Бочкі

Як піць і не співацца: прафесар Захар Шыбека ведае сакрэт

84
(абноўлена 09:13 08.07.2016)
На беларускіх землях выпівалі спрадвеку, але амаль не співаліся. Каб зразумець, чаму так, трэба заглянуць у мінулае і пашукаць адказ на такія пытанні: як раней пілі, што пілі ды як закусвалі.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Чаму співаліся, могуць патлумачыць дактары, сацыёлагі, псіхолагі. Гісторыкі могуць паспрабаваць адказаць толькі на пытанні як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць.

Не менш цікава высветліць і тое, ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма. Можна меркаваць, што ўсё ж за п'янства нясе адказнасць увесь алкагольны трохкутнік: улады, камерцыя і самі спажыўцы, хоць і цяжка сказаць — у аднолькавай меры або не.

Пра ўсё гэта вы зможаце больш даведацца з лекцыі прафесара Захара Шыбекі — прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска.

Пасля лекцыі запланавана дыскусія.

Лекцыя адбудзецца 14 ліпеня 19.00-21.00 у прасторы "ЦЭХ" (вул. Кастрычніцкая, 16).

Уваход вольны.

84
Тэги:
Лекцыі, ЦЭХ, Беларусь
Каментары