МІНСК, 15 вер — Sputnik. П'еса была напісана Андрэем Івановым на Першай міжнароднай драматургічнай лабараторыі (Цэнтр беларускай драматургіі) і ўжо пастаўлена ў Расіі, Латвіі, Украіне, Чэхіі, Беларусі (Віцебск) і Уругваі.
У аснове спектакля — узнікшая паміж маці і сынам немагчымасць стасункаў. Юнак не проста пагружаецца ў віртуальны свет, але і становіцца прыкметна радыкальным. Да нядаўняга часу сям'я трымалася на бацьку, але пасля яго смерці сваяцкія сувязі руйнуюцца.
Маці імкнецца ўсталяваць дыялог з сынам і зламаць сцяну маўчання і агрэсіі. Аднак усе спробы аказваюцца марнымі. Страціўшы надзею, яна вырашае знайсці падыход да свайго дзіцяці праз свет Інтэрнэта, у якім ён усё больш раствараецца.
Ролі выконваюць заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч, Дзмітрый Давідавіч.
Прэм'ера спектакля адбудзецца 7 кастрычніка 2016 года ў РТБД па адрасе г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44.
Пачатак а 19.00.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
"Каронавірусны прагноз" на бліжэйшыя 2 гады аўтарытэтны расійскі медык агучыў у эфіры "Вести ФМ". Аднак дадаў, што не ведае, як доўга яшчэ прыйдзецца насіць маскі, "наколькі захаваюцца вось гэтыя прэвентыўныя меры і маскі, у прыватнасці, гэта асобнае пытанне", адзначыў ён.
"Будзе расці праслойка вакцынаваных, будзе расці колькасць людзей, якія ўжо перахварэлі, але я мяркую, што наўрад ці ўрады шматлікіх краін адмовяцца ад масак, таму што гэта бачная мера", - сказаў Мяснікоў.
Па словах урача, усім пара зразумець простую рэч - акрамя вакцынацыі цяпер няма іншага рэальнага інструмента ўздзеяння на пандэмію.
"Калі падыходзіць цынічна да ацэнкі, адкуль-небудзь з Марса паглядзець на Зямлю, што там людзі робяць, я разумею, што ўвогуле інфекцыя будзе ісці, яна будзе распаўсюджвацца - адна, мутацыі. Мы будзем мадыфікаваць вакцыны", - распавёў Мяснікоў .
На яго думку, у выніковасці барацьбы з каронавірусам мала што зменіцца, "пакуль мы не будзем да гэтага ставіцца, як мы да грыпу ставімся - ён ёсць". Была іспанка, зараз вось грып, "пакуль мы ў галаве гэта не возьмем, нічога не будзе", перакананы ўрач.
"Я вось не ведаю, наколькі правільна трымаць межы на замку, парушыць эканоміку многіх краін, я не нас бяру, у нас як раз вельмі добры прыклад, проста я рэальна бачу. І пакуль увесь свет не ўспрыме гэта нават не як стыхійнае бедства, а як дадзенасць, на жаль, усё астатняе будзе працягвацца", - прагназуе Мяснікоў.
У той жа час смяротнасць, па словах лекара, будзе змяншацца. Мы сёння не ведаем, наколькі можам перапыніць перадачу хваробы вакцынамі, асабліва ў плане новых мутацый, але мы разумеем, што можам перапыніць цяжкае цячэнне і рэзка знізіць смяротнасць, якая і так невысокая - менш за 2% сярод зарэгістраваных выпадкаў, а на самай справе яшчэ ніжэй, сказаў спецыяліст.
"Так што тое, што гэты год і наступны, гэта сказаў Фаучы пра 2022 год. Але гэта будзе і ў 2023 годзе. Вы ж разумееце, што вірус мутуе, каб выжыць, мутацыі адбываюцца кожную секунду", - папярэдзіў Мяснікоў.
Нагадаем, раней амерыканскі імунолаг і інфекцыяніст, дырэктар Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША Энтані Фаучы выказаўся пра тое, што каронавірусная інфекцыя будзе працягваць распаўсюджвацца ў бліжэйшыя 2 гады. На яго думку, з'яўленне больш заразных мутацый, не толькі брытанскай, але таксама паўднёваафрыканскай і бразільскай, абцяжарвае прагнозы аб магчымых тэрмінах заканчэння пандэміі.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, каля 20% усіх смяротных зыходаў, справакаваных COVID-19 у свеце, прыйшліся менавіта на ЗША, хаця колькасць жыхароў краіны складае толькі 4% ад насельніцтва планеты.
Чытайце таксама: