Мора. Архіўнае фота.

Адкрыццё выставы “Хваля” адбудзецца ў НЦСМ

122
(абноўлена 11:07 13.07.2016)
14 ліпеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў РБ (Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Ханны Мурайды "Хваля" і сустрэча з аўтаркай.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Выстава "Хваля" складаецца з некалькіх серый, аб'яднаных агульнай тэмай і прыёмамi. Калажы з паперы, фотаздымкаў, паляроідаў і знойдзеных старых здымкаў абгульняюць тэму руху: плыні, змены і ператварэнні. Гэта працэсы і ўнутраныя, і знешнія, перажытыя і асэнсаваныя ў дарозе.

Для серыі Сусветны акіян, прадстаўленай круглымі калажнымі працамі ў квадратных рамах, Ханна распачала віртуальнае падарожжа па google maps, у пошуку здымкаў з відамі акіяна па ўсім свеце — так збіраліся колеры і станы.

У выніку, разліўся новы індывідуальны сусветны акіян, на які мы глядзім як бы праз сваю прызму. Акруглым, на думку аўтара, з'яўляецца і наш унутраны погляд. У калажах з мініяцюрных старых фотаздымкаў і паляроідаў ("Прыліў" і "Хвалі памяці"), хваля залівае зафіксаваны момант, гэтак жа як наша памяць скажае або сцірае ўспаміны.

Ханна Мурайда, Хвалі
Праца з серыі "Хваля"

Палароідам для гэтай серыі былі знятыя кадры на Бодэнскім возеры — папулярным курорце ў не папулярны для наведвання час. Фатаздымкі з паездак змяшаныя са здымкамі, зробленымі ў Мінску і выстаўляюцца ў маленькім пакоі экспазіцыі як цэльны аб'ект. Уносячы змены ў гэтыя здымкі, раздзіраючы іх, Ханна Мурайда асэнсоўвае ўкараненне чалавека ў прыроду.

Ханна Мурайда пачала свой творчы пошук пасля заканчэння ў 2012 годзе Мінскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сваё навучанне яна працягнула ў Штутгарце і Боне, у гэты перыяд і пачала фарміравацца выстава "Хваля".

Адкрыцё персанальнай выставы і сустрэча з аўтаркай адбудзецца 14 ліпеня а 17.00 у НЦСМ па адрасе г. Мінск, вул. Някрасава, 3.

Выстава адбудзецца ў межах White Room Project.

122
Тэги:
Выстава, культура і мастацтва, НЦСМ, Мінск, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

11
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

11
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Нарада прэзідэнта з новым складам урада

Мы вытрымаем і пераможам: Лукашэнка даў слова на дарогу новаму ўраду

1
(абноўлена 14:05 04.06.2020)
Кіраўнік дзяржавы сабраў на нараду як новых членаў урада, так і тых, хто захаваў свае пасады.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў слова на дарогу новаму складу ўрада і пазначыў прыярытэты працы на бліжэйшы час.

Прэзідэнт абнавіў сёння склад урада. Дзясятым па ліку ў гісторыі суверэннай рэспублікі прэм'ер-міністрам стаў Раман Галоўчанка, замененыя таксама некаторыя віцэ-прэм'еры, міністры і кіраўнікі камітэтаў.

Праверка стойкасці

Лукашэнка сабраў сёння на нараду як новых кіраўнікоў, так і тых, хто захаваў свае пасады.

"Становішча спраў, якое складваецца ва ўсім свеце, а значыць, і ў нашай краіне, вы ўсё ведаеце. Вялікая колькасць новых выклікаў, якія сканцэнтраваліся ў сціснуты перыяд часу, патрабуе лімітавай мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных органаў і перш за ўсё ўрада. Гэта самая моцная праверка нашай стойкасці і захавання дзяржавы. мы павінны вытрымаць гэта. І мы вытрымаем, не ў першы раз, і пераможам", - звярнуўся ён да ўрада.

Прэзідэнт падкрэсліў: мала не дапусціць падзення эканомікі і ўзроўню жыцця, трэба ўмець працаваць не толькі ў складаных умовах, але і бачыць шляху развіцця там, дзе не бачаць іншыя.

"А калі стаіць пытанне нашай выжывальнасці, мы ўсе павінны ўбачыць гэтыя шляхі. Выхопліваць і выкарыстоўваць кожны шанец, кожную магчымасць для руху. Для гэтага нам трэба без прыкрас ацаніць праведзеную працу: што дасягнута на сёння, а што не, сумленна адказаць на пытанне: "Чаму?", зрабіць высновы і вызначыць ўвесь спектр задач, якія стаяць перад намі - і неадкладных, і сярэднетэрміновых, і стратэгічнага характару", - падкрэсліў Лукашэнка.

Эканамічны штаб

Урад, паводле слоў Лукашэнкі, з'яўляецца эканамічным штабам і цэнтрам выпрацоўкі рашэнняў.

Мікалай Снапкоў
© Photo : Посольство РБ в Китае

Прэзідэнт заклікаў знайсці формы і інструменты, якія прымусілі б ўсю сістэму дзяржорганаў забяспечваць выкананне галоўнай мэты - ўстойлівага эканамічнага росту з тэмпамі вышэй за сярэднесусветныя.

"Іншага выйсце няма. Ніхто не павінен застацца ў баку ад гэтай працы, і кожны павінен дакладна разумець сваю ролю ў гэтым працэсе", - падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі адкрытая эканоміка, аднак меры для абароны ўласнага рынку прымаць неабходна.

"Наш унутраны рынак невялікі, але і аддаваць яго ні ў якім разе нікому нельга. Гэта тое пытанне, якое стаіць перад урадам, і то ўрад не вырашыў гэтае пытанне", - канстатаваў прэзідэнт.

Эканамічны рост павінен быць не толькі за кошт унутранага рынку, падкрэсліў прэзідэнт. Ён арыентаваў урад на забеспячэнне росту пераважна за кошт экспарту.

"Няма экспарту - няма валюты. Прычым праблему залежнасці ад рынку адной краіны варта вырашыць канчаткова. Мы не можам нават ад брацкай Расіі залежаць на 50-55%. Мы павінны дыверсіфікаваць рынкі", - падкрэсліў ён, словы прэзідэнта прывяла БелТА.

Прэзідэнт нагадаў: ужо прынятыя рашэнні аб неабходнасці развіцця экспарту ў блізкае і далёкае замежжа, а таксама аб пошуку новых рынкаў. У гэтым кірунку, падкрэсліў Лукашэнка, патрэбныя сур'ёзныя зрухі.

1
Тэги:
Урад Беларусі, Аляксандр Лукашэнка