Ніл Гілевіч

Вечарына да 85-годдзя Ніла Гілевіча адбудзецца ў музеі Багдановіча

90
(абноўлена 11:23 05.10.2016)
Ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі збяруцца калегі, родныя і блізкія.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. На вечары памяці народнага паэта, які адбудзецца 4 кастрычніка, збяруцца калегі, родныя і блізкія паэта.

Паэт Ніл Гілевіч
© Sputnik / Виктор Толочко

Выступяць Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Мікола Гіль, Зміцер Дашкевіч, Міхась Скобла, Вячаслаў Рагойша, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч.

Праспявае на вершы Ніла Гілевіча Таццяна Грыневіч, паведамляецца на сайце СбП.

У хуткім часе арганізатары абяцаюць яшчэ ўдакладніць праграму.

Адбудзецца вечарына ў музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а).

Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

90
Тэги:
Юбілей, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Ніл Гілевіч, Беларусь
Тэмы:
Апошні Народны паэт Беларусі (11)
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Што яднае Якуба Коласа і Амар Хайяма?

39
(абноўлена 15:28 14.05.2021)
18 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльны музеі Якуба Коласа адкрыецца часовая эксапзіцыя "Якуб Колас і Амар Хайям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове".

Арганізатарам экспазіцыі разам з музеем з’яўляецца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.  

У кожнага народа ёсць свае паэты-апосталы, прадказальнікі, вяшчальнікі. У Расіі - А.С. Пушкін, у Англіі - Джордж Гордан Байран, у Іране - Амар Хайям, у Беларусі - Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас і Амар Хайям - моцныя дамінанты беларускай і іранскай культур. Іх працы - гэта своеасаблівы зборнік філасофскіх думак і падыходаў да рэальнасці, які можа стаць свайго роду інструкцыяй для будучых пакаленняў.

Як адзначылі ў музкі, паэзія Якуба Коласа і Амара Хайяма - кульмінацыя іх доўгага і цяжкага шляху да ісціны. І хоць яны жылі ў розны час, у розных краінах, належалі да розных рэлігій, але цэнтрам іх творчасці быў Чалавек-Сусвет. Яны стварылі энцыклапедыю жыцця, мудры кодэкс жыцця ў паэтычнай форме.

Сімвалічна, што ў асабістай бібліятэцы Якуба Коласа знаходзілася кніга Алішэра Наваі - паэта і мысляра, які ствараў свае літаратурныя творы на пэрсідзкай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Гэтая кніга была прывезена з Ташкента, дзе Якуб Колас разам з сям'ёй быў ў эвакуацыі (1941-1943 гг.). Верагодна, што імя Амара Хайяма было знаёма беларускаму класіку. Больш за тое, філасофскай лірыкай персідскага паэта і філосафа цікавіўся малодшы сын Якуба Коласа Міцкевіч Міхаіл Канстанцінавіч. Ён любіў чытаць Амара Хайяма і адну з кніг персідскага аўтара, перакладзеную на рускую мову, прывёз з Ташкента ў 1970-х гадах.

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Калі: 18 траўня

39
Тэги:
музей, Якуб Колас
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

38
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

38
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары

"Карону пакуль не надзяваў": Бокій пра рэкорды на Паралімпіядзе і матывацыю

0
(абноўлена 12:18 17.06.2021)
Як беларускі рэкардсмен-паралімпіец Ігар Бокій рыхтуецца да стартаў у Токіа, як змяніліся трэніроўкі на фоне каронавірусных абмежаванняў і што да гэтага часу матывуе спартсмена, які сабраў ужо ўсе магчымыя медалі ў сваёй скарбонцы?

Беларускі плывец Ігар Бокій - уладальнік 11 залатых паралімпійскіх медалёў, 1 сярэбранай і 1 бронзавай. У яго калекцыі - шматлікія ўзнагароды чэмпіянатаў свету і Еўропы, у тым ліку, 6 залатых медалёў нядаўняга еўрапейскага першынства, якое прайшло ў траўні ў Партугаліі.

"Калі я стартую, з раніцы прачынаюся, снедаю, збіраюся, еду, выступаю, абавязкова дзённы сон потым, каб аднавіцца. Толькі прачынаешся, зноў выязджаеш на фінал, нават часу асабліва не было, каб нешта паглядзець, пагуляць, пахадзіць", - распавядае Бокій пра графік спаборніцтваў.

Спартсмен адзначае, што каронавірусныя абмежаванні на спаборніцтвах істотна ўскладнілі і падрыхтоўку, і спосабы правядзення стартаў. "Калі раней гэта была свабодная арганізацыя, то цяпер старты праводзяцца пад такім купалам - арганізатары нікога не хочуць выпускаць, строга гасцініца, спартыўны аб'ект, аўтобусы і ўсё такое. Плюс многія краіны пазачыняліся, няма магчымасці кудысьці выехаць на падрыхтоўку. Калі раней мы ў Славенію выязджалі, праводзілі зборы, то цяпер толькі Турцыя пакуль засталася", кажа паралімпіец.

Аб сваёй калекцыі ўзнагарод разважае сціпла: "Карону пакуль не надзяваў. Матывуе тое, што мне гэта падабаецца, гэтая абстаноўка, калі ты выходзіш на п'едэстал, цяпер, вядома, гэта будзе без гледачоў. Раней было з гледачамі, гэты шум апладысментаў, гул, вось гэта ўсё, вельмі невымоўныя адчуванні, а другое - я стараюся працаваць для павышэння асабістага выніку, даведацца, наколькі я здольны мінімізаваць гэтыя секунды на дыстанцыі", - кажа Бокій.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
Токіа, матывацыя, Паралімпійцы, Ігар Бокій, Карона