Мастак Аляксандр Каршакевіч, галоўны мастак часопіса Вожык

"Вожык" святкуе юбілей

59
(абноўлена 10:12 14.09.2016)
75-гадовы юбілей адно з найстарэйшых выданняў Беларусі – часопіс сатыры і гумару "Вожык" – адзначыць адкрыццём выставы, якая пакажа і гісторыю, і сучаснасць часопіса праз карыкатуры яго аўтараў.

МІНСК, 13 вер — Sputnik. Усё лепшае, што створана беларускімі мастакамі-карыкатурыстамі, прайшло праз "Вожык". За 75 гадоў свайго існавання часопіс быў і стартавай пляцоўкай для пачаткоўцаў, і ўдзячнай гумарыстычнай арэнай для прафесіяналаў.

Вожык - сталы і вечна малады
© Фото: прадстаўлена рэдакцыяй часопіса "Вожык"
"Вожык" - сталы і вечна малады

Штогод на розных пляцоўках горада ладзяцца выставы гумарыстычнага малюнка і карыкатуры: як персанальныя, так і калектыўна-тэматычныя. І ўсе яны самым цесным чынам звязаны з адзіным у рэспубліцы літаратурна-мастацкім выданнем у галіне сатыры і гумару — часопісам "Вожык".

У юбілейны для гумарыстычнага выдання год Міністэрства інфармацыі РБ, выдавецкі дом "Звязда", Саюз мастакоў Беларусі і рэдакцыя часопіса "Вожык" арганізуюць экспазіцыю, якая пакажа і гісторыю, і сучаснасць выдання праз карыкатуры яго аўтараў.

Сучасны выгляд Вожыка
© Фото: прадастаўлена рэдакцыяй часопіса "Вожык"
Сучасны выгляд "Вожыка"

Наведвальнікі выставы змогуць азнаёміцца з першымі нумарамі знакамітага баявога выдання — агітплаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", які пачаў выходзіць у 1941 годзе і пераемнікам якога стаў часопіс "Вожык". У афармленні агітплаката актыўны ўдзел бралі беларускія мастакі-прафесіяналы З. Азгур, А. Шаўчэнка, Б. Звінагродскі, Д. Красільнікаў і таленавіты гомельскі малады мастак-самавучка В. Букаты…

На старонках выдання важнае месца займала самая разнастайная па тэматыцы палітычная карыкатура і сатырычны плакат, што звычайна выконваўся ў дзве-тры фарбы і змяшчаўся на галоўнай паласе.

Вожык - пераемнік выдання Раздавім фашысцкую гадзіну
© Фото: прадастаўлена рэдакцыяй часопіса "Вожык"
"Вожык" - пераемнік выдання "Раздавім фашысцкую гадзіну"

Асноўны змест экспазіцыі — карыкатуры, гумарыстычныя малюнкі, шаржы аўтараў часопіса розных гадоў і рознай тэматыкі. Будуць прадстаўлены творы такіх вядомых майстроў, як Алег Папоў, Аляксандр Каршакевіч, Сяргей Волкаў, Алег Гуцол, Пётр Козіч, Вікенцій Пузанкевіч, Павел Гарадцоў (Шычко), Анатоль Гармаза і інш. Многія з іх прымуць непасрэдны ўдзел у адкрыцці выставы.

Адкрыццё выстава адбудзецца 14 верасня 2016 года а 16.00 у мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).

59
Тэги:
Выстава, Юбілей, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Каментары