Кадр з кінастужкі  Ла-Ла Ленд

Кіно ў студзені: пяць самых цікавых фільмаў

23
Першы месяц новага года падорыць гледачам нечаканае амплуа Майкла Фасбендэра, новы фільм Афлека-рэжысёра і некалькі іншых прэм'ер.

Па традыцыі, Sputnik прапануе вам загадзя даведацца аб самых цікаўных прэм'ерах у беларускіх кінатэатрах наступнага месяца. У студзені мы ўбачым: Афлека, Фасбэндэра, мюзікл з Гослінг, французскую меладраму і экранізацыю японскай класікі ад Скарсэзэ.

Крэда забойцы / Assassin's Creed

Экранізацыя папулярнай гульні (так, і такое ўжо на ўсю моц практыкуюць) з Майклам Фасбэндэрам у галоўнай ролі. Для шматлікіх прыхільнікаў акцёра такая яго роля стала нечаканасцю, але стужка цалкам можа паўтарыць поспех аднаго з хітоў 2016 га — "Варкрафт". Чым у выніку скончыцца спроба зрабіць на асновах камп'ютарнай гульні прыстойны фільм — паглядзім, але аматарам экшэна дакладна сумна не будзе.

У кіно — з 5 студзеня.

Ла-Ла Лэнд / La La Land

Гэты мюзікл лічаць адным з фаварытаў "оскараўскай" гонкі, у галоўных ролях — любімцы Галівуду Эма Стоўн і Раян Гослінг. І так, яны спяваюць. Увесь "Ла-Ла Лэнд" пабудаваны вакол гісторыі кахання маладой актрысы і музыканта. Як і належыць у падобных карцінах, шчасця дамагчыся не так лёгка — прыйдзецца паспрабаваць. Карціна спадабаецца ўсім, хто хоча нечага светлага і добрага ў пачатку года.

У кіно — з 12 студзеня.

Закон ночы / Live by Night

Бэн Афлек зняў крымінальную драму з сабой жа ў галоўнай ролі. Прадзюсарам стужкі выступіў не абы хто, а Леанарда Ды Капрыа. Словам, сапраўдны зорны склад заняўся здымкамі "Закона ночы". Дзеянне ў фільме адбываецца ў ЗША у часы сухога закона, а малады бутлегер аказваецца часткай крымінальнага свету індустрыяльнай Амерыкі.

У кіно — з 12 студзеня.

Ілюзія кахання / Mal de pierres

Кранальная гісторыя кахання ў Францыі адразу пасля Другой сусветнай вайны. У галоўных ролях — самыя вядомыя еўрапейскія маладыя акцёры Марыён Каційяр і Луі Гаррель. "Ілюзію кахання" вылучалі на галоўную ўзнагароду Канскага кінафестывалю, фільм атрымаў мноства цёплых водгукаў і кінакрытыкаў і гледачоў. Стужка — адмысловая для тых, хто яшчэ верыць у рамантыку і любіць усё французскае.

У кіно — з 19 студзеня.

Маўчанне / Silence

Стужка — экранізацыя заснаванага на рэальных падзеях рамана японскага класіка Сюсаку Энда. Дзеянне адбываецца ў XVII стагоддзі, а ў цэнтры сюжэту — хрысціянскі святар, які падвяргаецца ганенням. Але і гэта не галоўнае пра фільм "Маўчанне". А галоўнае — вось што: яго зняў рэжысёр Марцін Скарсэзэ. Таму паглядзець яго сапраўды абавязкова.

У кіно — з 16 студзеня.

23
Тэги:
кінаафіша, кіно, Мінск
Каментары