Юрый Башмет

На фестывалі Башмета ў Мінску чакаюць лепшых музыкантаў свету

34
(абноўлена 16:40 08.08.2016)
У канцы верасня – пачатку кастрычніка ў Мінск прыедуць выбітныя артысты з розных краін свету.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. C 30 верасня па 11 кастрычніка ў Мінску будзе праходзіць XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета.

Каб дадаць інтрыгі, арганізатары падзеі трымаюць праграму ў сакрэце, але ўжо вядома, што адным з галоўных гасцей стане найвядомейшы піяніст свету Мікалай Луганскі. Пра гэта паведаміў аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік фестывалю піяніст і дырыжор Расціслаў Крымер.

1 кастрычніка лаўрэат конкурсаў Чайкоўскага і Рахманінава ў Маскве, конкурсу Баха ў Лейпцыгу Луганскі выступіць у канцэртнай зале дзяржаўнай філармоніі — на фестывальнай серыі "Легенды фартэпіяна". Гастрольны графік Мікалая Луганскага распісаны на некалькі гадоў наперад, але для Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета маэстра пагадзіўся ўнесці ў яго змяненні. Чакаецца, што Мікалай Луганскі за адзін вечар выканае адразу два канцэрты для фартэпіяна з аркестрам.

Таксама ў рамках фестывалю выступіць славуты камерны дуэт: італьянскі скрыпач Сяргей Крылоў і беларускі піяніст, мастацкі кіраўнік башметаўскага фестывалю Расціслаў Крымер.

Усім, хто не абыякавы да класікі, варта паспяшацца. Тым больш што да 15 жніўня арганізатары прадастаўляюць 20% зніжку на квіткі.

34
Тэги:
музычная падзея, Мінск, Беларусь

Афiша