Іван Кірчук, лідэр гурта Троіца

"Троіца" выступіць у Мінску з традыцыйным Калядным канцэртам

124
(абноўлена 12:57 05.04.2017)
Падчас выступу знакамітага на ўвесь свет беларускага этна-трыа можна будзе паслухаць як новыя эксперыментальныя работы калектыву, так і традыцыйныя спевы "Пра казу".

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Адзін з самых загадкавых і містычных гуртоў Беларусі выступіць у мінскім Моладзевым тэатры эстрады з традыцыйным зімовым калядным канцэртам 16 снежня.

Нехта аднойчы перафразіраваў класіка і адзначыў, што "Троіца" — гэта наша ўсё. У некаторым сэнсе з гэтым выразам можна пагадзіцца, бо на сеняшні дзень з творчасцю гэтага гурта знаема ўжо амаль палова сучаснага свету.  Шмат хто дзівіцца іх творчасці, маўляў, як можна так "заводзіць" натоўп фестывальнай арэны, прымушаць перажываць песні разам з выканаўцамі, нават не ведаючы мовы, на якой яны спяваюць? Бадай, у гэтым і есць асноўная загадка "Троіцы", пра якую ўсе кажуць.

"Троіца" была заснавана ў 1996 годзе і за час свайго існавання з'яўляецца, бадай, адзіным беларускім гуртом з па-сапраўднаму еўрапейскім гучаннем.

Нажаль, пабачыць выступленне знакамітых беларусаў можна хутчэй недзе ў Еўропе, чым на радзіме, у Беларусі — канцэрты ладзяцца двойчы на год, апошнім часам іх можна сустрэць і на фолк-фестывалі "Камяніца".

"Больш за два канцэрты на год ладзіць немагчыма. Раз на год мы збіраем прыхільнікаў на зімовы канцэрт, а на другі за год сабраць ужо цяжка, бо мы не здолеем за такі кароткі час прадставіць новую праграму. А гледачу хочацца нечага новага кожны раз — растлумачыў свае рэдкія выступы ў Беларусі лідэр і заснавальнік "Троіцы" Іван Кірчук.  

Іван Кірчук, ці дзядзька Іван, як яго клічуць прыхільнікі, знакаміты не толькі як таленавіты выканаўца беларускіх народных песень, але і як адзін з найбуйнейшых сучасных збіральнікаў і папулярызатараў традыцыйнага фальклору. Апроч альбомаў "Троіцы" і сольных праектаў, ен рэгулярна выдае матэрыялы ўласных экспедыцый, займаецца выкладчыцкай дзейнасцю.

Традыцыйны Калядны канцэрт "Троіцы" адбудзецца ў мінскім Моладзевым тэатры эстрады 16 снежня; пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў складае ад 25 да 35 рублеў. 

124
Тэги:
Музычныя жанры, Музыка, Моладзевы тэатр эстрады, Троіца, Іван Кірчук, Мінск, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Акадэмік Расійскай акадэміі навук Вадзім Пакроўскі

"Гэта вельмі рэдкія выпадкі": акадэмік РАН пра пагрозу COVID на працягу 90 дзён

0
(абноўлена 09:18 18.09.2020)
Інфармацыю пра тое, што чалавек, які перахварэў на каронавірус, вылучае каронавірус яшчэ 90 дзён, пракаментаваў акадэмік РАН, загадчык аддзела НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Вадзім Пакроўскі.
"Это очень редкие случаи": академик РАН об угрозе COVID в течение 90 дней

Часцей за ўсё чалавек, які перахварэў на каронавірус, перастае вылучаць вірус ужо праз 10-15 дзён пасля праявы сімптомаў, але тэрмін можа павялічвацца аж 90 дзён. Пра гэта распавяла кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова на прэзідыуме Расійскай акадэміі навук. Зрэшты, для большасці людзей сур'ёзнай пагрозы на самай справе няма, а пасля вакцынацыі чалавек бяспечны для навакольных, заявіў акадэмік РАН, загадчык аддзела НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Вадзім Пакроўскі ў эфіры радыё Sputnik.

"У страха вочы вялікія, усе сталі думаць, што кожны вылучае вірус 90 дзён. Не, гаворка ідзе пра некалькі выпадкаў падазроных. Таму іх спецыяльна апісваюць як вельмі цікавыя", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, у выступе Паповай не было ўпэўненасці, што гаворка ідзе менавіта аб выдзяленні віруса, а не толькі яго генаў.

"У некаторых вакцынах яшчэ выкарыстоўваецца аслаблены жывы вірус, але, па-мойму, такіх вакцын ад каронавіруса няма. Таму той, хто атрымаў вакцыну, абсалютна бяспечны", - дадаў Пакроўскі.

Нагадаем, раней у Міністэрстве аховы здароўя РФ паведамілі, што на рэгістрацыі цяпер знаходзяцца пяць вакцын ад COVID. Вытворчасць прэпарата будзе паступова нарошчвацца, масавую вакцынацыю плануецца пачаць ужо ў снежні.

Каментар акадэміка РАН, загадчыка аддзела НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Вадзіма Пакроўскага слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
каронавірус, Распажыўнагляд
Тэмы:
Каронавірус COVID-19