзе ўдар у пах.

"Чалавек не чакае, і сустракаем яго аплявухай. Гэта, напэўна, будзе эфектыўна для дзяўчат. Для мужчын можна зрабіць удар кулаком. Які б чалавек ні быў падрыхтаваны, ён не чакае ўдару ў пах, ствараецца дыскамфорт, і можна нанесці ўжо наступны ўдар. І пасля гэтага, вядома, трэба бегчы", - распавядае Чынгіз.

Гэты ж прыём можна скамбінаваць з ударам каленам або ударам нагі, як па футбольным мячыку.

"Ты можаш нанесці ўдар правай нагой у пах, чалавек нахіляецца. Ты можаш стукнуць каленам у галаву. Але калі не ўмееце біць каленам у галаву можна стукнуць рукой, правай ці левай", - дэманструе баец.

Жанчынам на выпадак самаабароны Чынгіз раіць карыстацца газавым балончыкам. Ён займае не так шмат месца ў сумцы, але нават гэты від грамадзянскай зброі дапаможа выратавацца і ад небяспечнага чалавека, і ад агрэсіўнай жывёлы. Нават выгляд газавага балончыка можа стварыць пагрозу зламысніку.

Мужчынам баец прапануе абясшкодзіць суперніка спецыяльным захопам. А прафесійным спартсменам і зусім Чынгіз рэкамендуе пазбягаць канфліктаў.
Прыёмы самаабароны ад чэмпіёна свету глядзіце на відэа Sputnik.

0