Ганчары

Пленэр ганчароў і "Гараднянскі кірмаш" ладзяцца на Століншчыне

101
(абноўлена 10:38 15.07.2016)
Майстры з Беларусі і замежжа збяруцца ў вёсцы Гарадня на Століншчыне на міжнародны пленэр ганчароў.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Раз на два гады вёска Гарадня на Століншчыне апынаецца ў цэнтры пільнай увагі аматараў ганчарнай справы: сюды з усёй Беларусі і замежжа з'язджаюцца майстры-ганчары — на міжнародны пленэр, паведамляецца на сайце "Планета Беларусь".

У межах мерапрыемства ладзіцца "Гараднянскі кірмаш", на якім можна набыць традыцыйныя ганчарныя вырабы — збаны, глякі, міскі і талеркі. Традыцыйна на свяце выступаюць фальклорныя калектывы, дэгустуюцца стравы нацыянальнай кухні і арганізуюцца разнастайныя забавы.

Сёлета ўдзельнікам і гасцям плэнэра прапануецца вандроўка па наваколлі заказніка "Альмянскія балоты" і праходжанне экалагічнай сцежкі, сплаў па Прыпяці, знаёмства з гісторыяй Мерлінскага авіяцыйнага палігона, а таксама візіт у вёску Цярэблічы да народнага майстра Беларусі, разьбяра па дрэве Івана Супрунчыка.

Адбудзецца Міжнародны пленэр ганчароў і "Гараднянскі кірмаш" 29-31 ліпеня.

101
Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, "Гараднянскі кірмаш", Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь
Каментары