Дзіцячы дзень пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З цягам часу ўстанова плануе зрабіць такіе дні добрай традыцыяй.

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Дзіцячы дзень пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі 28 жніўня, дзе маленькія наведвальнікі будуць мець магчымасць не толькі датыкнуцца да высокага мастацтва, але і пагарэзіць, паведамляе агенцтва "Минск-новости".

Бацькі разам з дзецьмі будуць мець магчымасць не толькі агледзець пастаянную экспазіцыю і зменныя выставы, але і паўдзельнічаць у гульнявых і адукацыйных праграмах, распрацаваных адмыслова для маленькіх наведвальнікаў.

"Упершыню правялі падобную акцыю ў ліпені і самі былі прыемна здзіўлены колькасцю наведвальнікаў, якіх яна зацікавіла. Дзеці гулялі не толькі ў тыя гульні, якія мы ім прапаноўвалі, але і ў тыя, што на хаду прыдумлялі для іх бацькі, якія стараліся расказаць ім пра ўсё, што самі ведаюць пра карціны. Хочам зрабіць такія дні традыцыйнымі. У гэты раз у музейных залах раскладзем нашы любімыя кубікі, мазаікі і іншыя цацкі. Правядзем адукацыйныя экскурсіі. Імкнемся арганізаваць усё так, каб дзецям было цікава гуляць па музею самастойна", — распавядае супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай працы Алена Наборовская.

Акрамя пастаяннай экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі дзейнічаюць яшчэ некалькі выстаў: "Сюіта № 45" (скульптура і літаграфія Аляксандра Шапо), "Рэпліка выдатнага" (злепкі скульптуры, створаныя ў майстэрні-атэлье Луўра), "Далікатная прыгажосць" (мастацкае шкло з калекцыі музея Барысаўскага крыштальнага завода імя. Ф. Э. Дзяржынскага), работы Івана Айвазоўскага са збору НММ.

Дзіцячы дзень у Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе 28 жніўня з 11 да 19 гадзін, кошт квіткоў складае: 3,5 рубля (дарослыя), 1,5 (дзеці ад 7 гадоў).

Стужка навiн
0